Комиссия по возвращению, камісія па вяртанню беларусаў

Камісія па вяртанню «эвалюцыянуе», але не карыстаецца поспехам у беларусаў

10.10.2025 07:55 Камісія па вяртанню. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Улады заявілі, што камісія па вяртанню плануе прымаць звароты не толькі ад «экстрэмістаў». Але ад гэтага жадаючых туды звярнуцца не поболела.
Читайте BGmedia в:

У 2022 годзе Аляксандр Лукашэнка заявіў пра «прынцыповае рашэнне» стварыць міжведамасную камісію для працы з беларускімі эмігрантамі. Камісія пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора Андрэя Шведа павінна была разглядаць звароты тых, хто хоча вярнуцца ў Беларусь, і паведамляць, ці ёсць да чалавека прэтэнзіі з боку ўладаў. Паводле афіцыйнай версіі, гэта павінна было дапамагчы людзям вяртацца на радзіму без рызыкі трапіць за краты.

Чытайце таксама: Брестчанин уехал в 2022-м в Польшу, чтобы не служить в армии, а теперь вернулся домой через комиссию. Что его ждет?

Нягледзячы на афіцыйныя абяцанні, беларусы, якія звярталіся ў камісію і вярталіся ў краіну, часта сутыкаліся з крымінальным пераследам. У лістападзе 2023 года жыхар Брэста Ігар Неміровіч «скарыстаўся паслугамі» камісіі, але ўсё роўна быў асуджаны на год калоніі за «абразу Лукашэнкі». Пасля вызвалення яго зноў затрымалі і завялі новую справу.

беларус, политзаключенный
Ігар Неміровіч. Фота: ПЦ «Вясна»

Першапачаткова камісія павінна была працаваць часова. Але 17 кастрычніка 2024 года Лукашэнка падпісаў указ, які зрабіў камісію пастаянным дзяржаўным органам. Гэта стала чарговым крокам у намаганнях уладаў зрабіць выгляд, што эмігранты актыўна вяртаюцца на радзіму.

Афіцыйная статыстыка: мала зваротаў, мала вяртанняў

У 2025 годзе намеснік генпракурора Аляксей Стук удакладніў, што за тры гады праз камісію вярнуліся каля 30 чалавек. Усяго з моманту яе стварэння паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў — у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА.

Заместитель генерального прокурора Алексей Стук
Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук. Фота: Генпракуратура РБ

Камісія разглядала таксама справы 16 беларускіх футбалістаў і хакеістаў, якім з палітычных прычынаў не дазвалялі выступаць у Беларусі. Паводле Аляксея Стука, па 11 з іх прынята станоўчае рашэнне. Варта адзначыць, што ў камісіі разглядаюць звароты асоб, якія ўхіляліся ад тэрміновай службы ў беларускай арміі. Нягледзячы на вяртанне некаторых з іх, крымінальныя справы аб ухіленні ад абавязковай службы адносна гэтых асоб не былі спыненыя.

Праваабаронцы: «Гэта не гарантыя бяспекі»

Паводле праваабаронцаў, як мінімум тры выпадкі сведчаць, што нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і афіцыйныя адказы камісіі, супраць людзей усё роўна ўзбуджалі крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь. Дзейнасць «камісіі па вяртанні» хутчэй служыць палітычным і прапагандысцкім мэтам, чым рэальнай дапамогай беларусам, якія вымушана пакінулі краіну.

Чытайце таксама: Когда патриотизм обеспечивают боты. История гомельчанки, задавшей невинный вопрос в TikTok

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: