цэгла ў ліфте кирпичи в лифте

«Навалили кирпичей»: у магілёўскіх ліфтах мясцовыя кладуць цэглу. Але на тое ёсць прычына

24.11.2025 13:35 Цэгла ў ліфце ад "Магілёўліфтмаш". Фота мясцовай жыхаркі. Источник фото

Жыхарка аднаго з дамоў у Магілёве здзівілася цэгле, якую пабачыла ў ліфтах ад айчыннага вырабніцтва. Ёй патлумачылі, на што яна там патрэбная
Читайте BGmedia в:

У адным з мясцовых каналаў жыхарка Магілёва падзялілася праблемай. Заходзячы ў пад’езд, яна была збянтэжана, як толькі дзверы ліфта адчыніліся. Там ляжалі дзве цагліны.

Чытайце таксама: У Слуцку чарговая праблема з дарогамі. Гэтым разам на новым асфальтавым пакрыцці

«Навалили кирпичей», — выказалася яна з непрыхаванай непрыязнасцю да невядомых.

Як патлумачылі самі мясцовыя жыхары, цагліны ў ліфце выконваюць важную функцыю — дапамагаюць дзецям скарыстацца ліфтам, які не адчувае іх маленькай вагі і не можа ехаць.

У жылых дамах Магілёва працуюць ліфты ад «Магілёўліфтмаш» найбуйнейшага прадпрыемства ў горадзе. А іншых тут проста няма праз адсутнасць канкурэнцыі, заўважыла Магілёў.news. То вызначыць вытворцу праблемы не складае.

@365bel Житель Орши пожаловался на хлеб, который по консистенции напоминал клей — и попал на прием на хлебозавод. Оршанец Андрей выложил в TikTok ролик, в котором рассказал о качестве хлеба «Якасны» с местного завода. По его словам, только что купленный батон буквально «плавал в жире» и по структуре выглядел как клейкая масса. Беларус решил лично обсудить ситуацию с директором хлебозавода Виктором Мишульским. Тот ответил, что «удивлен» услышанными претензиями, поскольку ранее «подобных сигналов не получал». При этом в комментариях под видео — масса пользователей, недовольных качеством продукции Оршанского хлебозавода. #беларусь #орша #новостибеларуси #продуктыбеларусь #витебскаяобласть ♬ original sound — 365bel

Што на гэта кажуць жыхары Магілёва   

Многіх жыхароў Магілёва рассмяшыла гэтая сітуацыя, што вынікае з іх рэакцый пад навіной. Вось, што яны напісалі ў каментарах:

  • «Добра, хоць такую цэглу, а не іншую».
  • «Трэба абнуліць прыладу для ўзважвання. Праца на тры хвіліны. Клікайце механіка, няхай робіць!».
  • «Я думаю, што нехта хацеў працягнуць старую-добрую традыцыю. А тут пра звычайную цэглу».
  • «Ліфт мусіць сам перасоўвацца. З пасажырамі ці без».

Праблема з ліфтамі ад Магілёўліфтмаш

Людзі не ўпершыню звяртаюць увагу на праблемы з якасцю ліфтоў ад айчыннага вытворцы Магілёўліфтмаш. Так, жыхары ЖК «Мінск-Свет» скардзіліся на тое, што ліфты ад гэтага выторцы не працуюць і пастаянна ламаюцца.

На сайце абслугоўваючай арганізацыі — дзясяткі скаргаў: «дзверы б’юць людзей», «дыспетчар не адказвае», «ліфт спыняецца падчас руху», «дзверы можна адкрыць рукамі». Людзі нават апісваюць выпадкі, калі гадзінамі заставаліся ў заблакаванай кабіне без сувязі.

Але цікава тое, што сам Магілёўскі завод перакладае адказнасць за паломкі у ліфтах на «Хэпі Планет» — на кампанію, што абслугоўвае «Мінск-Свет». Тыя, у сваю чаргу, перакідваюць усё на саміх жыхароў ЖК, а таксама спасылаюцца на недахоп імпартных запчастак, без якіх ліфты не працуюць належным чынам.

пашкоджаны ліфт у жылым комплексе
Ліфты ў ЖК «Мінск-Свет». Фота: realt.onliner.by

Чытайце таксама: У айчынных ліфтаў у «Мінск-Свеце» праблемы, бо не хапае дэталяў з-за мяжы?

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: