Categories: Новости

Чыноўніца з Лёзна запрасіла пытанні ў TikTok, але не адкрыла каментары на сваёй старонцы

Намесніца старшыні Лёзненскага райвыканкама заклікала землякоў задаваць ёй пытанні на асабістай старонцы, але не пакінула ім такой магчымасці.

Share

Намесніца старшыні Лёзненскага райвыканкама Марына Фалібога-Петухова нечакана стала гераіняй камедыі, дзе галоўны сюжэтны паварот — уласная ж памылка яе самой.

Чытайце таксама: В Брестском облисполкоме открыли музей зубров. О том, как туда попасть обычному человеку, чиновники не сказали

Напрыканцы лістапада чыноўніца выклала ў TikTok відэа, у якім ветліва прапанавала землякам: маўляў, пішыце, сябры, свае пытанні, не саромейцеся, я адкрыта да размовы! Гучала ўсё гэта, трэба прызнаць, вельмі сучасна: улада выходзіць у інтэрнэт, каб пачуць голас простых людзей. Усе чакалі, што простых людзей пачуюць.

Але замест дыялогу сталася незразумелая цішыня. Дні ішлі, а ў каментарах так нічога не з’явілася. Ніводнай заўвагі, ніводнага пытання, нават звычайнага «дзякуй за магчымасць выказацца».

@m_masha8♬ оригинальный звук — Марина Фалибога 🇧🇾

І толькі праз час высветлілася, што каментары пад відэа былі адключаныя самою Марынай Уладзіміраўнай (ці, магчыма, яна проста забыла іх уключыць).

Чыноўніца акдлючыла каментары пад відэа ў TikTok. Скрыншот відэа

Марына Фалібога-Петухова працуе на пасадзе намесніцы старшыні райвыканкама з мая гэтага года і адказвае за сацыяльную сферу. А паколькі сацыяльная сфера — гэта пра зносіны з людзьмі, застаецца спадзявацца, што ў рэальным жыцці каментары яна ўсё ж не адключыць.

Магчыма, наступны ролік у TikTok будзе ўжо з адкрытым акном для пытанняў. А пакуль жыхары Лёзна ўсё яшчэ чакаюць магчымасці выказацца хоць дзесьці, акрамя кухні.

Чытайце таксама: Чиновники заверили, что зимой и весной свежих овощей хватит — их будут выращивать в Беларуси

Recent Posts

У Дзяржынску фільтр вады забіваецца іржой за тыдзень. Што адказаў водаканал?

Жыхарцы прыватнага дома на вуліцы Кірава даводзіцца чысціць фільтр кожныя паўтара тыдня: ён хутка пакрываецца…

24.11.2026

«Ответственность за это никто не несет». Жительница Барановичей получила жировку на 630 рублей из-за счетчика

Один из четырех приборов с дистанционной передачей данных не отправлял показания. Беларусы поспорили, кто виноват…

24.11.2026

Беларусы сталі больш пакідаць грошай у крамах: рознічны тавараабарот вырас амаль на 9%. Што з заробкамі і цэнамі?

За студзень–кастрычнік рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 8,9% у супастаўных цэнах. Але гэта не…

24.11.2026

Беларусы просят Лукашенко ужесточить наказание за живодерство. Все из-за изуродованных собак в Ганцевичах и Витебске

После двух случаев жестокого обращения с собаками беларусы требуют изменить закон. Узнали подробности.

24.11.2026

«„Мне только спросить“ уже не прокатит». Как работает электронная очередь в Пинской центральной поликлинике

В учреждении здравоохранения установили инфокиоск. Одни пациенты хвалят порядок, другие жалуются на беготню по этажам…

24.11.2026

Пасля капрамонту жыхары дома ў Барысаве скардзяцца на холад. У камісіі жыхарам раяць самім разбірацца з вокнамі

Пасля рамонту дома на вуліцы Ібаруры, 26, жыхары сталі скардзіцца на холад у кватэрах. Камісія…

24.11.2026