Categories: Новости

«А закон аб цішыні пасля 23.00 яго не датычыцца?» Магілёўцы раскрытыкавалі графік працы новага святло-музычнага фантана

Аказалася, што большую частку часу ён будзе працаваць усяго па 15 хвілін на гадзіну, а па панядзелках увогуле — тэхнічны перапынак.

Share

Улады Магілёва апублікавалі графік працы новага святло-музычнага фантана на набярэжнай Дубравенкі. Аказалася, што большую частку часу ён будзе працаваць усяго па 15 хвілін на гадзіну, а па панядзелках увогуле — тэхнічны перапынак. У сацсетках такі рэжым працы здзівіў многіх жыхароў. Большасць каментароў аказалася крытычнай: людзі не разумеюць, чаму дзеля новага гарадскога аб’екта даводзіцца падладжвацца пад расклад.

Чытайце таксама: «Откуда столько денег?» В Могилеве наконец-то открывают фонтан на Дубровенке, но вопросы у жителей остались

З аўторка па чацвер удзень фантан будзе ўключацца толькі тройчы

Паводле апублікаванага графіка, з аўторка па чацвер удзень фантан будзе ўключацца толькі тройчы — з 16.00 да 16.15, з 17.00 да 17.15 і з 18.00 да 18.15. Увечары дадаюцца музычныя і святло-музычныя праграмы, а апошняе шоу заканчваецца ў 23.00. У пятніцу і ў выходныя сеансаў больш, аднак прынцып застаецца тым жа — праца кароткімі інтэрваламі па 15 хвілін.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Менавіта гэта і стала галоўнай тэмай абмеркавання ў сацсетках жыхароў Магілёва:

  • «Гэта геніяльна… 15 хвілін».
  • «Што за фантан, што трэба глядзець графік? Добра музыка і падсветка, але проста фантан чаму павінен працаваць паводле графіка? Столькі яго чакалі — і што?»

Некаторыя жыхары адзначаюць, што прыехаць спецыяльна паглядзець на фантан цяпер будзе няпроста:

  • «Той, хто складаў графік працы, увогуле пра людзей не думаў. Ехаць за 150 кіламетраў, каб паглядзець 15 хвілін».
  • «Калі людзі жывуць на другім канцы горада, пастаіць аўтобус на святлафорах — і спознішся на гэтыя 15 хвілін. Потым гадзіну стой і чакай наступных».
Новы святло-музычны фантан у Магілёве, які адкрылі 26 чэрвеня 2026 года

Чытайце таксама: Могилевчане заметили новые недоделки после запуска поющего фонтана на Дубровенке

Пытанні ўзніклі і да вячэрняга раскладу працы фантана

Пытанні ўзніклі і да вячэрняга раскладу. Некаторыя здзівіліся, што музычныя праграмы заканчваюцца амаль а палове дванаццатай ночы:

  • «Нармальны графік — а палове дванаццатай ночы з музыкай. Трымайцеся там, хто побач».
  • «Нічога сабе. А закон аб цішыні пасля 23.00 яго не датычыцца?»

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто стаў на абарону такога рэжыму працы:

  • «Людзі, нават у Дубаі ён не працуе пастаянна».
  • «Крытыкам — хто-небудзь прыкідваў, колькі каштуе праца гэтага фантана?»

Аднак большасць каментароў усё ж зводзіцца да таго, што гэтакі доўгачаканы аб’ект будзе працаваць занадта мала:

  • «Вось бы мне такі графік працы на працы».
  • «Сапраўды смешна — 15 хвілін. У Брэсце значна даўжэй».

Новы музычна-святловы фантан урачыста адкрылі ў Магілёве 26 чэрвеня. Улады называюць яго ўнікальным для Беларусі. Паводле слоў старшыні гарвыканкама Сяргея Чарткова, аналагаў такой канструкцыі ў краіне пакуль няма. Фантан абсталяваны 205 помпамі, 518 фарсункамі, больш як 600 свяцільнямі і ўсепагоднай акустычнай сістэмай. Аднак, мяркуючы па апублікаваным раскладзе, любавацца гэтым аб’ектам жыхары і госці горада змогуць толькі кароткімі 15-хвіліннымі сеансамі некалькі разоў на дзень.

Чытайце таксама: Власти Могилева снова заговорили об аквапарке — его ждут с 2007 года

Recent Posts

«Обещали в порядок привести, на этом все закончилось». В Малорите высохло Военное озеро

На месте водоема остались ил и лужи. В комментариях жители вспоминают прежнее озеро и обсуждают…

10.10.2026

Пустыя паліцы і затрымкі заробкаў. Былы супрацоўнік расказаў пра ўнівермаг «Слуцк» пад кіраўніцтвам былой сенатаркі

Былы супрацоўнік універмага «Слуцк» расказаў BGmedia пра праблемы з пастаўкамі, утрыманні з заробкаў і закрыццё…

10.10.2026

У Гомелі скардзяцца на вуліцы без асвятлення. Падобныя праблемы ёсць і ў іншых буйных гарадах

У Гомелі жыхары розных раёнаў скардзяцца на цёмныя вуліцы і неасветленыя прыпынкі, а ў Магілёве…

09.10.2026

«Дома сыро, люди болеют. Чего выжидать». Брестчане недовольны, что отопление начнут включать только с 12 октября

Сначала тепло дадут социальным объектам, а уже потом в жилой фонд. Брестчане жалуются, что в…

09.10.2026

Улады двойчы адмовіліся разглядаць звароты пра аварыйны дом у Зялёным Боры

Жыхары дома 1951 года скардзяцца на расколіны ў сценах і разбурэнне падмурка. Райвыканкам і аблвыканкам…

09.10.2026

«Уже водителей за баранов считают». ГАИ объяснила установку «лежачих полицейских» в Барановичах и нарвалась на критику

В TikTok «Нашего края» появился комментарий ГАИ о безопасности. Горожане пожаловались на разбитую подвеску, выхлопы…

09.10.2026