Categories: Новости

Курыца ад «Дзяржынкі» зноў патрапіла пад шквал крытыкі. Гэтым разам праз вялікую колькасць скуры

У сваім TikTok беларуска распавяла, чаму ёй не падабаецца курыца ад вядомай беларускай фірмы. Ёй адказалі людзі.

Share

Беларуска Ганна распавяла ў сваім TikTok пра тое, што менавіта ёй не спадабалася ў курыцы ад вядомай фірмы «Дзяржынка». Меркаванні людзей раздзяліліся.

Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса

Раней BGmedia ўжо паведамляла, што прадукцыя ад «Дзяржынкі» трапляла пад шквал крытыкі. Мінулым разам прычынай стала сітуацыя, калі на ўпакоўцы цыплёнка-бройлера была пазначана большая цана, чым апынулася пры аплаце. У гэтым асабіста пераканалася адна з пакупніц у беларускай краме. Там жанчына спрабавала аспрэчыць кошт за курыцу, але ёй адмовілі.

Гэтым разам пытанне ўзнікла ў іншым. У TikTok з’явілася відэа, на якім бачна, што ў курыных бёдрах на костках ад «Дзяржынкі» вялікая колькасць скуры. «Да мякаці бядра тут дадаецца яшчэ такая вось матня», — заўважае аўтарка відэа. «Нават калі гэта неабходная частка, якая злучае два кумпякі, у мяне пытанне: чаму з васьмі кавалкаў курыцы няма ніводнага, дзе б не было гэтай хр*ні?», — задаецца пытаннем жанчына.

Скура з курыных бёдраў да і пасля ўзважвання. Скрыншот з відэа ў TikTok

Далей на відэа Ганна акуратна зрэзала лішнюю скуру і паклала яе на кантрольныя вагі. Прыбор паказаў 100 грамаў. Пры гэтым жанчына адзначыла: «Ніхто ў нас у сям’і такое г**нішча з пер’ямі не любіць».

@anyaganyaНе ожидала что видео залетит Вынуждена пояснить для всех неравнодушных комментаторов. ⬇️⬇️⬇️ Под названием «бедро на кости» должна продаваться СООТВЕТСВУЮЩАЯ этому названию часть курицы. Не кожа со спины, не жопа, а именно часть бедра с кожей ТОЛЬКО с бедра. 100гр, это не много (для одной покупки). Можно пустить на фарш/ пожарить и т.д., при условии, что вы осознанно заплатили за эту кожу потому что именно ее и покупали. В моем случае, это оказалось неприятным бонусом. Накладывали в пакет из холодильника. Оплата на месте у прилавка. Проверять даже мысли не было. Теперь буду!♬ nhạc nền — Nhạc Thiếu Nhi

Што пра сітуацыю думаюць людзі

У каментарах пад відэа меркаванні людзей падзяліліся. З аднаго боку, сустрэліся каментатары, якія не знайшлі ў сітуацыі нічога дрэннага.

  • «Як можна не любіць скуру курыцы? Можна добра прасмажыць, гэта ж так смачна».
  • «Якія ўсе правільныя сталі! Гэта хр*нь вельмі смачная ў смажаным выглядзе. І гэта ніякі не брак!».
  • «Вы ж не ўзялі мякаць бядра? Напэўна таму, што за яго давядзецца плаціць больш».

З іншага боку, жанчыну многія падтрымалі. Некаторыя адзначылі, што фірма «Дзяржынка», акрамя залішняй скуры у мясе, вядомая і іншымі праблемамі.

  • «Я працую прадаўцом курынай апрацоўкі на птушынай фабрыцы, і пры выкладванні тавару заўсёды прыбіраю скуру з бёдраў і шынкі. Бо інакш непрыемна прадаваць».
  • «Не разумею, чаму ўсе так з’еліся на аўтара відэа. Яна мае рацыю. Калі гэта кумпяк, то ён мусіць быць без кавалка скуры з пёркамі. А то ўсе такія радасныя, што плоцяць за адходы па кошце мяса. Піпл хавае, а вырабнік грошы бярэ!».
  • «Мая прапанова наступная — аматарам скуры з курыцы прадаваць яе асобна».
  • «Вам пашанцавала, што гэта не тухляціна. У «Дзяржынкі» такое часта бывае».

Чытайце таксама: Беларуска паказала, чым кормяць у бальніцы Брэста. Гэта выклікала спрэчкі ў людзей

Recent Posts

В Бресте женщина выбрасывала посуду из окна и повредила два автомобиля

Жительница Бреста после застолья начала выбрасывать посуду из окна. В результате пострадали две машины, а…

20.10.2026

В Бресте будут судить пятерых контрабандистов, переправлявших сигареты на метеозондах

По версии следствия, беларусы отправляли табачные изделия в Литву и Польшу. Они заработали на этом…

20.10.2026

В Беларуси заработал закон о питьевой воде. Сможет ли каждый проверить, что течет из его крана?

В Беларуси создают реестр данных о питьевой воде. Смогут ли жители проверить ее качество?

20.10.2026

«После 12 часов работы спим в свитерах»: машинист из Орши пожаловался на холод в гостинице Новолукомля

Машинист Николай приехал в Чашникский район на уборку кукурузы, но столкнулся с неожиданной проблемой: в…

20.10.2026

От «не зря с депутатом встречались» до «не влезть будет». В Пинске из-за автобуса №4 поспорили два микрорайона

С 20 октября «четверка» пошла по новому маршруту с добавлением остановок. Рассказываем, как поедет транспорт…

20.10.2026

«Атрымай, прырода, здачу»: пад Слуцкам утварылася сметніца ў маляўнічым месцы

На тэрыторыі Кіраўскага сельсавета нехта ўтварыў несанкцыянаваную звалку. Жыхары абураюцца: побач ёсць бясплатная пляцоўка для…

20.10.2026