завод вылучае дым з трубаў

На адным з прадпрыемстваў Слуцка жыхары адчулі дзіўны пах

02.12.2025 17:02 Завод Ямпаль у Слуцку. Источник фото

Случчане адзначаюць, што ад прадпрыемства, якое выпускае шчацінна-шчотачную прадукцыю, распаўсюджваецца выразны непрыемны хімічны пах.
Читайте BGmedia в:

Жыхары Слуцка звярнулі звагу на новую гарадскую праблему. У раёне вуліцы Барысаўца людзі сталі адчуваць непрыемны пах, які нагадваў пах смажанага пластыку.

Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках

Як высветлілася, пах сыходзіў ад прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк», дзе вырабляюць шчацінна-шчотачную прадукцыю. Пра гэта сведчыў дым, што сыходзіў адтуль і распаўсюджваў смурод. Случчане падзяліліся фатаздымкам у адным з мясцовых Telegram-каналаў.

@365bel Пока некоторые ломают голову над «розовым туманом», окутавшим Солигорск утром 27 ноября, пользователи сети уверены: это не выбросы, а масштабный арт-тизер! Весь город стал промо-акцией «Очень странных дел»! Первый блок финального сезона (4 серии) вышли уже 26 ноября 2025 года. Рождественский подарок — 25 декабря, а развязка наступит 31 декабря. Солигорск, готовься: твоя атмосфера теперь официально выглядит как портал в Изнанку (The Upside Down). #беларусьновости #сериал #оченьстранныедела ♬ оригинальный звук — 365bel

Як адрэагавалі случчане

Сітуацыя моцна здзівіла случчан, што вынікае з рэакцый пад самой публікацыяй.  Але рэакцыі на падзею былі розныя. На меркаванне некаторых гараджан, з праблемай «нічога не зробіш», і ўся адказнасць кладзецца на кіраўніцтва. Іншыя заўважылі, што падобныя праблемы на прадпрыемстве заўважаюць ўпершыню, і нашмат важней звярнуць увагу на смурод у іншых раёнах горада.

  • «Ну тут нічога не зрабіць, праверка прыедзе папярэдзяць кіраўніцтва загадзя, хуткаму прыбяруць усё смецце ад катлоў перад прыездам экалогіі».
  • «Ну вось не трэба на кіраўніцтва наракаць. Смецця каля катлоў НІКОЛІ не было! Перад тым, як языком ляпаць, трэба правяраць інфармацыю. Ужо тыдзень па ўсім раёне адкрытым лайном смярдзіць — усіх уладкоўвае, а як Ямпаль, так адразу ныць».
  • «На раніцу вокны закрылі, не сталі праветрываць».

Падобная праблема — не ўпершыню

Раней жыхары горада таксама сутыкаліся з падобнай праблемай. Напрыклад, на вуліцы Леваняна невядомыя палілі смецце ўначы, што рабіла дыханне цяжкім і не дазваляла адкрываць акно. Смурод распаўсюджваўся і на суседнія вуліцы Чэхава і Зялёную. Падобныя праблемы адчувалі і жыхары 11-га гарадка.

дым на вуліцы
Дым ад спаленага смецця. Фота мясцовага жыхара

Дагэтуль невядома, што менавіта стала прычынай рэзкага паху. Пакуль кіраўніцтва прадпрыемства публічна не пракаментавала сітуацыю.

Чытайце таксама: У Слуцку невядомыя спальваюць смецце. Людзі скардзяцца на невыносны пах

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: