Categories: Новости

Беларуска набыла курыцу ў «Еўраопце», але атрымала скуру ды тлушч

Жанчына падзялілася сваёй скаргай у сацсетках. Яна выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў.

Share

Жанчына набыла мяса птушкі ў вядомай сеткавай краме «Еўраопт» і засталася незадаволеная: большую частку курыцы, якую ёй паклалі, склала скура і тлушч.

Чытайце таксама: Курыца ад «Дзяржынкі» зноў патрапіла пад шквал крытыкі. Гэтым разам праз вялікую колькасць скуры

На відэа жанчына эмацыйна каментуе сітуацыю: у пакеце аказалася некалькі частак курыцы, але «нармальнага мяса» — мінімум. Асобна яна паказала скуру і тлушч, якія, паводле яе слоў, ёй проста «накінулі» ў пакет. Яны ўзважыла суму пакупкі — тая склала 152 грама, што яшчэ больш абурыла пакупніцу.

Скрыншот з відэа ў Instagram. Курыца ад «Еўраопт»

Як адрэагавалі карыстальнікі

Публікацыя хутка разышлася па сетцы і сабрала дзясяткі каментароў.  У каментарах з’явіліся тыя, хто паставіўся да сітуацыі скептычна:

  • «Дык не хадзіце ў “Еўраопт”. Я ўжо даўно туды не хажу. Прадаюць абы-што. Хіба не відаць адразу, што вам кладуць?».
  • «Калі вам, як вы кажаце, “накінулі”, дык трэба было развязаць пакет у краме і там жа прад’явіць прэтэнзіі. Пакет жа празрысты! Адны псуюць, другія маўчаць, затое з тэлефонамі!».

Хтосьці звярнуў увагу, што праблема не ў самім «Еўраопце», а ў пастаўшчыках прадуктаў:

  • «Уся курыца паступае ў крамы ўжо гатовай раздзелкай! У магазінах нічога з ёй рабіць нельга — толькі выкладваць на вітрыну. Тут прэтэнзіі толькі да пастаўшчыкоў!».

Некаторыя карыстальнікі пажартавалі з сітуацыі: «Гэта, напэўна, для коцікаў!», — адзначыў нехта з іроніяй.

Аднак былі і тыя, хто падтрымаў жанчыну і падзяліў яе абурэнне:

  • «Усе такія разумныя — раяць вяртаць у краму. А калі “Еўраопт” у 30–50 кіламетрах? Людзі едуць у горад за пакупкамі, некаторыя — на аўтобусе ці электрычцы. А выкладваюць тут, бо загадчыкі крамаў і мясных аддзелаў таксама тут, сярод нас. Многія правераць сваіх “работнічкаў”. Яшчэ б указаць горад і вуліцу, дзе гэты магазін».
  • «Ні разу не купляла мяса ў “Еўраопце” і ніколі не буду. Там мяса на мяса не падобнае».

Сітуацыя зноў узняла пытанне якасці мясной прадукцыі ў буйных гандлёвых сетках і таго, хто насамрэч нясе адказнасць — крама ці пастаўшчык. Афіцыйных каментароў ад сеткі «Еўраопт» пакуль не было.

Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса

Recent Posts

Десятки летучих мышей выбросили на снег у гимназии в Солигорске. По предварительной информации — это дело рук МЧС

Утром 2 февраля во дворе гимназии №1 в Солигорске нашли десятки летучих мышей. В лютый…

03.02.2026

Жительница Речицы не смогла пройти с коляской со своим трехмесячным ребенком по тротуару  — он  утопает в снегу

В Речице тротуары засыпаны снегом и льдом, мамам с колясками пройти невозможно. Жительница сняла видео…

03.02.2026

Аранжавы ўзровень бяспекі, але заняткі адмянілі не паўсюль: што кажуць бацькі школьнікаў?

Праз рэкордныя маразы ў краіне больш за палову школьнікаў не наведалі заняткі ў школах. BGmedia…

03.02.2026

Зеркальный фасад и новая подсветка. В Бресте обновили областную больницу на Медицинской

Брестская областная клиническая больница на ул. Медицинской, 5 получила современный фасад. Проект вызвал восторг горожан.…

03.02.2026

«Это сверхнаглость». В Бобруйске настолько плохо убирают снег, что не расчищены даже пандусы у здания администрации

Местная жительница, которая передвигается на инвалидной коляске, не смогла попасть в администрацию Первомайского района из-за…

03.02.2026

Власти Бреста объявили о строительстве суперцентра для спорта и развлечений — что думают жители

Спорт, развлечения и крытый картинг: в промзоне Козловичи хотят построить крупный комплекс. Брестчане сомневаются в…

03.02.2026