Categories: Новости

Былую супрацоўніцу сельгасу накіравалі на псіхіятрычную экспертызу пасля скаргаў на парушэнні на ферме

Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць на псіхіятрычную экспертызу.

Share

Паміж былой супрацоўніцай «Аванград Ніва» Людмілай і праваахоўнымі органамі пачаўся канфлікт, які пачаўся пасля яе заяваў аб парушэннях у рабоце сельгаспрадпрыемства.

Па словах жанчыны, працуючы на МТК «Вязье» ААТ «Авангард Ніва» заатэхнікам-асемянатарам, яна адмовілася ўдзельнічаць у фальсіфікацыях справаздачнасці і адкрыта заявіла пра масавую гібель жывёлы і антысанітарыю на прадпрыемстве. Нягледзячы на тое, што факты парушэнняў былі пацверджаны ў судзе, сістэма адрэагавала парадаксальна: вінаватыя засталіся на сваіх пасадах, а супраць самой Людмілы была разгорнута маштабная кампанія па пераследзе.

Чытайце таксама: На адным з прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна кароў кармілі бруднай саломай, змешанай з гноем

Перадгісторыя: Суд прызнаў парушэнні, але не пакараў вінаватых

Канфлікт пачаўся з прынцыповай пазіцыі Людмілы: яна адмовілася падпісваць фіктыўныя дакументы і пачала фіксаваць на відэа ў TikTok, як жывёлу кормяць бруднай саломай. Пасля гэтага, па словах Людмілы, супраць яе пачаўся адміністрацыйны ціск:  у Людмілы зніклі часткі працоўнай дамовы. Яны сутыкнулася з нявыплатай заробку і пагрозамі з боку начальства. Супраць яе спрабавалі ініцыіраваць крымінальную справу, аднак ўсё вырашылася на карысць самой жанчыны.

Важна падкрэсліць, што ў судовых працэсах, якія ініцыявала Людміла, факты неналежнага ўтрымання кароў былі даказаны. Аднак кіраўніцтва «Авангард Ніва» пазбегла адказнасці за ўтойванне гібелі жывёлы, а таксама нявыплаты заробкаў супрацоўнікам.

@59ludmila_ #Нарушителиподприкрытием##ктоответит#верювсправедливость ♬ original sound — David Bay
Адмова ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Скрыншот з відэа ў TikTok @59ludmila_

Хроніка здзекаў у ІЧУ: Фізічны гвалт і «апраменьванне»

Згодна з апошнімі публікацыямі Людмілы ў TikTok, сітуацыя набыла крытычны характар пасля яе затрымання ў пачатку 2026 года. Па словах жанчыны, яе затрымалі за адмову аддаваць тэлефон супрацоўнікам праваахоўных органаў, калі тая фатаграфавала дакументы.

Былая супрацоўніца «Аванград Нівы» падрабязна апісвае катаванні, якім яе падвяргалі ў ІЧУ Асіповіцкага РАУС:

Людміла паведамляе, што падчас затрымання і перавозак яе штурхалі, сілай запіхвалі ў машыну і моцна сціскалі рукі кайданкамі. На апублікаваных фота відаць здымкі шматлікіх сінякоў на нагах, перадплеччах і запясцях. Таксама яна заяўляе пра сур’ёзную траўму пляча.

Як кажа жанчына, у камеры яе трымалі без вады і ежы да позняй ночы. Людміла апісвае метады здзекаў, сярод якіх пастаянна ўключанае святло, гучная музыка, якая не давала спаць, і адсутнасць элементарных гігіенічных умоў (у камеры не было нават умывальніка).

Скрыншот з відэа Людмілы ў TikTok

Асаблівую ўвагу Людміла звяртае на тое, што яе нібыта «апраменьвалі» праз вопратку і ніжнюю бялізну, а пасля затрымання ў яе пачаліся невыносныя галаўныя болі, якіх раней ніколі не было. Яна наўпрост абвінавачвае праваахоўнікаў у наўмысным прычыненні шкоды яе здароўю.

Чытайце таксама: Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей

Псіхіятрычная экспертыза як «спецаперацыя» па дыскрэдытацыі

Цяпер супраць Людмілы выкарыстоўваецца адзін з самых небяспечных інструментаў — прымусовая судова-псіхіятрычная экспертыза. Паводле пастановы следчага Ляпкоўскага, яна павінна прайсці праверку свайго ментальнага стану. Людміла перакананая, што гэта робіцца для таго, каб прызнаць яе «недзеяздольнай» або «неадэкватнай», што дазволіць следству ануляваць усе яе заявы пра карупцыю і гібель жывёлы.

Гісторыя Людмілы ў TikTok. Скрыншоты з відэа

Жанчына аказалася падрыхтаванай да такога павароту. Яна называе свае дзеянні «асабістай спецаперацыяй» і загадзя далучыла да матэрыялаў справы даведку з псіхіятрычнага цэнтра «Бехцерава 5», якая сведчыць, што яна ніколі не звярталася па псіхіятрычную дапамогу. Людміла адкрыта заяўляе, што мясцовыя праваахоўнікі ўваходзяць у «злачынную групіроўку», якая пакрывае злоўжыванні кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

Цяперашні стан справы і зварот у Генеральную пракуратуру

На дадзены момант Людміла працягвае змагацца, нягледзячы на фізічную слабасць і ціск. Яна накіравала афіцыйную скаргу ў Генеральную пракуратуру, патрабуючы спыніць самавольства асіповіцкіх следчых і суддзяў. Яна сцвярджае, што падчас азнаямлення са справамі ёй падсоўвалі фальсіфікаваныя пратаколы і не давалі карыстацца тэлефонам для фіксацыі дакументаў.

Апошнія навіны ад супрацоўніцы «Аванград Ніва». Скрыншот з відэа ў TikTok

Сёння Людміла знаходзіцца ў стане пастаяннай абароны. Яна публікуе кожны свой крок у сацыяльных сетках, бо лічыць, што толькі публічнасць з’яўляецца яе адзінай гарантыяй бяспекі.

Чытайце таксама: Былая супрацоўніца сельгасу пад Асіповічамі працягвае змагацца за свае правы

Recent Posts

На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў

Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат…

03.03.2026

«Жить теперь точно интереснее». Брестчанка купила старый дом на хуторе и ведет блог об его восстановлении

На участке есть не только старый дом, но и два кирпичных строения 1990–2000-х годов. Плюсом…

03.03.2026

Вакансии от «Савушкина»: щедрое предложение или «средняя температура» по области?

В Бресте снова ищут работников для «Савушкина». Мы сравнили зарплаты с рынком и данными Белстата.…

03.03.2026

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026

Февральский субботник ради благоустройства: в Речице жителей города вывели на работы по парку Победы до весны

28 февраля жители Речицы участвовали в субботнике для реализации плана благоустройства парка Победы. Обычно сезон…

02.03.2026