Categories: Новости

«Цяпер і абдымацца нельга». Суд пакараў штрафам арганізатарку «кадл паці»

Жыхарку Гомеля прыцягнулі да адказнасці за арганізацыю «вечарынак», дзе людзі знаёміліся, расслабляліся і абдымаліся.

Share

Напрацягу шасці месяцаў гамельчанка праводзіла «cuddle party» – сустрэчы, дзе незнаёмыя людзі знаёміліся, рабілі дыхальныя практыкі, вучыліся давяраць і расслабляцца. Мерапрыемствы праходзілі ў ёга-студыі ў цэнтры Гомеля. BGmedia разабралася, чаму жанчыне прысудзілі пакаранне і якім чынам падобныя сустрэчы праводзяцца за мяжой.

Чытайце таксама: Жанчына паказала, колькі важыць школьны заплечнік. Вынік здзівіў многіх

Як пазначана на афіцыйным сайце амерыканскай арганізацыі, што праводзіць падобныя мерапрыемствы, такія «вечарынкі» прызначаныя для таго, каб людзі вучыліся простай камунікацыі, усталяванню ўласных межаў і атрымлівалі прыемны фізічны (але не сэксуальны) кантакт у бяспечнай прасторы, дзе паважаюць асабістыя межы кожнага.

Па словах жанчыны, такія практыкі накіраваныя на тое, каб пазбавіцца ад цялесных заціскаў, трывожнасці і стрэсу. Таксама сярод мэтаў мерапрыемства – развіццё навыкаў міжасабовай камунікацыі і аратарскага майстэрства.

Арганізатарка такіх «вечарынак» уплочвала падатак на прафесійны даход, як самазанятая. Па яе словах, яе дзейнасць не патрабавала рэгістрацыі ІП ці спецыяльнай адукацыі.

Аднак суд не палічыў такую дзейнасць законнай: мерапрыемствы назвалі аказаннем псіхалагічнай дапамогі, якую могуць ажыццяўляць толькі прафесійныя псіхолагі, якія зарэгістраваныя ў якасці ІП ці працуюць у адпаведных арганізацыях.

Арганізатарцы прысудзілі штраф у памеры 1 050 беларускіх рублёў. Акрамя гэтага, з гамельчанкі спагналі 100% кампенсацыю «незаконна атрыманага даходу», які склаў больш за 5,5 тыс. бел. рублёў.

Як з гэтым у іншых краінах?

Цяпер у Беларусі і абдымацца нельга. Цікава, што вечарынкі з абдымкамі — гэта не клінічная практыка, а хутчэй групавая псіхалагічная. Яны не прызначаныя для таго, каб вырашаць глыбокія псіхалагічныя праблемы, як у тэрапіі. Хоць прысутнасць псіхолага і дадае бяспекі працэсу — у плане падтрымкі і разумення ўдзельнікаў, гэта ўсё ж больш сацыяльная практыка, скіраваная на камунікацыйныя навыкі, а не на клінічны эфект.

У іншых краінах такія практыкі праводзяць спецыялісты. Не абавязкова псіхолагі, але адмысловыя фасілітатары, якія сочаць за тым, каб асабістыя межы падчас сустрэч не парушаліся, і накіроўваюць удзельнікаў у працэсе. Для арганізацыі выдаюць міжнародны сертыфікат «фасілітатара вечарынак з абдымкамі», які можна атрымаць пасля спецыяльнага навучання. Кошт такога навучання — $995.

Чытайце таксама: Маці распавяла дачцы пра кошты на жытло ў Беларусі. Рэакцыя дзіцяці бескаштоўная

Recent Posts

Жители деревни под Барановичами попросили у чиновников заасфальтировать дорогу. Те приехали и гениально решили проблему

Пыль от грунтовой дороги постоянно попадает в дома жителей деревни Альбинки. А у чиновников нет…

18.09.2025

Средняя пенсия в Беларуси после повышения: 980 рублей — хватит ли на жизнь?

Власти отчитались о росте пенсий с сентября. Но даже после прибавки белорусские пенсионеры получают в…

18.09.2025

Трагедия в Брестской области. Виноватый пытался скрыться с места преступления

В агрогородке Дворец Лунинецкого района в ДТП погибла велосипедистка. Водитель скрылся с неисправной машиной, оставив…

17.09.2025

«Полный треш»: мама с ребенком полдня ждала окулиста в Толочине

Поездка за 25 км к врачу превратилась в испытание — многочасовая очередь, скандалы и дорога…

17.09.2025

Маці распавяла дачцы пра кошты на жытло ў Беларусі. Рэакцыя дзіцяці бескаштоўная

Беларуская блогерка апублікавала відэа размовы з дачкой пра рэальныя кошты на нерухомасць у Беларусі. BGmedia…

17.09.2025

Крестный ход в час пик: в Бресте снова готовят транспортный коллапс

В Бресте 18 сентября снова перекроют центральные улицы ради Крестного хода — прямо в разгар…

17.09.2025