Categories: Новости

Пасля гісторыі з прафлістам мінчанка зноў скардзіцца на капрамонт у ЖК «Купалы-7»

Мінчанка, якая раней абуралася прафлістам, што закрываў від на парк, цяпер скардзіцца на стан пад’езда пасля капрамонту ў яе доме.

Share

Пасля гісторыі са скаргай на прафліст у ЖК «Купалы-7», пра якую раней паведамляла BGmedia, мінчанка зноў узняла тэму капітальнага рамонту свайго дома. Цяпер яна скардзіцца на стан пад’езда пасля завяршэння работ і сцвярджае, што частка прадугледжаных праектам рашэнняў так і не была выкананая.

Чытайце таксама: «Закрылі від на парк»: Мінчанка абурылася прафлістам каля элітнага дома ў цэнтры сталіцы

Сваё абурэнне жанчына выказала ў TikTok. У відэа яна адзначае, што амаль праз два месяцы пасля заканчэння капрамонту вырашыла яшчэ раз звярнуць увагу адказных службаў на праблему. «Купалы-7 — самы вядомы загон Мінска. Праз амаль два месяцы пасля заканчэння капітальнага рамонту мы хацелі б нагадаць галоўнаму інжынеру праекта, а таксама тэхнічнаму нагляду пра тое, што рамонт шклаблокаў лесвічных клетак і замена пустотных шкляных блокаў уваходзілі ў праект», — кажа яна.

@net_proflisty Новенькие стеклоблоки после капитального ремонта. То ли не положено, то ли «не помню». Так мы помним: вот же они! + безбарьерная среда не для всех. #самый_известный_балкон_Минска #не_подписывайтесь_не_портите_статистику #капремонт #профлист #жкх ♬ original sound — 𝕃𝕪𝕣𝕚𝕔𝕤 — user31218590737

Як вынікае з самога роліка, шклоблокі, што мусілі быць новымі, засталіся некранутымі. Некаторыя з іх патрэсканыя, а ў некаторыз месцах шкло часткова адсутнічае.

На што звярнула ўвагу мінчанка

Паводле слоў мінчанкі, яшчэ 21 лістапада 2025 года ў яе кватэры ў прысутнасці намесніка аддзела капрамонту абмяркоўвалася, што праектам прадугледжаная поўная замена шклаблокаў. Аднак ужо падчас пазнейшага абходу камісіі, як адзначае жанчына, яе прадстаўнік не змог дакладна адказаць, ці сапраўды такі пункт быў у дакументацыі. «Юрый Мікалаевіч (адказны за выкананне рамонта — рэд. BGmedia) проста не мог успомніць, ёсць такі пункт у праекце ці не», — гаворыць яна.

Пад’езд у ЖК «Купалы-7» пасля капрамонта. Cкрыншот з відэа ў TikTok

Мінчанка падкрэслівае, што ў дамове на правядзенне капітальнага рамонту прапісана абавязковае выкананне праекта. «Адным з пунктаў дамовы значыцца няўхільнае выкананне праекта. А як гэта вы яго выконвалі?» — задае яна пытанне ў роліку. Паводле яе слоў, жыхароў не знаёмілі з дакументацыяй, спасылаючыся на канфідэнцыйнасць, што цяпер выклікае ў яе дадатковыя пытанні.

Асобна жанчына звярнула ўвагу на адсутнасць безбар’ернага асяроддзя. На яе думку, пасля капітальнага рамонту такія элементы павінны быць прадугледжаныя «па змоўчванні». Мінчанка адзначае, што ў пад’ездзе няма рашэнняў, якія б спрасцілі перамяшчэнне для пенсіянераў, маці з дзіцячымі вазкамі і людзей з інваліднасцю.

Яна таксама паведаміла, што накіроўвала скаргі ў адпаведныя інстанцыі, аднак на момант публікацыі відэа адказу пакуль не атрымала. «Камісія дзяржкантролю хадзіла, бачыла. Карціна паўсюдная», — адзначае яна, падкрэсліваючы, што праблема, на яе думку, носіць сістэмны характар.

У каментарах пад відэа частка карыстальнікаў падтрымала пазіцыю жыхаркі і адзначыла, што падобныя пытанні ўзнікаюць і ў іншых дамах пасля капрамонту. Пакуль жа сітуацыя ў ЖК «Купалы-7» застаецца без афіцыйнага тлумачэння з боку адказных службаў.

Чытайце таксама: «Пока дойдут, уже и исправлять нечего будет». Как брестчане отреагировали на слова Лободинского о Горбатом мосте

Recent Posts

В Бресте устроили выставку портретов из серии «V Z гляд», совместив их с рисунками Брестской крепости

Частью открытия выставки стала акция «В единстве сила», где присутствующие сделали из ленточек флаг России.

24.02.2026

В Чечерском районе силовик попытался купить снотворное без рецепта, показав свое удостовение

В Чечерском районе покупатель попытался купить рецептурное снотворное без рецепта, показав служебное удостоверение. Узнали, что…

24.02.2026

Брест выбирает Эмираты: как меняются туристические вкусы беларусов

Брестчане все чаще меняют Турцию на ОАЭ и Азию. Прямые рейсы из Минска и рост…

24.02.2026

«Когда прекратится этот фашизм?»: в Витебском районе автолавка застряла по дороге в деревню — ее не чистили с 8 февраля

Больше двух недель в Задубровском сельсовете не чистят единственную дорогу к селу. Люди без продуктов,…

24.02.2026

В пункте пропуска «Брест» у беларуса нашли гашишное масло. К опубликованному таможенниками фото есть вопросы

На 20-летнего парня среагировала служебная собака. У него изъяли стеклянный флакон с маслянистой жидкостью темно-зеленого…

24.02.2026

Без Stadler и без привычного удобства: как беларусы ощутили перемены на железной дороге

Беларусы жалуются, что поездки на железной дороге стали менее удобными: в одних направлениях Stadler отменили,…

24.02.2026