У канцы верасня ў наземным грамадскім транспарце Мінска зрабілі магчымасць аплаты праезда банкаўскай карткай. Да аплаты прымаюць ўсе карткі Беларусбанка, а таксама плацёжнай сістэмы Белкарт усіх банкаў-рэзідэнтаў Беларусі.
Раней магчымасць аплачваць паездку картай была толькі ў мінскім метро. У астатнім грамадскім транспарце — аўтобусах, трампваях і тралейбусах — квіток можна было набыць праз праграму «Аплаці» альбо купіць у кіроўцы за наяўныя ці карткай.
Чытайце таксама: «Плати за то, что платишь»: сервис «Оплати» в Беларуси вводит ежемесячную комиссию за билеты
Пакуль магчымасць аплаты карткай у Мінску — тэставая. Але як абяцаюць, ужо ў наступным годзе ва ўсім наземным гарадскім пасажырскім транспарце можна будзе аплаціць праезд любой банкаўскай карткай.
Па словах дырэктара дзяржпрадпрыемства «Сталічны траснпарт і сувязь» Юрыя Супрановіча, гэты праект плануецца укараніць ва ўсёй рэспубліцы. А наступным крокам у праекце будзе аплата праезда з дапамогай сістэмы NFC.
Як з гэтым у іншых гарадах?
Яшчэ ў 2024 годзе магчымасць аплаты карткай з’явілася і ў Магілёве. Паводле афіцыйных дадзеных, каля 16% пасажыраў скарысталіся гэтай функцыяй пасля яе ўкаранення, што сведчыць пра яе зручнасць для многіх людзей. З 7 лютага 2025 года ўвесь тралейбусны парк горада абсталявалі лічбавымі валідатарамі.
Падобны «эксперымент» запускалі і ў іншых гарадх Беларусі. Напрыклад, у Баранавічах. У канцы жніўня гэтага года жыхары і госці горада атрымалі магчымасць аплачваць праезд карткай у аўтобусах.
Што думаюць пра гэта беларусы?
@alexfursevich Технологии приехали #беларусь #траллик ♬ original sound — Bigmalky38 𒉭
Беларускія карыстальнікі ў TikTok узрадаваліся навіне, аднак адзначылі, што хоць лічбавыя валідатары і з’явіліся ў многіх месцах, але пакуль працуюць не паўсюль.
- «Заходжу ў аўтобус у Жодзіна. Кандуктар выходзіць. Кіроўца не прадае, валідатар не працуе і едзем зайцам. Талонаў у нас няма».
- «Так, я з Гродна. Валідатары вісяць ужо як месяц, але не працуюць».
- «У Брэсце яшчэ дзіркаколы вісяць».
Як з гэтым у іншых краінах?
Некаторыя каментатары адзначылі, што лічбавы прагрэс вельмі павольна даходзіць да Беларусі. Па слядах меркаванняў мы сабралі прыклады таго, як аплата ў наземным транспарце працуе ў Польшчы і Літве.
У Польшчы і Літве сістэмы бескантактныя спосабы аплаты праезду пачалі ўкараняцца з 2018 года і цяпер шырока выкарыстоўваюцца ў грамадскім транспарце.
У буйных польскіх гарадах, такіх як Варшава, аплата карткай у аўтобусах і трамваях робіць паездкі больш камфортнымі, бо не патрабуе папярэдняй куплі квітка. Для дадатковай зручнасці дзейнічаюць мабільныя праграмы (Jakdojade, SkyCash, moBILET), дзе можна купіць білеты анлайн і актываваць іх праз QR-код.
Аднак у некаторых польскіх гарадах, такіх як Лодзь, аплата карткай непасрэдна пры ўваходзе не працуе, і там неабходна выкарыстоўваць мясцовую картку «Karta Łodzianina» або купляць білеты загадзя (праз картку ці наяўныя), ці ў самім аўтобусе, з дапамогай мабільнай праграмы «Jakdojadę».
У Літве аплата праз NFC-тэхналогію картак або смартфонаў, ці электронных гадзіннікаў, дзейнічае амаль паўсюдна, што дазваляе пасажырам аплачваць праезд непасрэдна на валідатары без выкарыстання мабільных дадаткаў.
З 1 верасня 2024 года ў Вільні з’явілася магчымасць аплачваць праезд у грамадскім транспарце толькі з дапамогай кантактных банкаўскіх картак (без папярэдняга набыцця квіткоў, ці без выкарыстання мабільных праграмаў). Папяровыя квіткі на аўтобусах збіраюцца адмяніць да 2027 года. А са жніўня 2025 года магчымасць бескантактнай аплаты ўвялі ў Каўнасе.
Чытайце таксама: «Оплати» отыграл назад: подписки на билеты в транспорте не будет
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: