Чыноўнікі знайшлі незвычайны спосаб зняць кадравую напружанасць у сельскай гаспадарцы: падзялілі работнікаў на «разумных» і «не вельмі». Першыя цяпер могуць кіраваць сучаснай тэхнікай, а другія — забяспечваць першых харчаваннем, жыллём і ўсім, што не патрабуе націску кнопак і разумення ў прыборах.
Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы
Прычынай такіх пераменаў стала чарговае выказванне Лукашэнкі пра тое, што «на месцах не ўмеюць абыходзіцца з тэхнікай». У збяднелых рэгіёнах ягоныя словы ўспрынялі не як крытыку, а як непасрэдны загад: не давяраць тэхніку мясцовым, а перадаць яе ў цэнтралізаваныя механізаваныя атрады. І трэба сказаць — выканалі хутка, як у добрым войску, заўважае Магілёў.media.
У выніку на Магілёўшчыне быццам бы вырашылі ўсё адразу:
- кадравую праблему ў ААТ «Прывольны агра»;
- кадравыя пытанні на вёсцы;
- наладзілі лагістыку і дысцыпліну, якія «забяспечваюць рэнтабельнасць ураджаю».
Нягледзячы на прыгожыя фармулёўкі, сутнасць простая: землі мясцовых гаспадарак перадаюцца мехатрадам, якія становяцца паўнапраўнымі гаспадарамі ўраджаю і, натуральна, багацеюць за кошт гаспадарак, што іх утрымліваюць.
Аргумент жа чыноўнікаў жалезны: на сучаснай тэхніцы павінны працаваць «прасунутыя механізатары ўзроўню інжынера». Праўда, сярод мясцовых такіх, відаць, не знайшлося. Улады фактычна прызналі, што навучыць механізатараў Магілёўшчыны, Віцебшчыны і Гомельшчыны — задача нерэальная.
Але без працы ніхто не застаўся. Работнікам сельгаспрадпрыемстваў таксама знайшлі «годны занятак», адпаведны іх «сціплым здольнасцям»: яны цяпер павінны карміць, забяспечваць абедамі і палівам, аплочваць працу тых самых шчасліўчыкаў з мехатрадаў, якіх палічылі «разумнымі».
Вось так у рэгіёне хутка і без спрэчак выканалі ўказанне зверху: кожнаму — па здольнасцях, па лініі начальства: разумным — трактары, астатнім — сталовая.
Чытайце таксама: У Любанскім раёне ў вядомай сельгаспадарцы кароваў трымалі ў брудзе
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: