Categories: Новости

Міколу Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Чаму ён варты гэтай узнагароды

Беларускі палітык і былы афіцэр стаў намінантам на Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем, чаму ён заслугоўвае гэтую ўзнагароду.

Share

Яшчэ ў студзені 2025 года стала вядома пра тое, што беларускага палітыка і палітзняволенага Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру. Аб гэтым паведаміў ягоны паплечнік Яўген Вільскі:

«Дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідара беларускай апазіцыі М. Статкевіча кандыдатам на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў тэрміновым парадку па зборы матэрыялаў была праведзена камандай Народнай Грамады».

Мікола Статкевіч і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Фота: Белсат

Як паведамляецца на афіцыйным сайце камітэту, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру стануць вядомыя 10 кастрычніка 2025.

Чытайце таксама: Статкевич, Лосик, Дашкевич. Опубликован полный список 52 освобожденных политзаключенных

Чаму Статкевіч варты прэміі?

Мікалай Статкевіч — беларускі палітык, старшыня партыі «Народная Грамада», былы афіцэр, кандыдат у прэзідэнты РБ у 2010 годзе. За сваю грамадскую і палітычную дзейнасць арыштоўваўся, і неаднойчы быў прызнаным палітычным зняволеным праваабронцамі, у тым ліку, Amnesty International.

У 2020 годзе Мікалай быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі фармальна «за арганізацыю масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК РБ), яшчэ да пачатку саміх выбараў. З гэтага тэрміну ён адсядзеў пяць гадоў.

Агулам за ўсё сваё жыццё беларускі палітык правёў за кратамі  амаль 12 гадоў. Адметна тое, што Мікалай Віктаравіч ніколі не прасіў прашэння аб памілаванні ў Лукашэнкі, каб атрымаць датэрміновае вызваленне.

Як афіцэр, Мікола Статкевіч на працягу многіх гадоў аб’ядноўваў беларускіх вайскоўцаў і дэмакратычныя сілы ў барацьбе за мір, свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам была створана арганізацыя беларускіх афіцэраў (БЗВ), якая садзейнічала рэформам у арміі і ў краіне ў цэлым, а таксама пастаянна ахоўвала ўдзельнікаў мірных пратэстаў і забастовак.

Мікола Статкевіч. Фото Уладзіміра Кармілкіна, з сайта: vytoki.net

У жніўні 1991 года, падчас путчу ў Маскве, Статкевіч разам з паплечнікамі заклікаў вайскоўцаў не выконваць загад ГКЧП страляць у мірных дэманстрантаў.

@siarhei.sparysh Почему именно Николай Статкевич должен получить Нобелевскую премию? Часть вторая.  #беларусь #народнаяграмада #статкевич #бзв ♬ оригинальный звук — Siarhei Sparysh

Чаму менавіта Мікалаю Статкевічу варта прысудзіць Нобелеўскую прэмію?

Па словах паплечніка Сяргея Спарыша, у часы росту актыўнасці расейскіх неанацыстаў і іншых экстрэмісцкіх груп БЗВ служыла сілай, здольнай стрымліваць гвалт, і злучала дэмакратычныя рухі краіны, не дапушчаючы разбурэння мірных сходаў. Нягледзячы на ціск уладаў, забарону арганізацыі і пагрозу для ўдзельнікаў, Статкевіч працягваў дзейнічаць дзеля абароны правоў чалавека, дэманструючы стойкасць, мужнасць і адданасць ідэалам міру.

«Менавіта такая сістэмная праца па аб’яднанні грамадзянскай супольнасці, абароне мірных акцый і супраціве гвалту робіць яго годным кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру», — распавядае Спарыш.

Што з ім цяпер?

На сёння дагэтуль невядома, дзе менавіта знаходзіцца палітык.

Статкевіч на мяжы з Літвой. Фота: Памежны камітэт РБ

Нагадаем, што 11 верасня ў Беларусі 52 палітвязняў дэпартавалі ў Літву, аднак Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць краіну: некалькі гадзін ён знаходзіўся на нейтральнай паласе, а пасля вярнуўся ў Беларусь. Яго суправаджалі сілавікі. Па словах былой палітзняволенай Галіны Дзербыш, Мікалай выбіў дзверы аўтобуса, выйшаў на беларускі бок і сказаў: «Я яшчэ паваюю».

Паплечнік Мікалая Яўген Вільскі таксама адзначаў у інтэрв’ю «Зеркалу», што Мікалай Віктаравіч прынцыпова вырашыў заставацца ў Беларусі: «Было некалькі спробаў яго пераканаць: і амерыканскія дыпламаты, і жонка, і яшчэ нейкая жанчына. Мне далі пяць хвілін, гэта была апошняя спроба. Гэта адбывалася ў Беларусі, на памежным пераходзе. Ён адмовіўся. Лічыць, што Лукашэнка не вырашае яго лёс. Ён будзе знаходзіцца там, дзе хоча, і яму абсалютна ўсё роўна на «вашага калгаснага лідара».

Чытайце таксама: Махляры ў Беларусі зноў пагражаюць «палітычнымі» артыкуламі

Recent Posts

Адлоў замест прытулкаў: чаму бяздомныя жывёлы ў Гомельшчыне пад пагрозай знішчэння

На Гомельшчыне жыхароў заклікаюць здаваць бяздомных жывёл у службы адлову. Пагрозы штрафамі за іх кармленне…

01.03.2026

«Не магу трапіць на працу»: пінчанка паскардзілася на перапоўненыя аўтобусы ў горадзе

Жыхарка Пінска не змагла сесці ў некалькі аўтобусаў праз іх перапоўненасць школьнікамі і спазнілася на…

01.03.2026

Беларусь и «нордики»: как работает закон о защите прав животных у нас и в северных странах

В Беларуси сохраняются проблемы с бездомными собаками, жестоким обращением с животными и не только. Северные…

28.02.2026

«14 дзён — і ўсё?»: Брэстчанцы не працягнулі бальнічны па даглядзе за дзіцем, хаця яно не ачуняла

Жыхарка Брэста сцвярджае, што ёй не працягнулі бальнічны па даглядзе за захварэлым дзіцем, бо вычарпаны…

28.02.2026

«Сердце кровью обливается». На госТВ показали довольных капремонтом жителей Барановичей, а как на самом деле?

В 2026 году в Барановичах планируют отремонтировать 19 жилых домов. У местных жителей есть вопросы…

28.02.2026

Гамельчанка зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і збіраецца падаваць скаргу ў суд. Што адбылося?

Жыхарка Гомеля сцвярджае, што зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і цяпер спрабуе праз суд…

28.02.2026