Як лебедзь «пасяліўся» ў «Сырным дворыку»
Раніцай гаспадары аграэкасядзібы «Сырны дворык» заўважылі на сваім участку лебедзя, які ледзь трымаўся на нагах. Птушка была аслабленая, уся ў брудзе. А каля крыла бачылася крывавая пляма. Самастойна ўзляцець ён не мог.
Чытайце таксама: В Бресте у аиста извлекли из желудка более килограмма земли и камней
«Мы зразумелі, што яму патрэбна дапамога. Адпусціць у поле было б проста небяспечна — драпежнікі разарвалі б», — распавяла Таццяна Міхалёнак выданню «Нарачанская зара».
@biomilkby♬ оригинальный звук — Сырный Дворик
Сям’я дала птушцы ваду, зерне, апрацавала рану і арганізавала часовую «птушыную палату». Лебедзь правёў у іх два дні, паступова прыходзячы ў сябе.
@biomilkby♬ оригинальный звук — Сырный Дворик
Пераезд у Маладзечна і ветэрынарнае абследаванне
Каб лебедзь атрымаў належны дагляд, сям’я звязалася з Мядзельскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў. Пасля афармлення суправаджальных дакументаў птушку даставілі ў маладзечанскую гаспадарку «Сіўка-Бурка» да Анастасіі Чарняўскай — вядомай аматаркі жывёл, якая ўжо не раз выратоўвала птушак і розных звяроў.
@biomilkby Ответ пользователю @userhirswl4u3z ♬ оригинальный звук — Сырный Дворик
На ферму разам з імі прыбыў ветэрынар. У заключэнні адзначана: моцны стрэс, абязводжанне і пашкоджанне крыла.
«Але мы ўпэўненыя, што ён адновіцца. Трапіў у цудоўныя рукі», — дадалі Міхалёнкі.
Цяпер Анастасія вядзе TikTok-дзённік лебедзя, а гаспадары «Сырнага дворыка» сочаць за кожным абнаўленнем і спадзяюцца, што хутка птушка зноў узляціць.
@biomilkby♬ оригинальный звук — Сырный Дворик
Чытайце таксама: Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: