Жыхарка аднаго з дамоў у Магілёве здзівілася цэгле, якую пабачыла ў ліфтах ад айчыннага вырабніцтва. Ёй патлумачылі, на што яна там патрэбная
Цэгла ў ліфтах ад Магілёўліфтмаш. Фота ад мясцовай жыхаркі
У адным з мясцовых каналаў жыхарка Магілёва падзялілася праблемай. Заходзячы ў пад’езд, яна была збянтэжана, як толькі дзверы ліфта адчыніліся. Там ляжалі дзве цагліны.
Чытайце таксама: У Слуцку чарговая праблема з дарогамі. Гэтым разам на новым асфальтавым пакрыцці
«Навалили кирпичей», — выказалася яна з непрыхаванай непрыязнасцю да невядомых.
Як патлумачылі самі мясцовыя жыхары, цагліны ў ліфце выконваюць важную функцыю — дапамагаюць дзецям скарыстацца ліфтам, які не адчувае іх маленькай вагі і не можа ехаць.
У жылых дамах Магілёва працуюць ліфты ад «Магілёўліфтмаш» — найбуйнейшага прадпрыемства ў горадзе. А іншых тут проста няма праз адсутнасць канкурэнцыі, заўважыла Магілёў.media. То вызначыць вытворцу праблемы не складае.
@365bel Житель Орши пожаловался на хлеб, который по консистенции напоминал клей — и попал на прием на хлебозавод. Оршанец Андрей выложил в TikTok ролик, в котором рассказал о качестве хлеба «Якасны» с местного завода. По его словам, только что купленный батон буквально «плавал в жире» и по структуре выглядел как клейкая масса. Беларус решил лично обсудить ситуацию с директором хлебозавода Виктором Мишульским. Тот ответил, что «удивлен» услышанными претензиями, поскольку ранее «подобных сигналов не получал». При этом в комментариях под видео — масса пользователей, недовольных качеством продукции Оршанского хлебозавода. #беларусь #орша #новостибеларуси #продуктыбеларусь #витебскаяобласть ♬ original sound — 365bel
Многіх жыхароў Магілёва рассмяшыла гэтая сітуацыя, што вынікае з іх рэакцый пад навіной. Вось, што яны напісалі ў каментарах:
Людзі не ўпершыню звяртаюць увагу на праблемы з якасцю ліфтоў ад айчыннага вытворцы Магілёўліфтмаш. Так, жыхары ЖК «Мінск-Свет» скардзіліся на тое, што ліфты ад гэтага выторцы не працуюць і пастаянна ламаюцца.
На сайце абслугоўваючай арганізацыі — дзясяткі скаргаў: «дзверы б’юць людзей», «дыспетчар не адказвае», «ліфт спыняецца падчас руху», «дзверы можна адкрыць рукамі». Людзі нават апісваюць выпадкі, калі гадзінамі заставаліся ў заблакаванай кабіне без сувязі.
Але цікава тое, што сам Магілёўскі завод перакладае адказнасць за паломкі у ліфтах на «Хэпі Планет» — на кампанію, што абслугоўвае «Мінск-Свет». Тыя, у сваю чаргу, перакідваюць усё на саміх жыхароў ЖК, а таксама спасылаюцца на недахоп імпартных запчастак, без якіх ліфты не працуюць належным чынам.
Чытайце таксама: У айчынных ліфтаў у «Мінск-Свеце» праблемы, бо не хапае дэталяў з-за мяжы?
Так здарылася, што кніга пра 2020 год дагэтуль не напісаная, а дзіцячая літаратура перажывае не…
После закрытия привычного прохода к школе людям приходится выбирать между грязной лесной тропой и опасной…
Праект сховішча радыеактыўных адходаў у Беларусі крытыкуюць эксперты: у дакументах не хапае важных тэхнічных звестак…
Пока агрогородок готовят к областному празднику, жители дома на Парковой несколько дней добивались устранения засора…
Жыхары Слуцка зноў паскардзіліся на цемру на вуліцы Тутарынава. Паводле іх словаў, праблему з асвятленнем…
У Мядзелі пасля смерці ўладальніка зарослы залатарнікам участак прыйшоў у заняпад. Жыхарка кажа, што насенне…