Інтэрнэт-махляры ўсё часцей выкарыстоўваюць званкі ў мэсэнджарах, выдаючы сябе за супрацоўнікаў праваахоўных органаў, банкаў, дзяржаўных устаноў ці «Электрасетак». Пад выглядам афіцыйнага прадстаўніка яны прапануюць пакінуць заяўку на замену лічыльнікаў і запытваюць пашпартныя дадзеныя, паведамляе УУС Брэсцкага Аблвыканкама.
Чытайце таксама: Шантаж за «нюдсы» в Каменецком районе. Как отреагировали в УВД?
Па такой схеме пацярпеў 39-гадовы жыхар Брэста. Паверыўшы самаабвешчаным супрацоўнікам «Электрасетак», ён перавёў 6 тыс. рублёў на «бяспечны» рахунак. Потым пад выглядам «праваахоўніка» яму патэлефанаваў злоўмыснік, паведаміўшы пра папярэдніх махляроў. Ён дамогся, каб мужчына аформіў крэдыт на 15,5 тыс. рублёў і перадаў грошы на паказаны рахунак, каб нібыта выправіць сітуацыю.
Берасцеец аформіў займ, але ў апошні момант засумняваўся і звярнуўся ў Ленінскі РАУС, дзе распавёў пра здарэнне. Па гэтым факце распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца аператыўна-разыскныя мерапрыемствы па выяўленні махляроў.
Чытайце таксама: Из класса в Беларуси — в класс в Польше: история учительницы из Ляховичей, которая не смогла молчать
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: