16 верасня ў сталічнай школе №30 узнік пажар. Школьнікі пажартавалі з падзеі ў сацсетках.
ілюстратыўнае фота
16 верасня ў сталічнай школе ўзнік пажар. Узгаранне зафіксавала сістэма перадачы апавяшчэнняў аб надзвычайных сітуацыях «Молнія». Аб гэтым паведамілі ў Telegram-канале МНС Беларусі.
Па словах МНС, а 12:24 на нумар 112 паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў сярэдняй школе №30 на вуліцы Жукоўскага. Да месца выкліку аператыўна накіраваліся падраздзяленні МНС.
Пасля прыбыцця пажарнай службы ў сталовай школы пабачылі моцнае задымленне. Падчас разведкі супрацоўнікі МНС выявілі ўзгаранне столевай свяцільні і нацяжной столі на плошчы 1 кв.м.
Ніхто з прысутных не пацярпеў. Са школы эвакуавана 1432 дзяцей і 98 дарослых. Прычына здарэння высвятляецца.
Многія навучэнцы школы радасна адрэагавалі на падзею. На адным з відэа эвакуацыю жартаўліва называюць «сходкай». «Гэта найлепшы дзень за ўсе дзевяць год у гэтай школе», – пішуць школьнікі ў сацсетках пад відэа з падзеяў.
@china_forever5 ЭТО БЫЛ МЕГА УГАР. всем спасибо, кто пришел на мою сходку! #школа #огонь #fyp #пожар ♬ оригинальный звук — Советский воин
Па тэме ўзгарання з’явілася шмат іншых каментароў. Прыводзім самыя цікавыя з іх.
«Затое без тэлефонаў».
«Адзіная сігналка, якая не была вучэбнай».
«У школе забароненыя тэлефоны», – піша дзяўчына. А ёй адказваюць: «І тут яны цудам ва ўсіх з’явіліся».
«Мы тады ўсе стаялі і маліліся, каб пасля гэтага адпусцілі дадому», – піша адзін з вучняў мінскай школы. «А ў выніку не адпусцілі», – адказаў яму іншы.
Аўтар роліка таксама пажартаваў на гэтую тэму: «А ці выганяць мяне са школы за гэтае відэа?». І атрымаў такі адказ: «Нават калі будуць наступствы, цябе запомняць, як героя».
Чытайце таксама: «Какая первая мысль? Что нас бомбят!» Чиновники «подарили» брестчанам салют, который их напугал и разбудил
С 12 сентября Польша полностью закрыла свою границу с Беларусью. BGmedia узнало про два основных…
Журналисты гостелеканала ОНТ взяли интервью у местного жителя. Они ему рассказали, что убийцу волчонка уже…
Мужчина опубликовал в TikTok видео и показал, по какой дороге сын ходит в школу. В…
Горы смецця ў Рагачове зніклі толькі пасля таго, як відэа трапіла ў сеткі.
Беларуская блогерка падзялілася сваім досведам пошуку працы ў родным Магілёве. У яе з'явілася кіпа пытанняў…
В Бресте разгорелась жаркая дискуссия вокруг парковки во дворах. Поводом стало сообщение жительницы в одном…