У Бабруйску загадчыцу гаспадаркі затрымалі з пакетамі прадуктаў са школы. Падобныя выпадкі ўжо фіксаваліся і ў іншых гарадах.
Крадзяжы прадуктаў у Бабруйску. Фота: Дэпартамент аховы
У адной з школ Бабруйска супрацоўнікі аховы падчас праверкі звярнулі ўвагу на жанчыну, якая паводзіла сябе напружана і ўвесь час азіралася. Яна з цяжкасцю несла два вялікія пакеты, што і выклікала падазрэнні.
Чытайце таксама: Рэйды па школах і сацустановах: супрацоўнікі аховы спыняюць крадзяжы прадуктаў
Як высветлілася, гэта была загадчыца гаспадаркі. Пры аглядзе ў пакетах знайшлі прадукты са школьнай каморы — кулічы, ёгурты, кандытарскія вырабы і мяса. Агульны кошт склаў больш за 80 рублёў. У дачыненні да жанчыны склалі адміністрацыйны пратакол за дробны крадзеж.
Раней падобную гісторыю раскрылі ў Брэсце. Там праверка пракуратуры разам з праваахоўнікамі паказала, што ў некалькіх школах прадукты, прызначаныя для дзяцей, знікалі не адзін раз.
Паводле матэрыялаў справы, з студзеня па сакавік у пяці навучальных установах загадчыкі вытворчасці давалі работнікам указанні змяншаць порцыі і адступаць ад тэхналогіі прыгатавання. За кошт гэтага з’яўляліся лішкі прадуктаў, якія не траплялі ў справаздачы і забіраліся супрацоўнікамі. Агульная сума такіх «зберажэнняў» склала не менш за 4,9 тысячы рублёў.
Па гэтым факце распачалі крымінальную справу. Акрамя таго, падчас праверак выявілі і парушэнні санітарных нормаў. Пракуратура ўнесла прадстаўленне ў гарадскія ўлады з патрабаваннем іх ліквідаваць і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Чытайце таксама: В Орше задержали повара больницы, выносившую продукты и грузившую их в машину мужа
Путешественники искали ностальгию, а получили многочасовые проверки техники силовиками и волну хейта после публикации видео.
Пракурорская праверка ў Бабруйску выявіла парушэнні ў службе адлову жывёл: у неназванай арганізацыі не хапала…
У Краснаполлі дзяржаўнае выданне расказала пра сучасную бальніцу, камфортныя ўмовы працы і задаволеных пацыентаў. Але…
У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што выклік па ўказаным адрасе да ратавальнікаў не…
У красавiку жыхарка дома на вуліцы Будзёнага, 1А паказала, як вада затапіла падвал. Праз гэта…
Старое абсталяванне прызнана небяспечным і падлягае дэмантажу, а тэрміны з'яўлення новага комплексу ўлады назваць не…