Categories: Новости

У Смальянах мясцовыя самі прывялі ў парадак магілу Томаша Зана

У Смальянах мясцовыя жыхары самі ачысцілі магілу Томаша Зана — аднаго з вядомых дзеячаў Віленскага ўніверсітэта і сябра Адама Міцкевіча.

Share

У Смальянах на Аршаншчыне мясцовыя жыхары самі прывялі ў парадак магілу вядомага паэта Томаша Зана.

Чытайце таксама: Орша снова в бурьяне: жители жалуются на золотарник, мусор и разбитые скамейки

Пра гэта паведаміў Telegram-канал Orsha.eu, а таксама падзяліўся фатаздымкамі з месца ягонага пахавання.

Магіла Зана знаходзіцца на старых каталіцкіх могілках у Смальянах і з’яўляецца адным з мясцовых гістарычных аб’ектаў, якія наведваюць турысты. На фотаздымках, апублікаваных разам з паведамленнем, відаць розніцу паміж станам месца да ўборкі і пасля яе.

Месца пахавання Томаша Зана ў Смальянах. Да і пасля ўпарадкавання мясцовымі жыхарамі

Жыхары прыбралі тэрыторыю вакол помніка і прывялі яе ў больш дагледжаны выгляд. Так мясцовыя самі клапоцяцца пра аб’ект, які звязаны з адной з прыкметных постацей гісторыі Беларусі і Віленскага ўніверсітэта.

Хто такі Томаш Зан

Тамаш Зан (1796–1855) — паэт, даследчык прыроды і адзін з арганізатараў тайных студэнцкіх таварыстваў у Вільні. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча, а ў 1817 годзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства філаматаў. Пазней Зан узначальваў Таварыства філарэтаў.

Партрэт Томаша Зана Валенція Ваньковіча. Крыніца: http://artbelarus.by/be/gallery/43.html

Яго дзейнасць не абмяжоўвалася літаратурай. Зан цікавіўся геалогіяй, мінералогіяй і прыродазнаўствам. Падчас ссылкі на Урал займаўся навуковымі даследаваннямі, а ў Арэнбургу ўдзельнічаў у стварэнні музея з геалагічнымі экспанатамі.

Важнае месца ў яго спадчыне займае і беларуская культура. Зан быў адным з першых паэтаў з віленскага кола, хто звярнуў асаблівую ўвагу на беларускую народную творчасць і выкарыстоўваў яе элементы ў сваёй творчасці.

Пасля вяртання з ссылкі ён жыў у маёнтку Кахачын непадалёк ад Смальянаў. Памёр у 1855 годзе, а пахавалі яго менавіта ў Смальянах. На могілках побач з яго магілай знаходзяцца таксама пахаванні членаў сям’і Зана.

Чытайце таксама: У Оршы падчас рамонту знік мурал з Уладзімірам Караткевічам, створаны да яго 90-годдзя

У Смальянах не ўпершыню ратуюць спадчыну самі

Гэта не першы выпадак, калі мясцовыя жыхары самастойна займаюцца гістарычнымі аб’ектамі ў Смальянах.

Летась мясцовыя турыстычныя аб’екты пацярпелі падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». Да гэтага ў вёсцы быў разбураны стары млын з каштоўным унутраным абсталяваннем.

А гэтым летам жыхары ўласнымі сіламі змаглі аднавіць разбураны мост, які вядзе да замка. Цяпер яны ўзяліся і за месца пахавання Тамаша Зана.

Для невялікага пасёлка гэта фактычна азначае, што частка працы па захаванні мясцовай гісторыі лягла на саміх людзей. Пры гэтым Смальяны маюць некалькі аб’ектаў, якія могуць быць цікавымі для турыстаў, — ад замка да старых могілак і магілы вядомага паэта і даследчыка.

Чытайце таксама: У Оршы не пачалі рэканструкцыю дзіцячага парку: грошы пайшлі на флагшток і плошчу з дзяржсімваламі

Recent Posts

«Стали бы мы подавать документы, зная это заранее? Конечно, нет!» Брестчанка заявила о «подмене» профессии в колледже

Мать первокурсника узнала, что часть практики пройдет за кассой магазина, и назвала это «подставой». Недавние…

02.09.2026

«Адзіная пляцоўка на ўвесь горад»: случчанка паскардзілася на смецце і няскошаную траву на пляцоўцы для выгулу сабак

Случчанка звярнула ўвагу на стан пляцоўкі для выгулу сабак на вуліцы Чэхава: вакол яе —…

02.09.2026

«Вот спасибо вам от Солнечной». В Пинске появились ночные запреты для мотоциклистов

Именно об установке дорожных знаков в августе рассказывали местные милиционеры, после чего областное УВД неожиданно…

02.09.2026

У Зялёным Боры дом 1951 года чакае капрамонту, пакуль у пасёлку рыхтуюцца да «Дажынак». Жыльцы паскардзіліся ўладам

У доме №1 у Зялёным Боры разбураецца падмурак і з’яўляюцца расколіны. Жыхары патрабуюць уладаў уключыць…

02.09.2026

Катерина Пытлева: «Я не сильная женщина. Я оказалась в трудных обстоятельствах и выжила»

Она имеет в виду многие обстоятельства своей жизни: смерть родителей, потерю ребенка, миграцию. Проходя через…

02.09.2026

«А калі ў тваёй кватэры ўсё зробяць без цябе?» Жыхароў магілёўскай шматпавярхоўкі просяць выселіцца на час капрамонту

Жыхароў дома на вуліцы Касманаўтаў просяць часова з’ехаць на час рамонту даху. Бясплатнае арэнднае жыллё…

02.09.2026