Categories: Новости

На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Замежны студэнт атрымаў званок з міліцыі за сваё відэа ў TikTok. Гэта яго моцна напужала. Аднак цяпер хлопец нечакана змяніў свае думкі на гэты конт.

Share

Студэнт з Конга Натан Тэлафат, які навучаецца ў Беларусі, распавёў, што яму патэлефанавалі з міліцыі пасля апублікаванага відэа ў TikTok, дзе яго здзівіла падаражанне Coca-Cola з двух да пяці рублёў.

Чытайце таксама: Хлопца выключылі з універсітэта за відэа. Ён збіраецца падаваць скаргу ў Мінадукацыі

Спачатку хлопец зняў ролік пра кошты, а потым — выбачэнні, заявіўшы, што «не хацеў размаўляць пра палітыку» і ўсяго толькі здзівіўся вартасці прадукта. Аднак у хуткім часе Натан апублікаваў новае відэа, дзе сказаў, што баіцца наступстваў: «Гэта не жарт. Міліцыя ведае, дзе я жыву, мой адрас, тэлефон, сяброў. Калі мяне не будзе ў інтэрнэце — ведайце, я баюся». Падчас званку яго запрасілі на размову ў міліцыю.

@karolnemiga♬ son original — Кинг Немига ♻️

Пасля гэтага блогер нічога не публікаваў на працягу некалькіх дзён. Але потым усё ж выклаў відэа з нечаканай развязкай. У ім ён расказаў, што ў размове з ім міліцыя была ветлівая, і не пабачыла нічога дрэннага ў відэа пра кошты на Coca-Cola: «Яны паводзіліся пазітыўна. Зараз я ў кватэры ў Мінску, і ўсё добра».

Таксама Натан папрасіў СМІ не распаўсюджваць лішнюю інфармацыю пра яго, бо ён любіць Беларусь і не хоча мець ніякіх праблемаў у гэтай краіне. Увесь тэкст на расейскай мове, па словах блогера, ён напісаў сам. А ў апісанні да відэа падкрэсліў, што «сутыкнуўся з моцным ціскам з боку СМІ», а людзі «выкарыстоўваюць яго, каб данесці свае палітычныя ідэі».

@karolnemigaПочти неделю я испытываю огромное давление со стороны СМИ! Это был огромный стресс для меня и моих близких! Люди используют меня, чтобы донести свои политические идеи! И это разбивает мне сердце 💔 Пожалуйста, перестаньте говорить об этой истории.♬ son original — Кинг Немига ♻️

Як беларусы адрэагавалі на сітуацыю

Людзі ў каментарах знайшлі гэтую сітуацыю дзіўнай. Бо калі ўсё сапраўды добра, на што міліцыі спатрэбілася тэлефанаваць хлопцу?

  • «Ага, з міліцыі проста так патэлефанавалі спытаць, як справы».
  • «Калі нічога не адбылося, чаму тады тэлефанавалі з міліцыі і запрасілі на размову?».

Нехта засумняваўся ў тым, што Натан гэта ўсё напісаў сам. Каментатары заўважылі, што ён, як носьбіт іншай мовы, не змог з першай спробы вымавіць некаторыя словы, і наўрадці выкарыстаў іх у тэксце самастойна, без дапамогі пэўных органаў. Склалася ўражанне, што ён іх пабачыў упершыню. Дзіўнымі знайшлі і іншыя фармулёўкі (напрыклад, пра «палітычныя ідэі»), падобныя да часта ўжываных з боку праваахоўных органаў.

  • «Можа мянты пісалі?».
  • «Так, гэта чытальна. Папрасілі сказаць, што ўсё ў парадку».
  • «Слова «распространять» дакладна сам пісаў», — адзначыў адзін з карыстальнікаў.

Варта адзначыць, што для многіх беларусаў у каментарах сітуацыя выглядае падазрона, і больш за ўсё — недапушчальна. На меркаванне людзей, калі кошты на прадукты сапраўды растуць, не зразумела, чаму за паведамленне гэтай інфармацыі трэба тэлефанаваць «з органаў» і турбаваць чалавека.

Чытайце таксама: «Под запись на камеру задавали вопросы, сканировали телефон, переписку». Как проводят допросы на границе Беларуси

Recent Posts

У Вольне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы — жыхары абураныя

У Баранавіцкім раёне перад барочнай царквой спілавалі старыя дрэвы. Мясцовыя жыхары не разумеюць, навошта гэта…

18.04.2026

В Борисове распродают здание СШ №6  за символическую сумму. И это далеко не первый такой случай

В Борисове на аукцион выставили здание бывшей школы №6. Стартовая цена — всего 90 рублей.…

18.04.2026

«Плачу своечасова, а пеня ёсць»: мінчанка не разумее налічэнні ў жыроўках

Мінчанка плаціць за камуналку ў тэрмін, але пеня ўсё роўна з’яўляецца. На фоне росту тарыфаў…

18.04.2026

Клімавічы ў лічбавым фармаце: свінакомплекс, які абяцае больш, чым гарантуе

У Клімавіцкім раёне будуюць сучасны свінакомплекс з аўтаматызацыяй і ростам вытворчасці. Але разам з амбіцыйнымі…

17.04.2026

Оршанский мясокомбинат присоединяют к «Дзержинскому»: на предприятии уже идут сокращения

Оршанский мясокомбинат теряет самостоятельность и сокращает сотрудников. Похожая ситуация уже была в Слуцке — реакция…

17.04.2026

Меняют нормальный асфальт на главных улицах, вырубают деревья в крепости: Брест готовят к приезду Лукашенко?

Именно эта версия, по мнению брестчан, лучше всего объясняет, почему город начали активно «приводить в…

17.04.2026