Тыдзень таму мы пісалі пра намесніцу старшыні Лёзненскага райвыканкама Марыну Фалібогу-Петухову, якая прапанавала задаваць ёй пытанні пад відэа ў TikTok, але чамусьці адключыла там каментары.
Чытайце таксама: Чыноўніца з Лёзна запрасіла пытанні ў TikTok, але не адкрыла каментары на сваёй старонцы
Цяпер у сваім акаўнце ў Tik-Tok яна выклала апраўдальнае відэа, у якім тлумачыць сітуацыю: маўляў, было зададзена 10 пытанняў, і яна паставіла забарону на далейшае каментаванне.
«Вядома, тое, што вы не паспелі гэта адсачыць, для вас вялікая трагедыя», — іранізуе Марына ў апошнім відэа ў TikTok. «Але чыноўніца ўсё атрымала. І дзесяць пытанняў ёй паступілі. Акаўнт для іх быў адкрыты. Усім дабра і міра», — падкрэсліла яна.
@m_masha8♬ оригинальный звук — Марина Фалибога 🇧🇾
Варта адзначыць, што мінулы відэаролік, які разышоўся па сацсетках, чыноўніца чамусьці выдаліла. У каментарах пад новым відэа некаторыя карыстальнікі пачалі сумнявацца ў тлумачэннях чыноўніцы, бо ім невядома, хто менавіта паспеў задаць пытанні тады, калі каментары былі ўключаныя. Пры гэтым вядома, што Марына Фалібога-Петухова адказная за праблемы сацыяльнай сферы.
- «Ад сваіх блізкіх сябровак — так. Але каментарыі былі адключаныя для астатніх», — адзначаюць беларусы.
- «Пытанні паступілі, наколькі я разумею, а закрытыя былі пасля дзясятага пытання. Цяпер мы чакаем адказы на нашыя пытанні», — піша адна з жанчын.

Нагадаем, што напрыканцы лістапада чыноўніца апублікавала ў TikTok відэа, у якім з ветлівай усмешкай звярнулася да землякоў: маўляў, пішыце пытанні, не саромейцеся, я адкрытая да размовы. Падача выглядала максімальна сучаснай — улада нібыта выходзіць у сацсеткі, каб пачуць голас людзей. Многія чакалі, што нарэшце пачнецца сапраўдны дыялог.
Аднак замест размовы наступіла дзіўная цішыня. Міналі дні, а пад відэа не было заўважана ніводнага каментара — ні пытання, ні заўвагі, ні нават фармальнага «дзякуй». Пазней высветлілася, што каментаванне пад ролікам было адключанае самой Марынай Уладзіміраўнай пасля дзясятага пытання.
Чытайце таксама: В Брестском облисполкоме открыли музей зубров. О том, как туда попасть обычному человеку, чиновники не сказали
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: