Былая супрацоўніца сельгаспрадпрыемства Асіповіцкага раёна «Авангард Ніва» МТК «Вязье» распавяла ў TikTok пра жорсткае абыходжанне з жывёламі і дрэнныя ўмовы, у якіх даводзіцца жыць каровам.
Чытайце таксама: Погибли из-за халатности: прокуратура расследует массовый падеж скота под Барановичами
На «Авангард Ніва» Людміла працавала чатыры месяцы заатэхнікам-асемянатарам. Але ўзаемаадносіны з начальнікамі ў яе не склаліся, бо яна адмовілася ўтойваць гібель жывёлаў на гаспадарцы. Праз гэта супраць яе кіраўнікі пачалі сапраўднае цкаванне.
Вось, што распавяла жанчына на сваёй старонцы ў TikTok: «Калі я адмовілася ўтойваць гібель жывёлаў, у мяне выкралі першы аркуш дамовы з прадпрыемствам і падклалі іншы. Яны схавалі або знішчылі дакументы, якія я перадавала загадчыцы па яе просьбе. На маё меркаванне, гэта было зроблена наўмысна, каб унесці ў акты выкананых прац тое, чаго не было ў маёй арыгінальнай дамове. Але набор прац за той месяц у мяне захаваўся на тэлефоне».
Жанчына ў выніку атрымала больш працы на паперы, чым было зафіксавана ў арыгінальнай дамове. А потым, як сказала Людміла, ёй зрабілі няправільны вылік зарплаты і ў выніку заплацілі менш.
@59ludmila_♬ original sound — RaftMusic
Як на МТК «Вязье» парушаюць правы супрацоўнікаў
Людміла падала ў скаргу ў міліцыю на дзеянні начальства, але разгляд справы доўга зацягваўся і не спяшаўся пачынацца. Паводле Людмілы, напачатку мясцовы РАУС адмовіўся заводзіць крымінальную справу на кіраўнікоў, спасылаючыся на новую «падкінутую» дамову. Жанчына адзначала, што такі выпадак не быў адзіным: іншыя былыя супрацоўнікі таксама сутыкаліся з падобнымі праблемамі па перавышэнні працы. Яны не маглі атрымаць кампенсацыю, а камусьці нават прапаноўвалі зняць грошы з чужой банкаўскай карткі, і вяртаць частку з іх начальству. У выніку, пасля скаргаў у РАУС, заробкі вярталі не ўсім, і не ў поўным аб’ёме.

Начальства, у сваю чаргу, падала калектыўны іск супраць Людмілы, абвінавачваючы яе ў парушэннях падчас выканання працоўных абавязкаў. Людміла называла гэтую скаргу паклёпам у дачыненні да яе і звярнула ўвагу, што падпісантаў апытвалі без яе ўдзелу, нягледзячы на папярэдняе хадайніцтва, якое забараняла гэта рабіць. Таксама яна адзначала, што многіх супрацоўнікаў маглі прымусіць падпісаць калектыўны ліст, бо некаторыя «не маглі ўспомніць, што менавіта падпісвалі».
Чытайце таксама: На што ідуць падаткі? Жыхарка Кобрына абурылася адсутнасцю ў горадзе пляцоўкі для сабак
Але ў выніку Людміла выйграла суд, у якім разглядалі калектыўны зварот супраць яе. Аднак пасля канчатковага рашэння суду ёй патэлефанаваў участковы міліцыянт і папрасіў прыйсці на апытанне. Там ён прапаноўваў ёй падпісаць пастанову аб накіраванні на псіхіятрычную экспертызу. Людміла адмовілася, бо не бачыла самога дакумента. На яе меркаванне, гэта выглядала як «спроба прымусова накіраваць у псіхіятрычную ўстанову».
@59ludmila_ #пустьнискемнеповториться ♬ вальс цветов 1 — VAL PVN
Пакуль Людміла засталася без кампенсацыі за сваю працу. Яна спрабуе абскардзіць дзеянні былых начальнікаў у розных органах, у тым ліку ў Аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, аднак там адмаўляюць і не дазваляюць азнаёміцца з матэрыяламі праверак. Афіцыйныя дакументы жанчына рэгулярна публікуе ў сваім TikTok.

Што адбываецца з жывёламі на сельгаспрадпрыемстве
Людміла расказвае, што на гаспадарцы начальства безадказна ставіцца да жывёлаў: калі раней можна было меркаваць пра паспяховую работу, цяпер ад яе амаль нічога не засталося — толькі каровы і жывёлы дарошчвання. «Раней тут былі птушыныя фермы і свінафермы, але пасля халатнасці начальства яны зніклі», — кажа жанчына.
Але і з каровамі сітуацыя выглядае не надта добра: як кажа Людміла, яны маглі быць галоднымі больш за суткі. А калі прывозілі салому, то яе не хапала на ўсіх кароваў: у выніку ім давялося есці брудную салому, перамяшаную з гноем. Каровам таксама маглі выдаць толькі адзін рулон чыстай саломы, якога відавочна не хапае, каб іх усіх накарміць.
@59ludmila_ #когданетсострадания ♬ original sound — Atom Music Audio
Акрамя ежы, у жывёлаў былі праблемы ў умовах. Так, напрыклад, Людміла заўважыла, як нованароджанае цялё доўга праляжала ў брудзе: «І невядома, ці засталося яно жывое», — адзначае былая супрацоўніца. Дарослыя жывёлы самі маглі знаходзіцца ў брудных латках, у неачышчаным накапляльніку, без вады і кармоў.
Цікава тое, што толькі праз шэсць месяцаў вялікай колькасці зваротаў былі выяўлены парушэнні з боку загадчыцы Шкурынай, якая не падавала заяўкі на рамонт карытаў. Але, як кажа былая супрацоўніца, за жорсткае абыходжанне з жывёламі ніхто ў выніку не адказаў.
@59ludmila_ #Нарушителиподприкрытием##ктоответит#верювсправедливость ♬ original sound — David Bay
Як на сітуацыю адрэагавалі беларусы
Многія беларусы падтрымалі жанчыну ў TikTok. Яны спадзяюцца на аднаўленне справядлівасці. Вось, што яны напісалі ў каментарах пад відэа, дзе паказваюць умовы, у якіх жывуць жывёлы:
- «Сэрца крывёю абліваецца… Ну зрабіце ўжо што-небудзь!».
- «Калі ўлады нарэшце пабачаць гэты жах?».
- «Бардак! Дзе дэпутаты, якія пруцца да ўлады?».
- «Гэта так па ўсёй Беларусі. У нас толькі некалькі нармальных калгасаў на ўсю краіну».
Чытайце таксама: «Обос…ные коровы» вместо уроков — подростков и учителей отправили драить фермы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: