Categories: Новости

Калі дзяржава абвяшчае Год добраўпарадкавання, а парадак наводзіць бізнес

Уладальнік рытуальнага агенцтва з Глуска ўсталёўвае вароты і агароджы на могілках без аплаты, закрываючы праблемы, якія не вырашае дзяржава.

Share

У абвешчаны ўладамі Год добраўпарадкавання беларусам часта даводзіцца наводзіць парадак самастойна. Адзін з такіх прыкладаў — Глускі раён, дзе мясцовы прадпрымальнік Аляксандр Нікіцін за ўласныя сродкі ўпарадкоўвае могілкі і памятныя месцы, не патрабуючы за гэта ніякай аплаты.

Чытайце таксама:  У Аршанскім раёне — новыя акты вандалізму на могілках. Улады маўчаць, а людзі абураныя

Уладальнік рытуальнага агенцтва «Мемарыял-2» з Глуска па ўласнай ініцыятыве нядаўна ўсталяваў новыя вароты на могілках у вёсцы Хваставічы. Працы былі выкананыя цалкам за яго кошт.

Прадпрымальнік Аляксандр Нікіцін, што ўпарадкоўвае могілкі ў раёне. Фота: www.glusk.by

Старшыня мясцовага сельвыканкама адзначае, што гэта далёка не першы выпадак, калі прадпрымальнік звяртае ўвагу на праблемы ў сферы пахаванняў і бязвыплатна дапамагае іх вырашаць. Раней ён удзельнічаў у перазахаванні астанкаў дзяцей, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны, на Мыслачанскай гары, а таксама ўсталяваў новую агароджу могілак у вёсцы Карніца.

Акрамя таго, на тэрыторыі іншага сельсавета, на месцы спаленай у вайну вёскі Восы-Калёсы, мецэнат за ўласныя сродкі вырабіў і ўсталяваў памятную пліту.

Праблемы з могілкамі ў раёне

Тым часам праблемы з утрыманнем могілак у Глускім раёне застаюцца актуальнымі. Раней мясцовыя медыя паведамлялі пра выпадкі крадзяжу металічных крыжоў з могілак у самім Глуску, а таксама ў вёсках Барбарава і Падлужжа. Адна з жыхарак, якая сутыкнулася з гэтым, звярнулася да камунальных службаў з просьбай навесці парадак.

Аднак у «Жылкамунгасе» заявілі, што не маюць магчымасці вырашыць праблему сістэмна: у штатным раскладзе не прадугледжана асобнай стаўкі работніка, які б займаўся доглядам могілак. У канкрэтных выпадках сітуацыю ўдавалася вырашыць толькі пасля ўмяшання міліцыі.

Праблема ж час ад часу ўзнікае зноў — асабліва тады, калі растуць цэны на метал. Гэта падштурхоўвае некаторых здаваць украдзеныя элементы на металалом.

Чытайце таксама: Пляж з абяцанняў: чаму ў Оршы так і не з’явілася абяцанае добраўпарадкаванне

Recent Posts

Быховскую «Женщину-мать» отправили на доработку. Со скульптором прекратили сотрудничество

Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…

17.11.2026

«Будзем плаціць як дармаеды»: Беларусы абурыліся планамі ўладаў змяніць аплату камунальных паслуг

Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…

17.11.2026

«Видимо, оплата труда, мягко сказать, не очень». В Солигорске все-таки открыли круглосуточную аптеку, но есть нюанс

Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…

17.11.2026

«Прыніжэнне абаронцаў Айчыны». Магілёвец абурыўся шыльдай мужчынскага туалета

Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…

17.11.2026

«Видимо, в параллельной вселенной»: «Евроопт» ищет сотрудников в Бресте, но горожане усомнились в обещанных суммах

«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…

17.11.2026

«В Брест сделать не судьба?» БелЖД запускает бизнес-поезда в Минск, но пинчане требуют нормальных рейсов в другие места

БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…

17.11.2026