Магілёўскі абласны суд у сваіх публікацыях рэгулярна ўзгадвае даты, звязаныя з Расіяй, і абыходзіць увагай падзеі беларускай гісторыі.
Чытайце таксама: У Магілёўскіх праўладных медыя забыліся, як выглядае Брэсцкая крэпасць: іх пост можа здзівіць
Яшчэ напрыканцы кастрычніка mogilev.media звяртала ўвагу, што суд у сваім тэлеграм-канале захапляўся ўказам Пятра I 1696 года па развіцці суднабудаўніцтва. Пры гэтым Магілёў тады не меў ніякага дачынення да Расіі, а сам цар пазней знішчыў горад.
11 лістапада аблсуд узгадаў пастанову 1922 года Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта аб увядзенні Палажэння аб судаўладкаванні РСФСР. Паводле суда, гэта «пачатак новай эпохі савецкага правасуддзя», якое стала асновай сучаснай прававой сістэмы. Аднак менавіта гэтая эпоха спарадзіла палітрэпрэсіі і пазасудовыя разгляды спраў, дзе мільёны невінаватых людзей не мелі права на адваката.

Аналагічную пастанову ЦВК БССР уводзіў у дзеянне ў красавіку 1923 года, але пра гэтую дату Магілёўскі аблсуд не ўзгадаў.
Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых прадзяржаўных тэлеграм-каналах. Напрыклад, у Тэлеграм-канале «Берасцейцы», прысвечанаму дзейнасці ваенных камісарыятаў Брэсцкай вобласці, часта ўзгадваюць даты з расійскай, а не з беларускай гісторыі. Напрыклад дзень нараджэння Міхаіла Калашнікава, стваральніка знакамітага аўтамата.

Такія прыклады сведчаць пра пэўную прарасійскую скіраванасць дзяржаўных беларускіх каналаў і суполак, што прызвычаіліся ігнараваць беларускія гістарычныя падзеі.
Чытайце таксама: Кривое зеркало: в Telegram-каналах беларуских чиновников разрешено только восторгаться
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: