Categories: Новости

На прадпрыемстве ў Бабруйску выявілі парушэнні пры захоўванні адходаў — для праверкі стварылі спецыяльную камісію

У Бабруйскіх электрасетках выявілі экалагічныя парушэнні пры захоўванні адходаў. Падобныя праблемы нядаўна знайшлі і на прадпрыемствах Слуцкага раёна.

Share

У філіяле «Бабруйскіх электрычных сетак» правялі ўнутраную праверку таго, як на прадпрыемстве выконваюцца экалагічныя нормы пры захоўванні вытворчых адходаў. Для гэтага была створана спецыяльная камісія, пра працу якой паведамілі на сайце праўладных прафсаюзаў.

Чытайце таксама: Пропаганда борется с реальностью: «СБ» объявила подтопления фейком в Жабинковском районе, хотя они были

У яе склад увайшлі намеснік галоўнага інжынера Дзмітрый Мурашка, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Васіль Хмялёў, старшыня прафсаюзнага камітэта Наталля Ермалайчык і некалькі тэхнічных спецыялістаў.

Правяраючыя наведалі службы Бабруйскага гарадскога і сельскага раёнаў электрасетак, службу механізацыі і транспарту, цэх па рамонце абсталявання і гаспадарчую службу. Падчас агляду высветлілася, што на некаторых участках пляцоўкі для часовага захоўвання адходаў утрымліваюцца з парушэннямі і патрабуюць навядзення парадку.

Па выніках праверкі адказным супрацоўнікам выдалі прадпісанні прывесці пляцоўкі ў належны стан і забяспечыць захоўванне адходаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і ўнутранымі стандартамі прадпрыемства. Выкананне гэтых даручэнняў узялі на кантроль.

Старшыня прафсаюзнага камітэта Наталля Ермалайчык адзначыла, што пытанні экалагічнай бяспекі «не з’яўляюцца фармальнасцю» і важна, каб патрабаванні выконваліся «не толькі на паперы, але і на практыцы».

Праверкі ў Слуцкім раёне

Парушэнні, звязаныя з абыходжаннем з адходамі, нядаўна выявілі і на шэрагу прадпрыемстваў у Слуцку і Слуцкім раёне. Пра гэта паведаміла раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дым ад спаленага смецця ў Слуцку. Ілюстрацыйнае фота. Фота мясцовага жыхара

Паводле інфармацыі інспекцыі, адной з найбольш распаўсюджаных праблем стала неналежнае захоўванне адходаў. У асобных выпадках яны знаходзіліся па-за спецыяльна абсталяванымі пляцоўкамі, не вёўся належны ўлік іх утварэння і назапашвання, а таксама парушаліся іншыя патрабаванні экалагічнага заканадаўства.

Кіраўнікам арганізацый выдалі прадпісанні ліквідаваць выяўленыя недахопы.

Случчане раней скардзіліся на непрыемны пах

Тэма магчымых экалагічных праблем у Слуцку абмяркоўвалася і раней. Напрыканцы мінулага года жыхары звярнулі ўвагу на моцны непрыемны пах у раёне прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк», дзе вырабляюць шчацінна-шчотачную прадукцыю.

Людзі пісалі ў сацыяльных сетках, што ў пэўныя дні ў паветры з’яўляецца рэзкі смурод, які адчуваецца не толькі на вуліцы, але і ў кватэрах. Паводле іх слоў, пах нагадваў «смажаны пластык» або вытворчыя адходы.

Некаторыя жыхары адзначалі, што ў асобныя дні смурод быў настолькі моцны, што даводзілася закрываць вокны. У каментарах людзі абмяркоўвалі, ці звязана гэта з працай прадпрыемства і ці праводзіцца належны кантроль за выкідамі і абыходжаннем з адходамі.

Ці звязаныя гэтыя скаргі з парушэннямі, выяўленымі падчас праверак прадпрыемстваў раёна, афіцыйна не паведамляецца. Аднак вынікі праверак паказалі, што праблемы з выкананнем экалагічных патрабаванняў на прадпрыемствах Слуцкага раёна сапраўды існуюць і патрабуюць выпраўлення.

Чытайце таксама: «Прославились на просторах интернета». В Кобринском районе в магазине нашли много просроченных товаров

Recent Posts

«До школы пять минут, а идти полчаса». Как молодые семьи в Радошковичах оказались в пешеходной ловушке

После закрытия привычного прохода к школе людям приходится выбирать между грязной лесной тропой и опасной…

05.09.2026

Сховішча ядзерных адходаў можа даць уцечку ўжо праз 100 гадоў. Эксперты папярэджваюць пра рызыкі і праблемы праекта

Праект сховішча радыеактыўных адходаў у Беларусі крытыкуюць эксперты: у дакументах не хапае важных тэхнічных звестак…

05.09.2026

«Потерпите! После праздника все будет сделано». Перед «Дожинками» в Жемчужном подвал залило фекалиями

Пока агрогородок готовят к областному празднику, жители дома на Парковой несколько дней добивались устранения засора…

04.09.2026

«Ігнараванне выходзіць ужо на новы ўзровень». На вуліцы Тутарынава ў Слуцку па-ранейшаму няма асвятлення

Жыхары Слуцка зноў паскардзіліся на цемру на вуліцы Тутарынава. Паводле іх словаў, праблему з асвятленнем…

04.09.2026

У Мядзелі пустуе ўчастак з залатарнікам: насенне інвазійнай расліны ляціць на суседскія тэрыторыі

У Мядзелі пасля смерці ўладальніка зарослы залатарнікам участак прыйшоў у заняпад. Жыхарка кажа, што насенне…

04.09.2026

«Время стоянки ребята определяют «на глаз»». Брестчанка пожаловалась на странную работу платных парковок в центре

По ее словам, один из работников объяснил, что один обход парковки занимает примерно 15 минут.…

04.09.2026