Музей славутай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у Парэччы зачынілі. Экспанаты схавалі ў скрынкі. Мясцовыя ўлады і культурныя ўстановы абыякавыя. Чаму Беларусь губляе сваіх герояў?
Музей Яўгеніі Янішчыц спыніў існаванне, ілюстрацыйнае фота
Музей славутай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у Парэччы зачынілі. Экспанаты стаяць у скрынках у бібліятэцы, а мясцовыя ўлады і культурныя ўстановы абыякавыя. Чаму Беларусь губляе сваіх герояў і чаму жаночая літаратурная спадчына дагэтуль у цені? Навіну пра ціхае знікненне музею BGmedia заўважыла ў допісе вядомай літаратаркі Аксаны Спрынчан.
Школу ў Парэччы, дзе Яўгенія Янішчыц вучылася ў старэйшых класах, зачынілі, — заўважыла Аксана Спрынчан. Усе экспанаты музея — кнігі, рукапісы, асабістыя рэчы паэткі — склалі ў скрынкі і адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку. Там яны проста стаяць, без догляду, пад пагрозай, што іх сапсуюць час і мышы. Нават Мерчыцкі этнаграфічны музей, які мае вялікія плошчы і знаходзіцца ў будынку яе былой школы, адмовіўся прыняць экспазіцыю. Там няма нават партрэта паэткі. І гэта пра Янішчыц — «ластаўку Палесся», якая ўслаўляла свой край і зрабіла яго вядомым на ўсю Беларусь.
Чытаць таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»
Беларусы ў каментарах пішуць, што трэба перадаць экспанаты ў музей гісторыі беларускай літаратуры, альбо стварыць філіял на радзіме паэткі. Людзі ўздыхаюць, што мясцовыя ўлады хутчэй разбураць тое, што стваралася энтузіястамі, чым падтрымаюць справу. Узгадваюць прыклады іншых рэгіёнаў: ёсць музеі, якія трымаюцца выключна на адданых людзях, але ў Пінскім раёне такіх не знайшлося.
Становішча горкае: калі нават сяброўкі Янішчыц маўчаць, то хто будзе абараняць яе памяць? У Беларусі дагэтуль няма ніводнага дзяржаўнага літаратурнага музея жанчыны. Ёсць толькі адзін школьны музей Цёткі. Гэта дыскрымінацыя і няроўнасць беларускіх паэтак. Па сутнасці з беларускіх паэтак і пісьменніц у Беларусі ўшанавана памяць толькі Цёткі.
Асабліва балюча глядзіцца параўнанне. У Круглянскім раёне нядаўна ўсталявалі памятны знак расейскаму акцёру Сяргею Бадрову, які толькі прыязджаў сюды у вёску да бабулі. А мясцовыя беларускія пісьменнікі, вучоныя, крытыкі, такія, як матэматыкі Віктар Краўцоў і Міхаіл Краўцоў, дзіцячая пісьменніца Алена Кобец-Філімонава, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства Анатоль Красінскі — у іх гонар нічога не зроблена.
У Гомелі знеслі кляновы сквер, каб паставіць помнік Ракасаўскаму. У Мазыры стаяць два помнікі Пушкіну, прычым адзін паставілі на месцы, дзе стаяў помнік беларускай гераіні Веры Харужай, якая мае непасрэднае дачыненне да Мазыра. У выніку маем сітуацыю, калі чужыя дзеячы для нашай дзяржавы важнейшыя за ўласных творцаў.
Чытаць таксама: Надгробие в лесу и часовня в строительных лесах – все, что осталось на Брестчине от былого величия рода Скирмунтов
В Барановичах развернулась странная и тревожная сцена. Неизвестный мужчина начал методично разбивать окна здания, где…
Простая схема действовала около трех месяцев. За это время женщины похитили мясную продукцию почти на…
Мінчанка зноў скардзіцца на вынікі капрамонту ў доме на вуліцы Янкі Купалы. Цяпер яна паказала…
По словам Александра Кузьмука, благодаря детсаду микрорайон Южный решил много проблем, которые назревали десятилетиями. С…
В беларуском Threads обсуждают старую проблему — подписку на государственные газеты для работников бюджетной сферы.
Мост праз Дняпро ў Магілёве назвалі ў гонар героя Савецкага Саюза. Архітэктары сцвярджаюць, што назва…