Беларуска паказала, у якім стане знаходзіцца дом Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове. Музей, пра які гаварылі яшчэ ў 2019 годзе, так і не адкрыўся.
Дом, у якім жыў і працаваў Уладзімір Караткевіч. Фота: https://planetabelarus.by/
У сацыяльных сетках звярнулі ўвагу на стан дома ў Рагачове, дзе жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі Уладзімір Караткевіч. Беларуска Юлія наведала горад, зняла будынак на відэа і прызналася, што не змагла спакойна прайсці міма.
Чытайце таксама: У Оршы падчас рамонту знік мурал з Уладзімірам Караткевічам, створаны да яго 90-годдзя
«Сёння, праходзячы міма, не змагла стрымаць абурэння. Ну як так?! Мы павінны захоўваць такія крохкія нітачкі нашай гісторыі, а насамрэч дом, у якім жыў і тварыў пісьменнік, апынуўся ў такім занядбанні!» — сказала яна.
Дом быў пабудаваны яшчэ ў 1914 годзе дзедам пісьменніка Васілём Грынкевічам. У дзяцінстве Караткевіч прыязджаў сюды на летнія канікулы да сваёй бабулі Людмілы Барысевіч, а пазней часта праводзіў у Рагачове па некалькі месяцаў.
У доме ў пісьменніка быў ўласны пакой, дзе ён працаваў над творамі, якія сёння лічацца класікай беларускай літаратуры. Тут былі напісаныя «Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», «Віно дажджоў», а таксама значныя часткі раманаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Юлія адзначае, што сёння цяжка паверыць, што гэты дом калісьці быў сапраўдным творчым цэнтрам пісьменніка.
«Сёння, гледзячы на гэты дом, які паступова разбураецца, цяжка паверыць, што менавіта тут ствараліся творы вялікага беларускага пісьменніка. Мясцовыя жыхары ўжо шмат гадоў мараць адкрыць тут дом-музей Караткевіча. Але нічога не адбываецца», — кажа яна.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Ідэя стварыць у Рагачове мемарыяльны музей Караткевіча не новая.
Яшчэ ў 2019 годзе гэтае пытанне ўздымалася падчас прамой тэлефоннай лініі, якую праводзіў тагачасны старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.
Тады адзін з жыхароў Рагачова прапанаваў ператварыць дом, дзе працаваў пісьменнік, у музей. Ён адзначаў, што будынак паступова прыходзіць у заняпад, бо людзі, якія там пражываюць, маюць інваліднасць і не могуць належным чынам падтрымліваць яго стан.
На думку аўтара звароту, музей мог бы стаць не толькі месцам захавання літаратурнай спадчыны, але і новай турыстычнай славутасцю, дзе можна было б праводзіць літаратурныя мерапрыемствы рэспубліканскага ўзроўню. Ён таксама прапаноўваў усталяваць у горадзе бронзавы помнік пісьменніку.
У райвыканкаме тады прызналі, што такая ідэя сапраўды актуальная. Чыноўнікі нагадвалі, што імем Караткевіча ўжо названыя вуліца і цэнтральная бібліятэка Рагачова, а яго партрэт размешчаны на адным з гарадскіх будынкаў.
Кіраўнік вобласці даручыў уважліва вывучыць магчымасць стварэння музея з улікам усіх юрыдычных нюансаў і падкрэсліў, што памяць пра Караткевіча неабходна захаваць.
Аднак з таго часу мінула ўжо амаль сем гадоў.
Дом-музей Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове так і не адкрыўся, хоць менавіта ў гэтым доме захоўваліся рэчы, звязаныя з жыццём пісьменніка, а сам будынак меркавалася ўключыць у турыстычны маршрут.
За гэты час на доме з’явілася памятная шыльда з імем пісьменніка, але сам будынак працягвае паступова разбурацца.
Сёння ён па-ранейшаму застаецца адным з самых важных месцаў, звязаных з жыццём Уладзіміра Караткевіча, аднак замест музея, пра неабходнасць якога гаварылі яшчэ ў 2019 годзе, жыхары і госці Рагачова бачаць дом, які ўсё больш губляе свой гістарычны выгляд.
Чытайце таксама: Што будзе далей са спадчынай паэткі Яўгеніі Янішчыц?
На трассе под Брестом появился экспериментальный проекционный пешеходный переход. Одни называют идею удачной, другие считают…
У Мінску на вуліцы Філімонава жыхары заўважылі, што ўздоўж дарогі спілавалі некалькі дрэваў. Людзі пераймаюцца…
Мужчина показал на видео поверхность воды, покрытую пеной и зеленоватой пленкой. По его словам, на…
Беларуска возмутилась условиями на Цнянском водохранилище: буйки стоят почти у берега, а отдыхающих, по ее…
Участники военно-исторической реконструкции возложили цветы к бюсту Суворова, хотя он не имеет никакого отношения к…
Праз анамальную спякоту ў пяці раёнах Брэсцкай вобласці ўвялі поўную забарону на наведванне лясоў. Тэмпература…