Прислать новость

Дуда: жилье и работу в Польше получили 150 тысяч белорусов. По мнению эксперта, это и так, и нет

22.09.2021 15:31 Президент Польши Анджей Дуда. Источник фото

Президент Польши Анджей Дуда рассказал, что жилье и работу в стране получили уже около 150 тысяч белорусов.

«Я говорю это как лидер страны, где жилье и работу получили около 150 тысяч белорусов, в том числе тысячи участников протестов», — заявил президент Польши, выступая на 76-й сессии Генассамблеи ООН в Нью-Йорке в среду, 22 сентября.

При этом польский лидер не уточнил, о каком периоде идет речь. И также напомнил, что его страна будет для белорусов домом, пока «они сочтут это нужным и необходимым».

Отдельно Дуда указал, что, по его данным, в Беларуси насчитывается более 650 политзаключенных. Также он обвинил белорусские власти в организации миграционного кризиса на границах с Европейским союзом.

Действительно столько белорусов?

«Маем класічную падачу лічбаў у фармаце, калі кожны зробіць «патрэбныя» высновы»,комментирует заявление Дуды аналитик Украинского института будущего Игорь Тышкевич. Опираясь на статистику из открытых источников, он отмечает, что на 1 июля текущего года белорусов с Картой побыту в Польше 31 146 человек. 

Читайте также: Сколько людей выехало из Беларуси по политическим мотивам? Игорь Тышкевич анализирует цифры

«Яшчэ раз: трыццаць адна тысяча сто сорак шэсьць. Гэта лічба — назапашаны вынік з улікам мінулых гадоў.

Дык прэзыдэнт Польшчы збрахаў?

Не.

Справа ў тым, што Польская эканоміка залежыць ад працоўнае міграцыі. Польшча з 2011 году ў некалькі этапаў трансфармавала сваю міграцыйную палітыку, зрабіўшы максімальна ліберальным механізм працаўладкаваньня для грамадзянаў шасці краін, у лік якіх уваходзіць і Беларусь.

Польшчу ў якасці прыпынку па дарозе ў іншыя краіны (ці назад у Беларусь) ў 2021 годзе выкарысталі амаль 400 тысяч беларусаў.

З 2017 пашыраны пералік спецыяльнасьцяў на «сезонныя працы». Цяпер гэта не месяц-два на трускаўках, а да 9 месяцаў на год у тым ліку на кіраўных пасадах у прамысловасьці, ІТ. Працаўладкаваньне «на сезон» не вымагае атрыманьня доўгатэрміновай працоўнай візы да прыезду — магчымая легалізацыя па факту. Асноўная ўмова — заява працадаўцы па найму працаўніка (падаецца ў органы мясцовае ўлады). І вось такіх заяваў датычна Беларусаў станам на 1 ліпеня складае 43 349. Прычым ня ўсе такія заявы пацьверджаныя пачаткам рэальных працоўных адносінаў.

Але нават калі ўсе, то станам на 01.07.2021 у Польшчы магло знаходзіцца 43 349 + 31 146 = 74 495. Семьдзесят чытыры тысячы чатырыста дзевяноста пяць чалавек. 

Адкуль жа лічба 150 тысяч? Гэта «пашпартызаваныя» 15 тыс беларусаў (ці этнічных палякаў) за апошнія 20 год, гэта да тысячы тых, хто чакае рашэньня па сталым статусе побыту ў Польшчы. Ну і, магчыма, арыфметыка. Прэзідэнт Польшчы мог проста памножыць 74,5 на 2 (два паўгодзьдзя) каб атрымаць заветныя 150. 

Іншая справа, што яму ніхто не патлумачыў, што у міграцыйных пытаньнях такая арыфметыка не працуе. Прынамсі па тых, хто мае легальны сталы статус побыту.

Але такое не дзіва. 

Лукашэнка таксама калісьці казаў пра сотні тысяч прынятых украінцаў у 2014-2015.

Верыфікацыя паказала, што такіх на стала засталося жыць у Беларусі не болей за 30-35 тысячаў. Ці былі «сотні тысяч», невядома — верагодней за ўсё так — пабылі й паехалі далей ці дадому. Дарэчы, як і з Польшчай — гэтую краіну як прыпынак па дарозе ў іншыя краіны (ці назад у Беларусь) ў 2021 годзе выкарысталі амаль 400 тысяч беларусаў. Але гэта проста статыстыка перасячэньня мяжы, якая ні пра што не гаворыць».

Любой политик при случае будет играть цифрами, подавая их так, что информация была воспринята в выгодном русле. Поэтому ее стоит проверять, заключает Тышкевич.

Напомним, что по последним открытым данным, карту поляка с 2008 по 2019 год получили почти 144 тысячи белорусов. На втором месте после нас по количеству выданных карт – граждане Украины.

Читайте также: Генпрокурор Беларуси — про карты поляка: «Элемент подрывной работы и антигосударственной деятельности»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.