У Парэччы больш няма музею Яўгеніі Янішчыц

Музей Яўгеніі Янішчыц знік: чаму Беларусь не шануе сваю паэтку

13.10.2025 10:11 Пад Пінскам знішчылі музей Янішчыц. Источник фото

Музей славутай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у Парэччы зачынілі. Экспанаты стаяць у скрынках у бібліятэцы, а мясцовыя ўлады і культурныя ўстановы абыякавыя. Чаму Беларусь губляе сваіх герояў?
Читайте BGmedia в:

Музей славутай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у Парэччы зачынілі. Экспанаты стаяць у скрынках у бібліятэцы, а мясцовыя ўлады і культурныя ўстановы абыякавыя. Чаму Беларусь губляе сваіх герояў і чаму жаночая літаратурная спадчына дагэтуль у цені? Навіну пра ціхае знікненне музею BGmedia заўважыла ў допісе вядомай літаратаркі Аксаны Спрынчан.

Зніклы музей

Школу ў Парэччы, дзе Яўгенія Янішчыц вучылася ў старэйшых класах, зачынілі, — заўважыла Аксана Спрынчан. Усе экспанаты музея — кнігі, рукапісы, асабістыя рэчы паэткі — склалі ў скрынкі і адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку. Там яны проста стаяць, без догляду, пад пагрозай, што іх сапсуюць час і мышы. Нават Мерчыцкі этнаграфічны музей, які мае вялікія плошчы і знаходзіцца ў будынку яе былой школы, адмовіўся прыняць экспазіцыю. Там няма нават партрэта паэткі. І гэта пра Янішчыц — «ластаўку Палесся», якая ўслаўляла свой край і зрабіла яго вядомым на ўсю Беларусь.

Чытаць таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»

Абураныя галасы

Беларусы ў каментарах пішуць, што трэба перадаць экспанаты ў музей гісторыі беларускай літаратуры, альбо стварыць філіял на радзіме паэткі. Людзі ўздыхаюць, што мясцовыя ўлады хутчэй разбураць тое, што стваралася энтузіястамі, чым падтрымаюць справу. Узгадваюць прыклады іншых рэгіёнаў: ёсць музеі, якія трымаюцца выключна на адданых людзях, але ў Пінскім раёне такіх не знайшлося. Становішча горкае: калі нават сяброўкі Янішчыц маўчаць, то хто будзе абараняць яе памяць? У Беларусі дагэтуль няма ніводнага дзяржаўнага літаратурнага музея жанчыны. Ёсць толькі адзін школьны музей Цёткі. Гэта дыскрымінацыя і няроўнасць беларускіх паэтак. Па сутнасці з беларускіх паэтак і пісьменніц у Беларусі ўшанавана памяць толькі Цёткі.

Пад Пінскам знішчылі музей Янішчыц
У Парэччы ліквідавалі музей Янішчыц

Беларусь і чужыя героі

Асабліва балюча глядзіцца параўнанне. У Круглянскім раёне нядаўна ўсталявалі памятны знак расейскаму акцёру Сяргею Бадрову, які толькі прыязджаў сюды у вёску да бабулі. А мясцовыя беларускія пісьменнікі, вучоныя, крытыкі, такія, як матэматыкі Віктар Краўцоў і Міхаіл Краўцоў, дзіцячая пісьменніца Алена Кобец-Філімонава, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства Анатоль Красінскі — у іх гонар нічога не зроблена. У Гомелі знеслі кляновы сквер, каб паставіць помнік Ракасаўскаму. У Мазыры стаяць два помнікі Пушкіну, прычым адзін паставілі на месцы, дзе стаяў помнік беларускай гераіні Веры Харужай, якая мае непасрэднае дачыненне да Мазыра. У выніку маем сітуацыю, калі чужыя дзеячы для нашай дзяржавы важнейшыя за ўласных творцаў.

Чытаць таксама: Надгробие в лесу и часовня в строительных лесах – все, что осталось на Брестчине от былого величия рода Скирмунтов

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: