Мост праз Дняпро ў Магілёве назвалі ў гонар героя Савецкага Саюза. Архітэктары сцвярджаюць, што назва можа супярэчыць правілам тапанімікі.
Мост у Магілёве, ілюстрацыйнае фота
У Магілёве мост праз Дняпро па праспекце Пушкіна атрымаў новую афіцыйную назву — «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Такое рашэнне прыняла гарадская камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гісторыка-культурнай спадчыны.
Чытайце таксама: У Магілёве знеслі апошні дарэвалюцыйны дом на гістарычнай вуліцы. Жыхары абураныя
Як паведамляюць мясцовыя ўлады, жыхарам прапанавалі выказаць сваё меркаванне наконт новай назвы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, большасць тых, хто ўдзельнічаў у апытанні, падтрымала ідэю назваць мост у гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Яшына — камандзіра коннай разведкі, які загінуў у 1944 годзе падчас вызвалення Магілёва ад нацысцкіх войскаў.
На сітуацыю звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына», які вядзецца беларускімі архітэктарамі і даследчыкамі гарадской спадчыны. Яны крытычна ацанілі новую назву.
Паводле аўтараў канала, новая назва можа супярэчыць дзеючым рэкамендацыям у сферы тапанімікі і нормам нармалізацыі элементаў вулічна-дарожнай сеткі.
Яны адзначаюць, што канструкцыя з сямі слоў з’яўляецца складанай для ўспрымання. Паводле рэкамендацый Дзяржкаммаёмасці, назвы не павінны ўтрымліваць празмерна доўгія словазлучэнні і абрэвіятуры, бо гэта стварае праблемы для картаграфіі, навігацыі і дакументазвароту.
Акрамя таго, у афіцыйных тапонімах не рэкамендуецца выкарыстоўваць ініцыялы. Паводле правілаў, павінна ўказвацца або поўнае імя і прозвішча чалавека, або толькі прозвішча. У новай назве моста выкарыстоўваецца форма «М.І. Яшын».
Таксама адзначаецца, што ў назвах не павінны выкарыстоўвацца ўстаўкі «імя» або «ім.». Звычайна назва павінна складацца з катэгорыі аб’екта і ўласнага наймення.
У «Спадчыне» таксама звяртаюць увагу на гістарычны аспект. Паводле іх інфармацыі, старшы лейтэнант Мікалай Яшын не меў непасрэднага дачынення да гэтага моста.
Яго разведгрупа фарсіравала Дняпро значна вышэй па цячэнні — у раёне вёскі Палавінны Лог. Пры гэтым сам цэнтральны мост Магілёва на момант вызвалення горада ў 1944 годзе быў разбураны.
Аўтары канала адзначаюць, што яшчэ ў 1964 годзе на пілоне моста з’явілася шыльда з імем Яшына. На іх думку, тады гэта было хутчэй сімвалічнае рашэнне для «параднага месца», а не гістарычна дакладная прывязка.
Цяпер жа, лічаць архітэктары, гэтая геаграфічная памылка фактычна замацавана на афіцыйным узроўні.
Яны таксама нагадваюць, што гісторыя інжынернай пераправы праз Дняпро ў Магілёве пачынаецца яшчэ ў XIX стагоддзі — першы мост на гэтым месцы з’явіўся ў 1860 годзе. На іх думку, новая назва адцягвае ўвагу ад гэтай гісторыі.
Аўтары канала «Спадччына» паведамілі, што плануюць звярнуцца ў Дзяржкаммаёмасць, каб высветліць, ці адпавядае прынятае рашэнне дзеючаму заканадаўству ў сферы тапанімікі.
Чытайце таксама: Архитектор прокомментировал «реконструкцию» исторических зданий Бреста. К его словам возникли вопросы
По его мнению, новые тела зданий должны гармонировать с существующей исторической застройкой, не нарушать ее…
У розных частках Палесся адначасова адбываюцца супрацьлеглыя з’явы: паводка і пажары. BGmedia папрасіла эколага растлумачыць,…
Енот Сеня, прославившийся путешествием из США в контейнере с автомобилями, неожиданно оказался самкой. В парке…
Власти прорабатывают две крупных площадки на Востоке, где планируют построить около 400 тысяч квадратных метров…
В бизнес-классе поезда БЖД жидкое мыло налито в стаканчики вместо дозаторов. Пассажирка раскритиковала сервис и…
Вчера, 11 марта, жители Бреста столкнулись с внезапными перебоями электричества. На этот раз «под удар»…