Categories: Новости

Машыніст бульдозера ці аграном? Хто ўваходзіць у топ-5 самых аплочваемых вакансій у Брэсце на верасень 2025 года

BGmedia прааналізавала рынак вакансій у Брэсце і паглядзела, за якую працу берасцейцам плоцяць больш.

Share

З улікам таго, што са жніўня 2025 года колькасць вакансій у Беларусі паступова змяншаецца, на сёння Брэсцкая вобласць займае трэцяе месца па попыце працы, саступаючы Мінску і Мінскай вобласці.

У ліпені 2025 сярэдні беларускі заробак складаў 2 772,4 руб. Мы паглядзелі самыя аплочваемыя вакансіі на praca.by, параўнаўшы іх заробкі з сярэднім.

Чытайце таксама: «Жители соберут всего 40% стоимости». Горисполком считает брестчанам богатыми или стоимость асфальтирования упала?

Першае месца ў спісе займаюць вакансіі машыніста бульдозера і маркшэйдэра ад ООО «Север Голд» у Брэсце. У апісанні вакансій пазначаны высокі заробак, ад 9 000 руб. на рукі. Гэта больш чым утрая перавышае сярэдні заробак, названы Нацыянальным статыстычным камітэтам Беларусі. З патрабаванняў – пяць год вопыту працы.

На другой пазіцыі аграном па вырошчванню гароднін і кіроўца катэгорыі B/ C/ E ў ООО «Север Голд».  Заробак ад 8 000 руб., амаль утрая вышэй за сярэдні беларускі. Чаканы вопыт – ад пяці год.

Трэці радок займаюць вакансіі  агрэгатчыка і праходчыка у той жа кампаніі, што ў ранейшых двух. Штомесячная аплата складае 7 000 руб. на рукі. Гэта ў два з паловай разы вышэй, чым сярэдні беларускі заробак.

Падсобны рабочы і зваршчык месцяцца на чацвёртай пазіцыі ў спісе (кампанія тая ж, што ў папярэдніх радках). Чаканы вопыт – пяць год. Заробак – 5 000 руб, амаль на 80 % больш, чым сярэдні беларускі.

Пятае месца займае вакансія муляра-ўкладчыка ў ООО «Интерстройидустрия» у Брэсце. Гэта адзіная добра аплочваемая вакансія, дзе не патрабуецца досвед працы. Заробак складае 4 000 BYN — гэта на 44 % больш за сярэдні па краіне.

На рынку працы ў Брэсце самыя высокааплочваемыя спецыяльнасці — у будаўнічай і горназдабыўной галіне, але большасць такіх вакансій патрабуе значнага досведу. У выніку высокія заробкі даступныя толькі вузкаму колу спецыялістаў, тады як сярэдні па краіне застаецца ўтрая ніжэй за прапанаваны ў топ-5. А мінімальны заробак, які з студзеня 2025 года складае ўсяго 726 руб., выглядае асабліва кантрастна на гэтым фоне.

Чытайце таксама: Зубная бяда ў Хойніках: каб вырваць зуб, трэба дачакацца чацвярга

Recent Posts

В Борисове распродают здание СШ №6  за символическую сумму. И это далеко не первый такой случай

В Борисове на аукцион выставили здание бывшей школы №6. Стартовая цена — всего 90 рублей.…

18.04.2026

«Плачу своечасова, а пеня ёсць»: мінчанка не разумее налічэнні ў жыроўках

Мінчанка плаціць за камуналку ў тэрмін, але пеня ўсё роўна з’яўляецца. На фоне росту тарыфаў…

18.04.2026

Клімавічы ў лічбавым фармаце: свінакомплекс, які абяцае больш, чым гарантуе

У Клімавіцкім раёне будуюць сучасны свінакомплекс з аўтаматызацыяй і ростам вытворчасці. Але разам з амбіцыйнымі…

17.04.2026

Оршанский мясокомбинат присоединяют к «Дзержинскому»: на предприятии уже идут сокращения

Оршанский мясокомбинат теряет самостоятельность и сокращает сотрудников. Похожая ситуация уже была в Слуцке — реакция…

17.04.2026

Меняют нормальный асфальт на главных улицах, вырубают деревья в крепости: Брест готовят к приезду Лукашенко?

Именно эта версия, по мнению брестчан, лучше всего объясняет, почему город начали активно «приводить в…

17.04.2026

«Лес у Плоски превратился в склад просрочки»: брестчанин нашел странную свалку под кладбищем

В Бресте у кладбища Плоска в пролеске нашли выброшенную просрочку — от рыбы до молочки.…

17.04.2026