На паседжанні 18 лістапада Лукашэнка зачапіў тэму Прыпяці і заклікаў «павярнуць ваду назад». На ягонае меркаванне, Беларусь недастаткова выкарыстоўвае водныя рэсурсы і турыстычныя магчымасці рэгіёну. Таксама ён дадаў, што на праграму развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся не хапае каля 400 млн рублёў, ці 6% ад агульнага аб’ёму выдзеленых сродкаў (6,5 млрд рублёў).
Чытайце таксама: Што беларусы думаюць пра рэканструкцыю «Валадаркі»?
Гэтыя словы прагучалі як чарговае патрабаванне «зрабіць нешта», без выразнага разумення — што менавіта, дзе і за якія сродкі, адзначае «Салідарнасць».
«Патэнцыял ёсць, але пакуль нічога не зроблена»
Неўзабаве тэма перайшла ў тэлевізійны эфір: на «Беларусь 1» выступіў старшыня Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.
Гулы заявіў, што Палессе мае ўнікальныя магчымасці і можа стаць нацыянальным турбрэндам. Але далей пачалося тое, што беларусы чуюць ужо не першы год: патрэбныя дарогі, патрэбная інфраструктура, патрэбныя кадры, патрэбныя інвестыцыі і законапраекты.
Асобна Гулы прызнаў, што Прыпяць мае патэнцыял для рачных маршрутаў і нават круізнага турызму. Але пакуль гэта выглядае як тэарэтычная ідэя: няма ні прыстаней, ні сучасных суднаў, ні праграм, якія былі б запушчаныя хаця б у тэставым рэжыме.
Размовы пра «магчымасць запуска 5–6 круізных суднаў» ужо гучалі і раней — але справа далей слоў так і не пайшла.
Без людзей і сістэмы любы праект застанецца на плакатах
Чыноўнік прызнаў, што нават калі пабудаваць тое, што патрабуецца, няма ўпэўненасці, што там будзе каму працаваць. У турызме не хапае кадраў, бо няма сістэмы падрыхтоўкі і канкурэнтных заробкаў. Такім чынам заканамерна ўзнікае пытанне: як запускаць гасцініцы, глемпінгі і інфраструктуру, калі няма каму гэта абслугоўваць?
Чытайце таксама: Як альтэрнатыва гандлёвым цэнтрам: у Мазыры моладзь аблюбавала адрамантаваны мост
«Беларусы не ведаюць Палесся — бо ніхто ім пра яго не расказвае»
Гулы канстатаваў, што нават жыхары краіны мала ведаюць пра турмагчымасці ўласных рэгіёнаў. Але гэта таксама не новы дыягназ. Прычына простая: няма паўнавартаснай рэкламнай стратэгіі, няма сучасных інфасэрвісаў, няма працы з медыя і блогерамі, няма міжнароднай камунікацыі.
Патрэбнае планаванне, якога няма
Гаворка пра тэрытарыяльнае планаванне і ўлік экалогіі гучыць правільна. Але гэтыя тэзісы ўздымаюцца ўжо шмат гадоў, а вынік пакуль што часта абмяжоўваецца прыгожымі канцэпцыямі на паперы.
Рэгіянальныя праграмы прымаюцца, але не суправаджаюцца фінансавым падмуркам, адказнымі выканаўцамі, абавязковымі тэрмінамі, адкрытай ацэнкай эфектыўнасці.
То бок можна сказаць, што Палессе па-ранейшаму жыве без рэальнага дарожнага плана. Вынік адзін: 20 гадоў абяцанняў — і ўсё яшчэ без турпрадукту.
Пасля выступу Лукашэнкі чыноўнікі зноў заявілі, што ў Палесся ёсць усё неабходнае. Але пакуль гэта «усё» выглядае так:
- ёсць рэкі, але няма круізнага флоту;
- ёсць вёскі, але няма сэрвісу;
- ёсць патэнцыял, але няма інвестыцый;
- ёсць пастановы «развіваць», але няма стратэгіі «як».
Пакуль гэта выглядае як чарговая спроба «пачаць нешта рабіць», не вырашыўшы галоўную праблему: турызм немагчыма развіваць дэкларацыямі. Ён патрабуе сістэмы, грошай, людзей і адказнасці — таго, чаго ў Беларусі па-ранейшаму не хапае.
Чытайце таксама: Фактчекинг как гражданская привычка: почему проверять информацию важно не только журналистам
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: