Игорь Лосик

Cтала вядома пра вызваленне жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці

11.09.2025 18:30 Ігар Лосік. Источник фото

Перамовы паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні. У спіс вызваленых трапілі некалькі чалавек з Брэста і Брэсцкай вобласці.
Читайте BGmedia в:

На волю выйшлі 52 вязні беларускіх калоній. З іх 14 — замежнікі. Яны выехалі з Беларусі ў Літву. Поўны спіс вызваленых глядзіце тут.

Стала вядома пра вызваленых людзей з Брэста і Брэсцкай вобласці. Жонка спецпасланніка Трампа Джона Коўла, журналістка Грэта ван Сустэрэн, паведаміла, што перамовы паміж Беларуссю і ЗША аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні.

У спісе вызваленых з Брэсцкай вобласці:

Лосік Ігар Аляксандравіч (Баранавічы). Адміністратар Telegram-канала «Беларусь головного мозга». Затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. Ігару прысудзілі 15 год зняволення па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы). 28 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Ігара ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Игорь Лосик. Фото: spring96.org

Шафарэнка Якаў Аляксандравіч (Брэст). Быў затрыманы 20 снежня 2020 года. За ўдзел у пратэстах ў Брэсце Якаў атрымаў 5 гадоў i 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Яков Шафаренко
Яков Шафаренко

Бандарук Віталь Сяргеевіч (Каменецкі раён). Быў затрыманы 14 красавіка 2021 года. Віталю прысудзілі пяць гадоў зняволення па пяці палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 370 (Знявага дзяржаўных сімвалаў), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 130 (Распальванне варожасці ці розні), арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Таксама мужчына быў унесены ў «спіс экстрэмістаў».

Цімашчук Алена Пятроўна (Брэст). Беларуская журналістка. Затрымалі ў 2024 годзе. Алене прысудзілі 5 год калоніі агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 361-1 ( Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы), арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Беларусі).

Елена Тимощук. Фото: БАЖ
Елена Тимощук. Фото: БАЖ

Хвескавец Андрэй Сяргеевіч (Пінск). Быў затрыманы 24 сакавіка 2021 года. За ўдзел у пратэстах у Пінске яму прысудзілі пяць год зняволення па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Чытайце таксама: Александр Фридман: Трамп использовал Лукашенко в качестве эксперта по Путину

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: