Categories: Новости

Махляры ў Беларусі зноў пагражаюць «палітычнымі» артыкуламі

Аферысты паведамляюць беларусам пра крымінальны пераслед за «экстрэмісцкую дзейнасць» і выманьваюць грошы.

Share

Махляры ў Беларусі вынаходзяць новыя спосабы выманьвання грошай. Улічваючы працяглыя жорсткія рэпрэсіі ў краіне і страх грамадзян перад так званымі праваахоўнымі органамі, яны пачалі ціснуць на беларусаў, прадстаўляючыся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю.

Чытайце таксама: У Беларусі ліквідуюць вядомы сэрвіс па продажы квіткоў. Следства прыцягнула «палітычны» артыкул

Аферысты тэлефануюць людзям праз мэсэнджары і паведамляюць, што з іх банкаўскіх рахункаў нібыта ажыццяўлялася фінансаванне экстрэмісцкіх фармаванняў, узброенных сілаў замежных дзяржаваў ці іншай «антызаконнай дзейнасці». Аб гэтым паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю (КДК).

Пасля такой маніпуляцыі махляры прапануюць грамадзянам «задэклараваць» свае грашовыя зберажэнні праз перавод на нібыта «бяспечны рахунак». Дадаткова яны прапануюць падпісаць дакументы аб неразгалошванні інфармацыі, каб стварыць уражанне, што гэта сапраўдныя супрацоўнікі КДК.

Сёлета фіксаваліся падобныя выпадкі: аферысты прадстаўляліся супрацоўнікамі КДБ і пагражалі завесці крымінальную справу, калі чалавек не перавядзе грошы на іншы рахунак «для адкупу». Пра гэта інфармавалі на сайце Следчага Камітэта.

Што сказалі ў Камітэце дзяржкантролю

КДК папярэдзіў, што праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы ніколі не просяць пераводзіць грошы на «бяспечныя рахункі» ці банкаўскія карткі трэціх асобаў.

«Калі вам патэлефанавалі з такой прапановай, ведайце: гэта — махляры. У такіх выпадках трэба неадкладна абмеркаваць дадзеную сітуацыю з родзічамі і блізкімі людзьмі. Не ўсталёўвайце па іх просьбе праграмы на тэлефон ці камп’ютар, не раскрывайце сваіх канфідэнцыйных дадзеных, ні ў якім разе не пераводзьце свае грошы невядомым асобам. Калі вы сталі ахвярай махляроў — неадкладна звярніцеся ў органы ўнутраных справаў. У выпадку, калі махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі органаў Камітэта дзяржкантролю, паведамьце аб гэтым дзеля ўласнай бяспекі ў КДК», — адзначылі ў ведамстве.

Чытайце таксама: Які ты тып беларусаў за мяжой? Тэст для сваіх

Recent Posts

БПЦ выходит на заводы: в Могилеве на предприятии открыли молитвенную комнату

На могилевском заводе «Метиз» в рабочее время открыли молитвенную комнату БПЦ. Церковь продолжает укреплять позиции…

10.01.2026

Цыклон «Уілі» фактычна спыніў працу папраўчых калоній у Магілёўскай вобласці

Моцныя снегапады, прынесеныя цыклонам «Уілі», заблакавалі пад’езды да папраўчых калоній Магілёўскай вобласці і нават сарвалі…

10.01.2026

В Гомеле жители обсуждают засекреченную причину взрыва газа в доме на Косарева

Спустя три недели после взрыва газа в доме на улице Косарева в Гомеле власти не…

10.01.2026

Беларусы без доступу да дарожных камер: у разгар снегападаў анлайн-сэрвіс застаецца закрытым

У Беларусі кіроўцы не маюць доступу да анлайн-камер на дарогах нават падчас цыклону «Уілі», які…

10.01.2026

«Водитель курит в салоне во время движения». Беларусы не советуют ездить автобусами одного международного перевозчика

Самые популярные жалобы такие: продают больше билетов, чем есть мест в автобусе, водители ведут себя…

10.01.2026

У Пінску простым жыхарам давялося «разграбаць» наступствы пасля чысткі снега камунальнікамі

Як стала вядома, снегаўборачныя машыны расчысцілі цэнтр вуліцы, але перакінулі снег да двароў, што заблакавала…

10.01.2026