інтэрнэт-махляр глядзіць у экран кампутара

«Даўно былі ў паліклініцы?»: махляры спрабуюць падмануць мінчукоў па новай схеме

17.10.2025 05:37 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Званок з «паліклінікі» ледзь не ператварыўся ў фінансавую пастку. Махляры спрабавалі падмануць пенсіянерку, але ім не пашанцавала.
Читайте BGmedia в:

У Ленінскі РУУС сталіцы звярнулася 63-гадовая мінчанка, якой патэлефанавала невядомая жанчына і прадставілася медыцынскай супрацоўніцай паліклінікі. Падчас размовы яна паведаміла, што пенсіянерцы неабходна прайсці дыспансерызацыю.

Чытайце таксама: Брестские таможенники задержали украинку. Для возбуждения уголовного дела им пришлось конвертировать гривны в доллары

Калі жанчына сказала, што не абслугоўваецца ў паліклініцы па месцы жыхарства, суразмоўніца не разгубілася і папрасіла продыктаваць асабістыя даныя, каб «выдаліць яе са спісу даўжнікоў».

Праз некаторы час патэлефанаваў нібыта «супрацоўнік праваахоўных органаў». Ён паведаміў, што ад імя жанчыны нібыта праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі, і прапанаваў «задэклараваць» зберажэнні, перавёўшы грошы на «бяспечны рахунак».

Пенсіянерка сабрала больш за 8 тысяч рублёў і прыйшла ў банк. Аднак касір западозрыла, што кліентку спрабуюць падмануць, і звярнулася ў праваахоўныя органы. Дзякуючы яе пільнасці махлярства ўдалося спыніць.

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Махлярства».

Старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва нагадвае: ніколі не паведамляйце па тэлефоне асабістыя дадзеныя — нумар пашпарта, адрас пражывання або банкаўскія рэквізіты. Сапраўдныя медыкі і праваахоўнікі ніколі не запытваюць такую інфармацыю праз тэлефон.

Чытайце таксама: «Хотел изучить микросхемы». В Пинске судили мужчину, который годами воровал по необычной причине

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: