Categories: Новости

Гомельшчына і Магілёўшчына — у лідарах па колькасці траўмаў праз галалёд

З пачатку зімы ў Беларусі — больш за 16 тысяч пацярпелых ад галалёду. Найбольш — у тых вабласцях, дзе часта скардзіліся на дрэнную прыборку снегу.

Share

З пачатку зімы ў Беларусі зафіксавалі больш за 16 тысяч пацярпелых ад галалёду і холаду. Лідарамі сталі Гомельшчына і Магілёўшчына — рэгіёны, пра праблемы з прыборкай снегу ў якіх раней пісала BGmedia.

Чытайце таксама: Брест превратился в каток: гололед, травмы и искры на проводах троллейбусов

У сувязі з чарговай хваляй галалёдзіцы ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь апублікавала абноўленую статыстыку пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўм.

Паводле афіцыйных даных, з 26 лістапада 2025 года па 16 лютага 2026-га ў краіне зарэгістравалі 16 353 пацярпелых. З іх 15 177 чалавек атрымалі траўмы ў выніку падзення.

Чытайце таксама: «Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце

Гомельская вобласць — на першым месцы

Найбольшая колькасць пацярпелых — у Гомельскай вобласці: 3 264 чалавекі. З іх 3 033 — галалёдныя траўмы, 231 — халадовыя. Шпіталізаваны 381 пацыент. Гэтыя лічбы істотна перавышаюць паказчыкі іншых рэгіёнаў, за выключэннем суседняй Магілёўскай вобласці.

Для параўнання — у Брэсцкай вобласці за ўвесь перыяд звярнуліся па медыцынскую дапамогу 2 тыс. 251 чалавек, у Віцебскай — 1 тыс. 892 пацярпелыя, у Гродзенскай — 1 тыс. 337 пацыентаў, у Мінскай — 2 тыс. 364 пацярпелыя, у самім Мінску — 2 тыс. 46 чалавек.

Раней BGmedia ўжо паведамляла пра шматлікія скаргі жыхароў Гомельшчыны на стан тратуараў і дарог. У Светлагорску людзі адзначалі, што ў горадзе засталіся цэлыя вуліцы, не ачышчаныя ад снегу. Падчас пацяплення яны ператварыліся ў «кашу», а пасля чарговага пахаладання — у сапраўдны «каток». Праблемы закранулі як пешаходныя зоны, так і праезную частку.

У самім Гомелі жыхары скардзіліся, што хоць асноўныя дарогі для транспарту апрацоўваюцца, ходнікі застаюцца слізкімі і небяспечнымі. Аб гэтым пісалі ў сацсетках, у тым ліку ў Threads.

Галалёд у Гомелі. Фота мясцовых жыхароў у Threads

Адзін з жыхароў Светлагорска паказаў у TikTok, як выглядае гарадская дарога, і папярэдзіў іншых кіроўцаў: «Перад тым, як кудысьці ехаць, лепш сто разоў падумайце». На відэа, апублікваным жыхаром, бачна, што пакрыццё было вельмі слізкім — небяспечным як для пешаходаў, так і для аўтамабіляў.

@kirilfibxpn #гололёд #беларусь🇧🇾 #дождь #зима2026 #реки ♬ оригинальный звук — Nadezhda&Sergey Kirilenko

27 студзеня 2026 года жыхарка Светлагорска апублікавала ролік, у якім паказала вуліцу ў прыватным сектары: снег на сцежках ператварыўся ў суцэльны лёд, а слядоў пасыпкі пяском не было відаць.

@svetik_781030 #беларусь #светлогорск #2026 #зима #дождь ♬ Звенит январская вьюга — ANNA ASTI

Чытайце таксама: У Аршанскім раёне ў новым доме адбыўся патоп: жыльцы выходзілі з пад’езда ў гумовых ботах

Магілёўская вобласць — амаль нараўне з Гомельскай

У Магілёўскай вобласці зафіксавалі 3 199 пацярпелых, з іх 3 021 атрымалі галалёдныя траўмы.

BGmedia таксама паведамляла пра сітуацыю ў Бабруйску. Пасля адлігі снег ператвараўся ў «снежную кашу», па якой складана было перасоўвацца пешшу і з дзіцячым вазком. Пазней участкі, па якіх не прайшлі людзі, змерзлі і сталі слізкімі.

Маці чатырохмесячнага дзіцяці распавядала, што прайсці па вуліцы амаль немагчыма — не кажучы ўжо пра людзей з інваліднасцю або бацькоў з вазкамі. Жыхары звярталі ўвагу, што праблема захоўваецца нават у цэнтры горада.

Стан дарог у Бабруйску. Скрыншоты з відэа ў TikTok

У самім Магілёве людзі скардзіліся на слізкі падземны пераход пад вуліцай Першамайскай і праспектам Міра. Уся падлога ўтварылася ў «суцэльны каток»: людзі спрабавалі вельмі асцярожна перасоўвацца, каб пазбегнуць падзення і траўмаў. Самі жыхары ў каментарах звярнулі ўвагу на тое, што падобная сітуацыя здаралася і ў мінулыя гады, аднак камунальныя службы не спяшаліся яе вырашаць. Аднак нядаўна, пасля шматлікіх відэа ў TikTok, у падземным пераходзе паклалі антыслізгаючыя дыванкі.

Пераход у Магілёве, які пакрылі дыванкамі ад слізкасці
@365bel После жалоб на скользкий пол в подземном переходе в Могилеве коммунальные службы разложили противоскользящие коврики. В конце января 2026 года жительница Могилёва обратила внимание в TikTok на давнюю городскую проблему. В подземном переходе под улицей Первомайской и проспектом Мира пол снова превратился в «сплошной каток». На видео видно, как люди передвигаются очень осторожно, стараясь не упасть и не получить травму. В комментариях могилевчане отметили, что подобная ситуация повторяется каждый год. Теперь ситуация, похоже, сдвинулась с мёртвой точки. В подземном переходе городские коммунальщики разложили противоскользящие коврики. Будет ли этим решена кардинальная проблема — например, заменено покрытие или устранены причины обледенения — пока неизвестно. #могилев #беларусь #новостибеларуси #могилевскаяобласть #беларусьсейчас ♬ original sound — 365bel

«Грамадска-карысныя работы» для беспрацоўных

Варта адзначыць, што складанае надвор’е — чаргаванне адлігі і маразоў — таксама спрыяла ўтварэнню небяспечных умоў.

Адначасова ў розных раёнах Гомеля грамадзян, афіцыйна прызнаных «незанятымі ў эканоміцы», накіроўвалі на прыборку снегу каля прыпынкаў і сацыяльных аб’ектаў. Іх прыцягвалі да безаплатных грамадска-карысных работ у межах прафілактыкі «асацыяльнага ладу жыцця». Падобная практыка прымянялася і ў Магілёўскай вобласці.

Колькасць ахвяр у Гомельскай і Магілёўскай абласцях фактычна пацвярджае, што праблема галалёду там гэтай зімой была асабліва вострай.

Чытайце таксама: Гололед привел к серии аварий на дорогах Витебской области

Recent Posts

«Интервью для галочки»: брестчане после пресс-конференции Лободинского заговорили о том, что их действительно волнует

Пресс-конференция главы Бреста не внушила горожанам доверия и вызвала еще больше вопросов. Узнали, каких именно.  

21.07.2026

«У спеку вады не было, цяпер ціск стабілізавалі». Як улады адказалі на скаргі жыхароў Лагойскага раёна

Пасля скаргаў жыхароў Плешчаніц на перабоі з вадой у спеку камунальнікі правялі работы. Аднак частка…

21.07.2026

На алеі ў Слуцку зноў назапасілася смецце: некаторыя лічаць, што праблема не толькі ў людзях

Жыхары Слуцка зноў паказалі смецце на Алеі будаўнікоў. Людзі кажуць, што праблема паўтараецца, бо на…

21.07.2026

Один и тот же подъезд в Витебске снова затапливает — спустя пять месяцев после первых жалоб

В соцсетях появились два видео с «ниагарским водопадом» в доме в Витебске. Этот же дом…

21.07.2026

У Быхаве і Чавусах дзяржаўныя газеты абвінавацілі ў праблеме бяздомных сабак тых, хто іх падкормлівае

У Быхаве і Чавусах выйшлі амаль ідэнтычныя матэрыялы пра бяздомных сабак. ДзяржСМІ фактычна ўсклалі адказнасць…

21.07.2026

У Пінску жыхары заўважылі ў жыроўках плату за ацяпленне ў чэрвені. Кажуць, што гэта закранула не адну кватэру

Пінчанка заявіла, што ў чэрвеньскай жыроўцы ёй налічылі плату за ацяпленне, хаця ацяпляльны сезон скончыўся.…

21.07.2026