Categories: Новости

Куды зніклі клумбы ў Белаазёрску? Адказ ЖКГ не зняў пытанняў

Жыхары Белаазёрску паскардзіліся на тое, што вазы з кветкамі, што ўпрыгожвалі горад, раптоўна зніклі. Ім далі адказ камунальшчыкі.

Share

Вазы з дэкаратыўнымі дрэвамі і кветкамі, якія ўпрыгожвалі вуліцы Белаазёрска, нечакана зніклі. Мясцовыя жыхары занепакоіліся: куды падзеліся вялікія вазы з хрызантэмамі, верасам і геранню, што яшчэ нядаўна стаялі ўздоўж цэнтральных вуліц, каля аўтобусных прыпынкаў і гарадскога парку. Некаторыя нават заўважылі, як работнікі ЖКГ выкопваюць кветкі, што толькі ўзмацніла падазрэнні.

Чытайце таксама: «Лес — нашае багацце?»: былога гендырэктара лесгаса будуць судзіць за хабары

Пасля скаргаў гараджан у «Бярозаўскім ЖКГ» патлумачылі, што нічога дзіўнага не адбылося. Паводле іх слоў, усе дэкаратыўныя вазы і расліны былі закуплены для добраўпарадкавання Белаазёрска і Бярозы, але перад святам абласных «Дажынак-2025», якія сёлета прымаў Белаазёрск, усе кампазіцыі сабралі ў гэтым горадзе, каб стварыць святочнае аздабленне.

Вазы з кветкамі ў Бярозе. Фота: bereza.by

Пасля заканчэння свята частку ваз з кветкамі вярнулі ў Бярозу, а іншыя кампазіцыі — пакінулі ў Белаазёрску. Што да выкапвання кветак, у ЖКГ гэта патлумачылі планавымі восеньскімі працамі па азеляненню тэрыторый. Маўляў, аднагадовыя расліны, як хрызантэмы і герань, восенню здымаюць, каб сабраць расаду і нарыхтаваць насенне для новага сезону.

Аднак такое тлумачэнне не адказвае на галоўнае пытанне — чаму клумбы і вазы не вярнуліся на свае месцы. Жыхары адзначаюць, што пасля свята горад выглядае значна бяднейшым: пустыя месцы, дзе раней былі кветкі, і зніклыя дэкаратыўныя вазы пакідаюць уражанне занядбанасці. І хоць у ЖКГ сцвярджаюць, што гэта «часовая мера», пытанняў пасля іх адказаў стала яшчэ больш.

Як жыхары горада адрэагавалі на навіну?

Многіх жыхароў Белаазёрску рассмяшыў такі адказ ад камунальшчыкаў, што вынікае з рэакцый пад публікацыяй навіны ў мясцовым медыя.

Скрыншот з Telegram-канала BEREZA.BY

У іншых рэгіянальных каналах людзі таксама пакінулі свае каментары на гэты конт.

  • «Я не здзіўлюся, калі і ліставыя з хвойными дрэвамі з плошчы таксама пачнуць дзяліць паміж двума гарадамі — і лаўкі з урнамі павывозяць. Раён жа адзін, а гарады — два».
    • «Думаю, можна і ліхтары ўсе ад праспекта ў бок Глінскага ў Бярозу аддаць — яны ж усё роўна рэдка ўключаюцца».
    «Нам не ўпершыню “даношваць” тое, што засталося пасля Бярозы. Падрамантуюць крыху — і да нас усё вязуць».
    • «Нарэшце людзі перасталі маўчаць. Можа, гэта неяк дапаможа. Прынамсі, вельмі на гэта спадзяюся. А то ў пабліках пра такое маўчаць, пішуць толькі добрае, а я лічу, што людзі павінны ведаць усё, што адбываецца».

Чытайце таксама: Пад Кіраўскам пасадзілі расійскія дубкі: «як сімвал жыцця і надзеі»

Recent Posts

«Фарба не вытрымлівае ніякай крытыкі»: мінчанка паказала, як выглядае дом на Купалы-7 пасля капрамонту

Жыхарка дома на Купалы-7 у Мінску зноў паскардзілася на капрамонт: у відэа яна паказала сцены…

31.03.2026

Чем нынешний забор не устраивает Брестский горисполком и на что пойдут 377 тысяч рублей из бюджета

По мнению чиновников, старое ограждение находится в непригодном состоянии. Одной из главных проблем назвали полную…

31.03.2026

Сіла сацсетак: пасля скаргаў жыхароў у Слуцкім раёне ўсё ж адрамантуюць мост

Мост каля Навадворцаў у Слуцкім раёне адрамантуюць пасля скаргаў жыхароў. Пакуль гаворка ідзе пра бягучы…

31.03.2026

«Не работают погранцы совершенно». Что с автобусными очередями на границе Беларуси с Польшей перед католической Пасхой

Беларусы прогнозируют увеличение потока на границе с Польшей в начале апреля. А сейчас очереди возникают…

31.03.2026

«Никому нет дела»: жители деревни на Витебщине жалуются на отсутствие воды и дорог

В Латыголичах Чашникского района Витебской области люди живут в грязи, без дорог и воды. Соцсети…

31.03.2026

В Беларуси снова подорожал бензин — и это только начало

С 28 марта в Беларуси снова выроли цены на автомобильное топливо. На этот раз —…

31.03.2026