Напярэдадні гадавіны пратэстаў па ўсёй Беларусі ідуць затрыманьні і прафілактычныя гутаркі. Улады баяцца новага выбуху грамадзкай актыўнасьці, хоць, здаецца, ніякіх перадумоваў для гэтага няма, усё зачышчана і паралізавана.
Читайте также: «К запрещенным сейчас относится Конституция и альбом для рисования. Это символично»: Максим Знак – из СИЗО для ВВС
Тым ня менш, яны баяцца. Чаму?
Па-першае, адсутнічае зваротная сувязь улады з грамадзтвам. Усе падобнага роду мэханізмы даўно ліквідаваныя. У выніку ўлады ня ведаюць, што адбываецца ў грамадзтве. А ў страха вялікія вочы.
Па-другое, асаблівасьць беларускага пратэсту палягае ў тым, што ён быў спантанна самаарганізаваны. Калі пратэст арганізоўваюць нейкія структуры (як у Расеі Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага), то ліквідаваўшы іх, можна нэйтралізаваць пратэст. А калі дамінуе самаарганізацыя, то невядома, зь кім змагацца. Таму Лукашэнка не адчувае сябе пераможцам, не ўпэўнены, што ўсе задушыў.
Читайте также: Страны-соседи призвали к новым санкциям против Беларуси, а в США предложили создать трибунал для режима Лукашенко
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: