Categories: Новости

«Куды звяртацца за кампенсацыяй?»: у Магілёве камунальнікі пагнулі плот прыватнага дома

Беларуска паказала вынікі працы камунальных службаў: снег пачысцілі, але прыватную маёмасць пашкодзілі.

Share

Беларуска Юлія, што жыве ў Магілёве, распавяла пра праблему, якую заўважыла каля свайго прыватнага дома. Па словах жанчыны, камунальныя службы, што чысцілі снег на вуліцы, пагнулі плот каля яе дома.

Чытайце таксама: «Можа, быў у дрэнным настроі»: мінчанка паскардзілася на трактар, што засыпаў машыны снегам

На відэа, што выклала жанчына ў сваім TikTok, бачна, што плот каля яе дома моцна выгнуўся пад ціскам снегаўборачнай тэхнікі. «Дзякуй дарожнай службе за дапамогу, але куды цяпер звяртацца за кампенсацыяй?», — задаецца пытаннем аўтарка відэа.

@yuliyashka3 Порча имущества при расчистке дорог #расчисткаснега #дрсу #комунальныеслужбы #ущерб #зима2026 ♬ оригинальный звук — Владимир

Што пра праблему думаюць карыстальнікі

У каментарах пад ролікам многія карыстальнікі падтрымалі жанчыну. Некаторыя нават далі ёй парады, куды лепш звярнуцца, каб учыненую шкоду ёй кампенсавалі. Нехта параіў звярнуцца ў страхавую кампанію, іншыя — наўпрост у арганізацыю, што адказная за прыборку снегу.

  • «Трэба звярнуцца ў страхавую, калі ў вас пашыраная страхоўка, што ўключае ў сябе забудову і сам плот».
  • «Замовіць каштарыс, палічыць шкоду і накіраваць прэтэнзію арганізацыі, якая аказала няякасна паслугу і нанесла шкоду маёмасці».
  • «Трэба звярнуцца наўпрост у ЖКГ».
  • «У маім выпадку я выклікаў ДАІ… Гэта ДТЗ і парушальнік пакінуў месца здарэння… Трактарыст сам прывёз грошы, кампенсаваў шкоду т.я. яму пагражала пазбаўленне правоў калі б я не забраў заяву».
Камунальнікі пагнулі плот прыватнага дома. Скрыншоты з відэа ў TikTok

Знайшліся і тыя, хто парэкамендаваў звярнуцца ў міліцыю:

  • «Трэба ісці ў міліцыю. Яны ўсталююць, якая кампанія чысціла снег у гэтым месцы. Далей дасудовая прэтэнзія і ў суд».

Аднак іншыя каментуючыя ўзялі пад сумнеў гэтую прапанову і палічылі малаверагодным пазітыўны вынік пры такіх дзеяннях:

  • «Бессэнсоўна. Як яны дакажуць, што плот быў цэлы і гэта зрабіў трактар?! Ніяк. Гэта толькі калі арганізацыя прызнае віну. У іншым выпадку бескарысна. Толькі патраціце грошы і нервы».

Чытайце таксама: «Даскакалася»: за трэніроўку ў пад’ездзе на жыхарку Баранавічаў выклікалі міліцыю?

Recent Posts

«То, что возвели, выходит за грани понимания». В Пинске жалобу жителей на неудобное крыльцо решили площадкой посередине

В ЖРЭУ Пинска сослались на проект, который получил положительное заключение госстройэкспертизы. Кардинально менять крыльцо не…

02.06.2026

В Барановичах к Дню защиты детей установили детские площадки — по мнению жителей, это «капля в море»

В Барановичи ко Дню защиты детей открыли новые детские площадки, но часть жителей осталась недовольна:…

02.06.2026

«На машыне вісіць картонка, там напісана». Жыхары Віцебска распавялі, чаму стаяць у вялізнай чарзе за яйкамі

Апошні раз беларусы дзівіліся чарзе за яйкамі ў снежні 2025 года. Тады яе заўважылі ў…

02.06.2026

Ночные концерты под окнами: жители центра Бреста жалуются на шумных соседей

Брестчане жалуются на ночной шум под окнами. В местных соцсетях спорят: одни требуют порядка, другие…

02.06.2026

«Камеры на кожным кроку, а знайсці не могуць». Жыхары Барысава зноў паведамляюць пра небяспечную знаходку для жывёл

Падобныя выпадкі ўжо адбываліся раней і выклікаюць сур'ёзныя асцярогі за бяспеку не толькі жывёл, але…

02.06.2026

В Барановичах с исторического здания начала сыпаться штукатурка — его огородили лентой

О реконструкции объекта местные власти говорят уже несколько лет, но ее детали до сих пор…

02.06.2026