Студэнт з Конга Натан Тэлафат, які навучаецца ў Беларусі, распавёў, што яму патэлефанавалі з міліцыі пасля апублікаванага відэа ў TikTok, дзе яго здзівіла падаражанне Coca-Cola з двух да пяці рублёў.
Чытайце таксама: Хлопца выключылі з універсітэта за відэа. Ён збіраецца падаваць скаргу ў Мінадукацыі
Спачатку хлопец зняў ролік пра кошты, а потым — выбачэнні, заявіўшы, што «не хацеў размаўляць пра палітыку» і ўсяго толькі здзівіўся вартасці прадукта. Аднак у хуткім часе Натан апублікаваў новае відэа, дзе сказаў, што баіцца наступстваў: «Гэта не жарт. Міліцыя ведае, дзе я жыву, мой адрас, тэлефон, сяброў. Калі мяне не будзе ў інтэрнэце — ведайце, я баюся». Падчас званку яго запрасілі на размову ў міліцыю.
@karolnemiga♬ son original — Кинг Немига ♻️
Пасля гэтага блогер нічога не публікаваў на працягу некалькіх дзён. Але потым усё ж выклаў відэа з нечаканай развязкай. У ім ён расказаў, што ў размове з ім міліцыя была ветлівая, і не пабачыла нічога дрэннага ў відэа пра кошты на Coca-Cola: «Яны паводзіліся пазітыўна. Зараз я ў кватэры ў Мінску, і ўсё добра».
Таксама Натан папрасіў СМІ не распаўсюджваць лішнюю інфармацыю пра яго, бо ён любіць Беларусь і не хоча мець ніякіх праблемаў у гэтай краіне. Увесь тэкст на расейскай мове, па словах блогера, ён напісаў сам. А ў апісанні да відэа падкрэсліў, што «сутыкнуўся з моцным ціскам з боку СМІ», а людзі «выкарыстоўваюць яго, каб данесці свае палітычныя ідэі».
@karolnemigaПочти неделю я испытываю огромное давление со стороны СМИ! Это был огромный стресс для меня и моих близких! Люди используют меня, чтобы донести свои политические идеи! И это разбивает мне сердце 💔 Пожалуйста, перестаньте говорить об этой истории.♬ son original — Кинг Немига ♻️
Як беларусы адрэагавалі на сітуацыю
Людзі ў каментарах знайшлі гэтую сітуацыю дзіўнай. Бо калі ўсё сапраўды добра, на што міліцыі спатрэбілася тэлефанаваць хлопцу?
- «Ага, з міліцыі проста так патэлефанавалі спытаць, як справы».
- «Калі нічога не адбылося, чаму тады тэлефанавалі з міліцыі і запрасілі на размову?».
Нехта засумняваўся ў тым, што Натан гэта ўсё напісаў сам. Каментатары заўважылі, што ён, як носьбіт іншай мовы, не змог з першай спробы вымавіць некаторыя словы, і наўрадці выкарыстаў іх у тэксце самастойна, без дапамогі пэўных органаў. Склалася ўражанне, што ён іх пабачыў упершыню. Дзіўнымі знайшлі і іншыя фармулёўкі (напрыклад, пра «палітычныя ідэі»), падобныя да часта ўжываных з боку праваахоўных органаў.
- «Можа мянты пісалі?».
- «Так, гэта чытальна. Папрасілі сказаць, што ўсё ў парадку».
- «Слова «распространять» дакладна сам пісаў», — адзначыў адзін з карыстальнікаў.
Варта адзначыць, што для многіх беларусаў у каментарах сітуацыя выглядае падазрона, і больш за ўсё — недапушчальна. На меркаванне людзей, калі кошты на прадукты сапраўды растуць, не зразумела, чаму за паведамленне гэтай інфармацыі трэба тэлефанаваць «з органаў» і турбаваць чалавека.
Чытайце таксама: «Под запись на камеру задавали вопросы, сканировали телефон, переписку». Как проводят допросы на границе Беларуси
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: