Categories: Новости

«Ctrl c – ctrl v — адмова пад капірку». Маці Ваданосавай не далі міжнародную абарону

Маці культурнай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай атрымала адмову ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Яе могуць вывезці ў іншую краіну да прызначанага суду.

Share

Беларуская культурная дзеячка Кацярына Ваданосава сутыкнулася з сітуацыяй, якая, па яе словах, перайшла мяжу асабістых высілкаў і стала пытаннем жыцця і смерці яе маці. Сваёй гісторыяй яна дзеліцца на асабістай старонцы ў Facebook.

Больш за год таму ў кватэру маці Кацярыны прыйшлі супрацоўнікі КДБ. У гэты момант жанчына перанесла інфаркт. «Я стала шукаць магчымасць вывазу маці, аднак шлях да бяспекі быў вельмі цяжкім», — распавядае Ваданосава.

Чытайце таксама: «Назвалі нелегалам і адмовілі ў прапісцы». Гісторыя беларуса ў Польшчы

Гісторыя Кацярыны

Паводле словаў Ваданосавай, Польшча адмаўлялася выдаваць візу яе маці, нягледзячы на штодзённыя лісты і звароты. «Ніводнага адказу я не дачакалася. А справа была пільная. Эвакуацыю праз лясы і балоты маці б не перажыла: ёй 74 гады, яна амаль не ходзіць, мае праблемы з сэрцам, ціскам, нагамі, сасудамі, цукрам, вачыма — усім», — адзначае яна.

З дапамогай праваабаронцаў удалося атрымаць літоўскую візу. Па ёй маці адразу ўехала ў Польшчу, каб пазбегнуць прымусовага вяртання ў Літву. Тут сям’я падала заяву на міжнародную ахову. Але польскія ўлады адмовілі, пастанавіўшы дэпартаваць жанчыну ў Літву. «Ані на ўзрост, ані на хваробы, ані на мой рак, ані на адсутнасць хоць каго ў Літве, ані на тое, што мая маці ўжо 35 гадоў удава, і мы — яе адзіная сям’я, — не паглядзелі. Ctrl c – ctrl v — адмова пад капірку», — каментуе Ваданосава.

Сям’я наймала адваката, падавала апеляцыі, але вынікі былі адмоўныя. Больш за тое, у рашэннях знаходзіліся памылкі — нават у прозвішчах. Апошняй інстанцыяй стаў суд, які прызначылі на 28 кастрычніка.

Аднак 29 верасня сітуацыя рэзка абвастрылася. Да сям’і прыйшлі памежнікі і пад подпіс уручылі апавяшчэнне, што дэпартацыя маці ў Літву прызначаная ўжо на 6 кастрычніка. Паводле слоў Ваданосавай, яе маці падпісала дакумент, нават не разумеючы яго зместу, а супрацоўнікі нічога папярэдне не растлумачылі.

«Можаце ўявіць стан маёй мамы, — кажа Ваданосава. — За апошні год, згубіўшы ўсё сваё папярэдняе жыццё, яе здароўе пагоршылася настолькі, што я яе часам не пазнаю. Гэта выклікае мой вялікі страх».

Яна падкрэслівае, што раней не хацела выносіць сітуацыю ў публічнае поле, бо баялася выглядаць слабой і «грузіць» людзей уласнымі праблемамі. Аднак цяпер, як адзначае дзеячка, «супраць такога лому няма прыёму».

Як дублінскае пагадненне ўплывае на беларусаў

Дублінскае пагадненне ЕС дзейнічае з 1997 года, а яго актуальная версія — Дублін III — была прынятая ў ліпені 2013-га. Дакумент вызначае, якая краіна Еўразвяза адказвае за разгляд заяваў на міжнародную абарону ад замежнікаў, у тым ліку і ад беларусаў.

Хоць пагадненне існуе ўжо даўно, на практыцы яго ўплыў беларусы адчулі толькі ў 2025 годзе, калі змянілася міграцыйнае заканадаўства ў розных краінах ЕС. Асабліва гэта закранула Польшчу: цяпер, калі ў замежніка ёсць віза іншай краіны ЕС, ён не можа атрымаць у Польшчы ВНЖ па працы, гуманітарны ВНЖ ці міжнародную абарону. Такія заяўкі звычайна адхіляюць або перанакіроўваюць у першую краіну ўезду.

З праблемай «Дубліна» сёння сутыкаецца шмат беларусаў, якія пасля прыезду з Літвы ў Польшчу не могуць там легалізавацца. Пры гэтым у самой Літве сітуацыя таксама ўскладнілася: у апошні час міграцыйная служба ўсё часцей адмаўляе беларусам у статусе бежанца пад фармулёўкай «пагроза нацыянальнай бяспецы». Гэта робіць знаходжанне і пражыванне ў краіне яшчэ больш няпэўным.

Прыезд у Польшчу з дзеючай літоўскай візай цяпер часта становіцца перашкодай для поўнай легалізацыі. Некаторыя спрабуюць абысці «Дублін» праз першы прыезд у другую краіну, але гэта не заўсёды працуе — прыклад гэтаму гісторыя маці Кацярыны.

Разам з тым, паводле інфармацыі «Partyzanka», па шэнгенскіх візах тыпу С, нацыянальных D і ВНЖ, выдадзеных іншымі краінамі ЕС, усё яшчэ можна падавацца на ВНЖ у Польшчы на падставе вучобы, уз’яднання сям’і ці іншых абставінаў.

У выпадку кейса Ваданосавай закон «Аб замежніках» сапраўды дазваляў яе маці звярнуцца па ВНЖ праз працэдуру ўз’яднання сям’і. Але з падачай на міжнародную абарону сітуацыя выглядае найбольш праблемнай: калі раней бывала, што беларусы, маючы візу адной краіны, маглі атрымаць абарону ў іншай, то цяпер амаль заўсёды такія заявы перанакіроўваюцца назад у краіну, якая выдала першапачатковую візу. Гэта фактычна пазбаўляе людзей магчымасці самастойна выбіраць краіну для бяспечнага пражывання.

Таксама вядомыя выпадкі, калі беларусам адмаўлялі ў міжнароднай абароне спачатку ў Літве, а пасля і ў Польшчы, пасля чаго іх дэпартавалі ў Беларусь, дзе людзей чакала зняволенне па «палітычных» артыкулах. На жаль, Дублінскае пагадненне не ўлічвае спецыфіку і ўразлівасць беларусаў за мяжой, што робіць іх становішча яшчэ больш рызыкоўным.

Цяперашняя сітуацыя паказвае, што нават пры наяўнасці патрэбных дакументаў, доказаў аб ўз’яднанні сям’і, ці пагрозаў унутры Беларусі, яна застаецца складанай для многіх беларусаў: працэдура легалізацыі ў другой краіне часта суправаджаецца адмовамі, перанакіраваннем у першую краіну ці доўгімі бюракратычнымі цяжкасцямі.

Чытайце таксама: Ад двух да трох зорак. Якія водгукі пакідаюць жыхары Брэста на дзяржаўныя органы?

Recent Posts

Лукашенко выдвинул ультиматум Украине: или «Минск-3», или «будет хуже»

Почему беларуский правитель снова начал угрожать Украине и ее президенту Зеленскому?

30.09.2025

Дзікія жывелы робяць трасу М1 усё больш небяспечнай. Што рабіць кіроўцам?

У вечаровы час, калі ужо сцямнела, кобрынец ехаў па трасе М1 Мінск–Брэст і трапіў у…

30.09.2025

Жительница Березы во время уборки обнаружила бельгийское ружье с вековой историей

Старое ружье, которое 74-летняя березовчанка нашла в квартире своего покойного отца, оказалось не просто семейной…

30.09.2025

Сколько пенсионеров работает в Беларуси, какие у них пенсии и повысят ли пенсионный возраст? Собрали данные и прогнозы

По данным властей, почти каждый пятый пенсионер в Беларуси продолжает работать. А 18% населения составляют…

30.09.2025

На Брестчине острая нехватка учителей физики и математики — зарплаты вызывают недоумение

Накануне Дня учителя журналисты BGmedia посмотрели, учителей каких профилей ищут в учреждениях образования Брестчины. Много…

30.09.2025

Міністр адукацыі папракнуў бацькоў школьнікаў за выкарыстанне планшэтаў

На фоне скаргаў бацькоў аб цяжкіх заплечніках, вага якіх перавышае санітарныя нормы, чыноўнік зрабіў нечаканую…

30.09.2025