Categories: Новости

Пасля гісторыі з прафлістам мінчанка зноў скардзіцца на капрамонт у ЖК «Купалы-7»

Мінчанка, якая раней абуралася прафлістам, што закрываў від на парк, цяпер скардзіцца на стан пад’езда пасля капрамонту ў яе доме.

Share

Пасля гісторыі са скаргай на прафліст у ЖК «Купалы-7», пра якую раней паведамляла BGmedia, мінчанка зноў узняла тэму капітальнага рамонту свайго дома. Цяпер яна скардзіцца на стан пад’езда пасля завяршэння работ і сцвярджае, што частка прадугледжаных праектам рашэнняў так і не была выкананая.

Чытайце таксама: «Закрылі від на парк»: Мінчанка абурылася прафлістам каля элітнага дома ў цэнтры сталіцы

Сваё абурэнне жанчына выказала ў TikTok. У відэа яна адзначае, што амаль праз два месяцы пасля заканчэння капрамонту вырашыла яшчэ раз звярнуць увагу адказных службаў на праблему. «Купалы-7 — самы вядомы загон Мінска. Праз амаль два месяцы пасля заканчэння капітальнага рамонту мы хацелі б нагадаць галоўнаму інжынеру праекта, а таксама тэхнічнаму нагляду пра тое, што рамонт шклаблокаў лесвічных клетак і замена пустотных шкляных блокаў уваходзілі ў праект», — кажа яна.

@net_proflisty Новенькие стеклоблоки после капитального ремонта. То ли не положено, то ли «не помню». Так мы помним: вот же они! + безбарьерная среда не для всех. #самый_известный_балкон_Минска #не_подписывайтесь_не_портите_статистику #капремонт #профлист #жкх ♬ original sound — 𝕃𝕪𝕣𝕚𝕔𝕤 — user31218590737

Як вынікае з самога роліка, шклоблокі, што мусілі быць новымі, засталіся некранутымі. Некаторыя з іх патрэсканыя, а ў некаторых месцах шкло часткова адсутнічае.

На што звярнула ўвагу мінчанка

Паводле слоў мінчанкі, яшчэ 21 лістапада 2025 года ў прысутнасці намесніка аддзела капрамонту абмяркоўвалася, што праектам прадугледжаная поўная замена шклаблокаў. Аднак ужо падчас пазнейшага абходу камісіі, як адзначае жанчына, яе прадстаўнік не змог дакладна адказаць, ці сапраўды такі пункт быў у дакументацыі. «Юрый Мікалаевіч (адказны за выкананне рамонта — рэд. BGmedia) проста не мог успомніць, ёсць такі пункт у праекце ці не», — гаворыць яна.

Пад’езд у ЖК «Купалы-7» пасля капрамонта. Cкрыншот з відэа ў TikTok

Мінчанка падкрэслівае, што ў дамове на правядзенне капітальнага рамонту прапісана абавязковае выкананне праекта. «Адным з пунктаў дамовы значыцца няўхільнае выкананне праекта. А як гэта вы яго выконвалі?» — задае яна пытанне ў роліку. Паводле яе слоў, жыхароў не знаёмілі з дакументацыяй, спасылаючыся на канфідэнцыйнасць, што цяпер выклікае ў яе дадатковыя пытанні.

Асобна жанчына звярнула ўвагу на адсутнасць безбар’ернага асяроддзя. На яе думку, пасля капітальнага рамонту такія элементы павінны быць прадугледжаныя «па змоўчванні». Мінчанка адзначае, што ў пад’ездзе няма рашэнняў, якія б спрасцілі перамяшчэнне для пенсіянераў, маці з дзіцячымі вазкамі і людзей з інваліднасцю.

Яна таксама паведаміла, што накіроўвала скаргі ў адпаведныя інстанцыі, аднак на момант публікацыі відэа адказу пакуль не атрымала. «Камісія дзяржкантролю хадзіла, бачыла. Карціна паўсюдная», — адзначае яна, падкрэсліваючы, што праблема, на яе думку, носіць сістэмны характар.

У каментарах пад відэа частка карыстальнікаў падтрымала пазіцыю жыхаркі і адзначыла, што падобныя пытанні ўзнікаюць і ў іншых дамах пасля капрамонту. Пакуль жа сітуацыя ў ЖК «Купалы-7» застаецца без афіцыйнага тлумачэння з боку адказных службаў.

Чытайце таксама: «Пока дойдут, уже и исправлять нечего будет». Как брестчане отреагировали на слова Лободинского о Горбатом мосте

Recent Posts

Не только заборы и мины: как болота и леса на границе с Беларусью превращают в оборонительный рубеж

Польша и Литва ищут новые способы укрепить границы с Беларусью. В ход могут пойти не…

20.10.2026

Власти Пинска продолжают бороться с заброшенными зданиями, на этот раз задав «немало вопросов» их собственникам

В последние годы местные чиновники регулярно рапортуют о вовлечении пустующих объектов в оборот и ликвидации…

20.10.2026

В Бресте женщина выбрасывала посуду из окна и повредила два автомобиля

Жительница Бреста после застолья начала выбрасывать посуду из окна. В результате пострадали две машины, а…

20.10.2026

В Бресте будут судить пятерых контрабандистов, переправлявших сигареты на метеозондах

По версии следствия, беларусы отправляли табачные изделия в Литву и Польшу. Они заработали на этом…

20.10.2026

В Беларуси заработал закон о питьевой воде. Сможет ли каждый проверить, что течет из его крана?

В Беларуси создают реестр данных о питьевой воде. Смогут ли жители проверить ее качество?

20.10.2026

«После 12 часов работы спим в свитерах»: машинист из Орши пожаловался на холод в гостинице Новолукомля

Машинист Николай приехал в Чашникский район на уборку кукурузы, но столкнулся с неожиданной проблемой: в…

20.10.2026