Беларус, што праязджаў па трасе Р28 заўважыў, як лосі выбягаюць на дарогу. Відэа падзеі ён размясціў у сваім TikTok. Гэтым разам лосяў прывабіла соль, якой апрацавалі асфальт на зіму.
Чытайце таксама: Брэсцкая траса ў тройцы лідараў па колькасці ДТЗ з жывёламі
«Зранку і ўвечары лосі стаяць на дарозе, ліжуць соль», – адзначае аўтар відэа.
На меркаванне беларусаў, такая сітуацыя можа стаць чарговай прычынай з’яўлення ДТЗ. «А дзе леснікі? Чаму ім не тлумачаць, што так рабіць нельга?», – абураюцца людзі ў каментарах пад відэа.
@rogivil♬ оригинальный звук — ,rogivil
Іншыя людзі адзначылі, што праблема не толькі ў солі, якой апрацоўваюць дарогу, але і ў адсутнасці агароджаў для жывёлаў: «А калі агароджы будуць на дарогах? Ці толькі камеры стаяць?», – задаюцца пытаннем карыстальнікі.
Падобную праблему заўважылі і на іншых дарогах:
- «Штораніцы езджу туды, але толькі па двух іншых дарогах і часам па гэтай, часам бачу іх, а самы жах у Браслаўскім раёне дзеецца, амаль кожны раз пакуль даедзеш ад Відз да Браслава, налічыш у агульнай складанасці ну штук 30, не менш, як у чацвер па-мойму было 23 касулі і 7 лосяў».
Знайшліся і жарты на гэтую тэму:
- «Ашалець, дзікі ласось!».
- «Ад гэтых салявых адныя праблемы!».
- «Гэта ласось слабасалёны».
ДТЗ з удзелам лосяў: што кажа статыстыка і эколагі?
Нагадаем, што сёлета на беларускіх дарогах значна павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам лосяў. Іх доля ўжо перавышае колькасць аварый з іншымі жывёламі. Гэта вынікае з інфармацыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

На меркаванне эколагаў, галоўныя прычыны большай колькасці ДТЗ на трасах з удзелам капытных наступныя:
- гукі лесанарыхтоўчай тэхнікі, што пужаюць жывёлаў і вымушаюць іх пакідаць свой дом;
- вырубкі лясоў, што доўгі час былі домам для дзікіх звяроў;
- павялічэнне агульнай колькасці лосяў у беларускіх лясах;
- вымушаная міграцыя маладых лосяў, якіх адганяюць іх маці-ласіхі.
Аднак цяпер да прычыны дадалася і соль, якой апрацоўваюць трасы, што прыцягвае розных дзікіх жывёлаў, у прыватнасці лосяў.
Чытайце таксама: Чаму на беларускіх дарогах усё больш ДТЗ з удзелам лосяў? Эксперт дала адказ
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: