Categories: Новости

Мінчане пабачылі «нафту» ў кране: праблема ахапіла некалькі раёнаў

Жыхары сталіцы скардзяцца на пастаянныя перабоі з вадой. Каб прамыць трубы і дачакацца чыстай вады, ім даводзіцца марнаваць шмат часу.

Share

Беларусы ў чарговы раз скардзяцца на праблемы з вадой у шматкватэрных дамах пасля рамонтных прац. Гэтым разам у Мінску. Як вынікае з відэаролікаў у сацсетках, праблема ўжо ахапіла некалькі раёнаў: Партызанскі і Заводскі.

Чытайце таксама: «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу

Раней BGmedia пісала пра тое, што падобная праблема назіралася ў Брэсце. Берасцеец паказаў у відэа, што вада ў ваннай у родным горадзе адрозніваецца чысцінёй ад вады ў Батумі. Праблемы з якасцю вады ў Брэсце ўзніклі не сёння: у траўні гэтага года жыхары скардзіліся на іржу, пясок і чарвякоў у трубах. У Брэсцкім водаканале гэта патлумачылі няправільнай эксплуатацыяй фільтраў.

@365bel Грязная жидкость и идеально чистая ваннв: беларус показал, как выглядит вода из-под крана в Бресте и Батуми. Житель Бреста выложил в Threads фото воды из своей ванны и показал, чем она отличается от воды в Батуми. Результат оказался шокирующим. Вопреки ходящему мифу о неразвитости грузинских городов, на снимках — мутно-коричневая вода в брестской ванне и абсолютно чистая — в грузинском Батуми. #брест #водабеларусь #батуми #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel

Цяпер, як апынулася, праблема з вадой — агульная для ўсёй краіны. Мінчане, што жывуць у розных раёнах, так сама скардзяцца на яе якасць.

Жыхар Заводскага раёна Мінска распавёў, што ў яго кватэру на вуліцы Несцерава вада настолькі забруджаная, што выглядае хутчэй як «нафта», чым як пітная вада: агульнае з ёй — толькі вадкі стан.

Яшчэ адна беларуска, што жыве ў Партызанскім раёне Мінска, звярнулася да Наталлі Качанавай з канкрэтнай скаргай: людзям даводзіцца доўга зліваць брудную ваду, пакуль не пойдзе чыстая, тым самым пераплочваць за нагрэў іржавай вады.

У каментарах беларусы іранізуюць над сітуацыяй:

  • «Гэта артэзіянская вада са свідравін, якія ўрачыста адкрылі»
  • «Цяпер нафта будзе па $40 за ванну»
  • «Адкрыў кран — хочаш каву гарачую, хочаш халодную»
  • «Жыццё наладжваецца, Хенэсі прама з-пад крана льецца».
    @365bel Из-под крана идет «нефть»: беларусы жалуются на постоянные перебои с водой. Как отмечает житель Заводского района Минска, в его квартиру на улице Нестерова пустили «нефть»: как видно на кадрах, общего с водой здесь только агрегатное состояние. Еще одна беларуска обратилась к Наталье Кочановой: люди вынуждены минутами сливать грязную воду, чтобы «добраться» до прозрачной, тем самым оплачивая подогрев ржавой воды. «Это артезианская вода из скважин, которые торжественно открыли», «Теперь нефть упадет в цене по $40 за ванну», «Открыл кран, а там кофе хочешь горячий, хочешь холодный», «Жизнь стала налаживаться, Хеннеси прямо из-под крана льется», — иронизируют беларусы. #беларусь #новостибеларуси #минск #минсксейчас #минсксити ♬ original sound — 365bel

Па афіцыйных звестках, да канца 2025 года ў Беларусі плануюць увесці ў дзеянне 800 станцый па абезжалезванню вады. Гэта, канешне, перспектыўна, але не тлумачыць, чаму менавіта цяпер з кранаў ідзе вада дзіўнага колеру. Магчыма, адказ на гэта рытарычны.

Чытайце таксама: «Гэта не тратуар, а траўр!»: як у Глыбоцкім раёне праходзіць Год добраўпарадкавання

Recent Posts

«Холоднее, чем на улице»: маршрутка в Дзержинском районе вышла на рейс с неисправной дверью

Маршрутка №1261 ехала с приоткрытой дверью. На замечание пассажирки, водитель предложил ей выйти на улицу.…

19.01.2026

«Усё цячэ і капае са столі»: мінчанка два тыдні не можа дамагчыся рамонту з-за прарыву труб

Мінчанка Кацярына паказала, як з пачатку года яе кватэру залівае вадой, а звароты ў ЖКГ…

19.01.2026

«Думаю, что к 2030 году удастся». Чиновники снова вспомнили про намерение включить Брестскую крепость в список ЮНЕСКО

Чиновники из Минкультуры заявляют, что с помощью ЮНЕСКО Беларусь стремится повысить свою туристическую привлекательность на…

19.01.2026

«Ответ хейтерам» обернулся новым скандалом: как «Бресткий вестник» оказал Александру Солодухе медвежью услугу

Провластная газета «Бресткий вестник» решил защитить Александра Солодуху. Но что-то пошло не так. 

19.01.2026

В Брестском областном суде вынесли приговор Анастасии Власовец. Вероятно, по «делу Гаюна»

Брестчанку судили за «содействие экстремистской деятельности». В «списке экстремистов» указано, что судимость у нее не…

19.01.2026

«Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце

Мінчанка паказала ў відэа, як падлогавае пакрыццё ў аўтобусах стварае небяспеку для простых людзей. Такую…

19.01.2026