Categories: Новости

«Затое на суботніках як красуюцца». Віцебскія чыноўнікі апамяталіся пасля відэа пра добраўпарадкаванне Юбілейнага моста

Мост пасля капрамонту адкрылі ў лістападзе 2025 года, а тэрыторыю пад ім давесці да ладу забыліся.

Share

У Віцебску 10 лістапада 2025 года пасля капітальнага рамонту адкрылі рух па мосце Юбілейным. Рэканструкцыя ўключала ў сябе замену дарожнага пакрыцця, умацаванне апор і парэнчаў, а таксама ўсталяванне новых інжынерных сістэм. Высветлілася, што тэрыторыю пад мостам добраўпарадкаваць забылі.

Чытайце таксама: «Цярністы шлях спартсменаў і аматараў спорту». Бетонныя лесвіцы каля Віцебскага ЦСК знаходзяцца ў жаласным стане

Пад мостам можна патрапіць у адкрытыя калодзежы або паламаць ногі на пешаходных дарожках

«Капітальны рамонт планавалася завяршыць да канца студзеня 2026 года, але мостабудаўнікі зрабілі ўсё магчымае, каб адкрыць мост для паўнавартаснага руху раней», — пісалі «Вiцьбiчы».

Юбілейны мост у Віцебску пасля капрамонту ў лістападзе 2025 года

Як аказалася, зрабілі не ўсё магчымае. Віцебскі навінавы паблік апублікаваў фатаграфіі тэрыторыі пад мостам. Высветлілася, што яе добраўпарадкаваць забылі.

@2thregionofbelarusЮбилейный мост в Витебске открыли, а про благоустройство забыли #витебск #юбилейныймост #витьба #набережная #дорожки #благоустройство♬ оригинальный звук — Второй регион Беларуси

«Там па-ранейшаму можна папросту патрапіць у адкрытыя калодзежы або паламаць ногі на пешаходных дарожках. Несанкцыянаваныя звалкі смецця, у тым ліку будаўнічага, насыпаныя горкі зямлі і высокая трава, якая сама намякае, што яе даўно пара касіць. І гэта той самы раён, дзе яшчэ нядаўна бадзёра справаздачыліся, як у 40 рук фарбавалі парэнчы Пушкінскага моста», — кажуць у відэа.

Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Жыхары Віцебска ў каментарах раскрытыкавалі чыноўнікаў:

  • «Жудасная Віцьба! Ніхто нічога не робіць! Пасля рамонту наогул не прыбрана, усё кінута! Ніводнага парку ў горадзе, дзе можна гуляць!»
  • «Так, Кастрычніцкі раён наперадзе планеты ўсёй па ўсіх сферах. А вось жа парк прыгожы, самы жывы куток Віцебска. Усё залежыць ад кіраўніцтва раёнам. Затое на суботніках як красуюцца цэлымі аддзеламі, працаўнікі. Што патопаеш, тое і папляскаеш».
  • «Парк культуры і адпачынку. А такое месца прыгожае. Чым займаецца кіраўніцтва? Добра, трамвайчык не забралі і «Луну» вярнулі. Вы яшчэ прыступкі не бачылі».
  • «І так па ўсім горадзе, зараз тая ж карціна пасля знясення хлявоў, балоты ў дварах, бруд і антысанітарыя».
Мост Юбілейны прыводзяць у парадак віцебскія камунальнікі

Чытайце таксама: У Віцебску на вуліцы Герцэна спілавалі дрэвы. «Віцебскэнерга» адказала, што гэта дзеля цяпла ў кватэрах зімой

«Вiцьбiчы»: абавязак завяршыць аб’ект ляжыць на генеральным падрадчыку капрэмонту моста

На гэта відэа чыноўнікі адрэагавалі праз два дні. 14 мая «Вiцьбiчы» апублікавалi тэкст з загалоўкам «Мост Юбілейны: завяршальныя штрыхі добраўпарадкавання тэрыторыі і аднаўлення берагавой лініі».

Калі верыць дзяржСМІ, то работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і аднаўленні берагавой лініі былі перанесены на цёплы перыяд года. Але пры гэтым «яны павінны быць выкананы ў найкарацейшыя тэрміны».

У пойме ракі Віцьба чыноўнікі правялі рабочую нараду, на якой абмеркавалі аб’ём будучых работ. Абавязак завяршыць аб’ект ляжыць на генеральным падрадчыку капрэмонту моста — філіяле «Мостабудаўнічае ўпраўленне №5» ААТ «Мостабуд» і субпадрадчыку — ААТ «ДСУ-45 Віцебск».

«Тут трэба зрабіць так званае выпалажванне берагавой лініі для стварэння камфортнага спуску да вады, завезці дадатковую колькасць урадлівага грунту, а на завяршальным этапе пасеяць газонную траву. Таксама будуць адноўлены, дзе парушаны, асфальтавае пакрыццё і іншыя элементы добраўпарадкавання, як след прачышчаны дрэнажныя канавы. Сёння работы распачатыя», — запэўніваюць «Вiцьбiчы».

Чыноўнікі даручылі «Віцебскаму Зелянбуду» заняцца зонай адпачынку гараджан, зрабіўшы ўпор на пакос травы. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебска, як адзначыў яе кіраўнік Уладзімір Бялевіч, пракантралюе работу падрадных арганізацый, каб яна была выканана хутка і не на шкоду якасці.

Чытайце таксама: «У такіх вось умовах мы жывём». Жыхары Віцебска паказалі фекаліі ў падвале шматпавярховага дома

Recent Posts

«Там такие оргии, даже оленей не слышно». Житель Беловежской пущи пожаловался на вечерний шум в агроусадьбе

Мнения беларусов в комментариях под видео в TikTok разделились. Некоторые поддерживают мужчину, а другие просят…

08.10.2026

«Навошта такое рабіць?»: Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра горад пасля апакаліпсісу

Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра Слуцк пасля вайны і эпідэміі. Не ўсе случчане зразумелі такую…

08.10.2026

«Горад расцвітае мёртвымі кветкамі»: жыхары Калінкавічаў не ацанілі добраўпарадкаванне да «Дажынак»

Раённая газета паказала новыя клумбы і інсталяцыі ў Калінкавічах. Самі гараджане ў каментарах абурыліся знікненнем…

08.10.2026

Гомельскія мастакі скардзяцца на дэфіцыт матэрыялаў: у горадзе амаль не засталося профільных крам

У Гомелі мастакі і людзі, якія займаюцца творчасцю, скардзяцца, што ў горадзе становіцца ўсё менш…

08.10.2026

Быхаўская раёнка хваліць «інтэнсіўнае» абнаўленне дарог, пакуль жыхары гадамі выбіваюць асфальт праз дзяржкантроль

Быхаўская раёнка за два дні выпусціла тры матэрыялы пра рамонт дарог. Частка работ пры гэтым…

08.10.2026

«Зеленый горит 25 секунд». В Кобрине на съезде с моста гаишники умудрились организовать постоянные пробки

Кобринчане жалуются на пробки при съезде со «старого» моста и считают, что светофор стал работать…

08.10.2026