Улады заявілі, што камісія па вяртанню плануе прымаць звароты не толькі ад «экстрэмістаў». Але ад гэтага жадаючых туды звярнуцца не поболела.
Камісія па вяртанню беларусаў. Фота: КП Беларусь
У 2022 годзе Аляксандр Лукашэнка заявіў пра «прынцыповае рашэнне» стварыць міжведамасную камісію для працы з беларускімі эмігрантамі. Камісія пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора Андрэя Шведа павінна была разглядаць звароты тых, хто хоча вярнуцца ў Беларусь, і паведамляць, ці ёсць да чалавека прэтэнзіі з боку ўладаў. Паводле афіцыйнай версіі, гэта павінна было дапамагчы людзям вяртацца на радзіму без рызыкі трапіць за краты.
Чытайце таксама: Брестчанин уехал в 2022-м в Польшу, чтобы не служить в армии, а теперь вернулся домой через комиссию. Что его ждет?
Нягледзячы на афіцыйныя абяцанні, беларусы, якія звярталіся ў камісію і вярталіся ў краіну, часта сутыкаліся з крымінальным пераследам. У лістападзе 2023 года жыхар Брэста Ігар Неміровіч «скарыстаўся паслугамі» камісіі, але ўсё роўна быў асуджаны на год калоніі за «абразу Лукашэнкі». Пасля вызвалення яго зноў затрымалі і завялі новую справу.
Першапачаткова камісія павінна была працаваць часова. Але 17 кастрычніка 2024 года Лукашэнка падпісаў указ, які зрабіў камісію пастаянным дзяржаўным органам. Гэта стала чарговым крокам у намаганнях уладаў зрабіць выгляд, што эмігранты актыўна вяртаюцца на радзіму.
У 2025 годзе намеснік генпракурора Аляксей Стук удакладніў, што за тры гады праз камісію вярнуліся каля 30 чалавек. Усяго з моманту яе стварэння паступіла 323 звароты, з якіх 70 былі разгледжаныя па сутнасці. Астатнія патрабавалі ўдакладненняў — у некаторых заявах не хапала неабходных звестак. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА.
Камісія разглядала таксама справы 16 беларускіх футбалістаў і хакеістаў, якім з палітычных прычынаў не дазвалялі выступаць у Беларусі. Паводле Аляксея Стука, па 11 з іх прынята станоўчае рашэнне. Варта адзначыць, што ў камісіі разглядаюць звароты асоб, якія ўхіляліся ад тэрміновай службы ў беларускай арміі. Нягледзячы на вяртанне некаторых з іх, крымінальныя справы аб ухіленні ад абавязковай службы адносна гэтых асоб не былі спыненыя.
Паводле праваабаронцаў, як мінімум тры выпадкі сведчаць, што нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і афіцыйныя адказы камісіі, супраць людзей усё роўна ўзбуджалі крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь. Дзейнасць «камісіі па вяртанні» хутчэй служыць палітычным і прапагандысцкім мэтам, чым рэальнай дапамогай беларусам, якія вымушана пакінулі краіну.
Чытайце таксама: Когда патриотизм обеспечивают боты. История гомельчанки, задавшей невинный вопрос в TikTok
Беларусы іранічна адрэагавалі ў сацыяльных сетках на сітуацыю з падаткамі і заўважылі, што краіна ўсё…
Сын легендарного дирижера Михаила Финберга рассказал, как власти проигнорировали просьбы назвать его именем улицу в…
У пользователей приграничных чатов есть убеждение, что литовские пограничники более требовательные, чем польские. Беларусы спорят,…
В Барановичах впервые на одной из городских остановок установили электронный монитор с расписанием автобусов. Новшество…
В Гомеле вырубили уютный сквер — зеленый уголок, который спасал горожан от жары. Люди возмутились,…
В Бресте пятый раз за год очистили улицы города от заброшенных автомобилей. Акции участились с…