У Гомельскай вобласці прыпынілі працу каўбаснага цэху аднаго неназванага прадпрыемства. Прычынай на гэта сталі шматлікія парушэнні санітарных нормаў.
Чытайце таксама: МАРТ проверяет «Санту»: в каждом третьем магазине — просрочка, а в целом — нарушения в 76% торговых точек
У выніку праверкі Камітэта Дзяржкантролю Гомельскай вобласці разам з санітарнымі і ветэрынарнымі службамі было выяўлена шмат пратэрмінаванай прадукцыі. Больш за 120 кг сыравіны ўжо страцілі тэрмін прыдатнасці. Сярод іх – пярловая каша, вараныя субпрадукты, комплексныя харчовыя дадаткі.

А частку гатовай да продажу прадукцыі — 12 кілаграмаў сала — была прамаркіравана датай вырабу, якая яшчэ не наступіла (16.10.2025 замест 14.10.2025).
Таксама ў ходзе праверкі высветлілі, што прадпрыемства не праводзіла своечасовую прыборку памяшкання для вытворчасці і чыстку тэхналагічнага абсталявання.
Гаспадарчы суб’ект загаддзя папярэдзілі пра праверку, што мусіла адбыцца. Але нават гэта не стала нагодай для таго, каб прывесці ў парадак умовы вытворчасці на прадпрыемстве.
@365bel Беларуска купила яйца в магазине «Мартин» и только дома заметила неприятную находку — три яйца оказались разбитыми, а на дне упаковки ползали черви. Видео в TikTok уже собрало более 100 тысяч просмотров и вызвало бурные обсуждения. Одни пользователи советуют всегда проверять яйца прямо в магазине, другие же справедливо пишут, что дело не в производителе, а в нарушении правил хранения самим магазином. А вы как думаете — кто виноват? Делитесь своим мнением в комментариях. #беларусь #продукты #магазин ♬ оригинальный звук — 365bel
Па выніках праверкі санітарная служба забараніла рэалізацыю і выкарыстанне ў вытворчасці недабраякаснай сыравіны. А працу каўбаснага цэху прыпынілі на час навядзення парадку. Аб гэтым паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.
Чытайце таксама: «Это просто новый сорт»: жительница Кобрина обнаружила в местном магазине целый прилавок заплесневелой колбасы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: