Камуністы Магілёва зладзілі выставу «Назад у СССР» у сярэдняй школе — з бюстам Леніна, партрэтам Сталина і піянерскай сімволікай.
Партрэты Сталіна і Леніна. Фота: "Магілёўскія ведамасці"
Магілёўскія камуністы зладзілі ў сярэдняй школе № 39 выставу з красамоўнай назвай «Назад у СССР». У экспазіцыі — бюсты Леніна, атрыбуты піянерскай арганізацыі і савецкія друкаваныя выданні.
Чытайце таксама: «Фантазеры, б**ть»: брестчане — о средней зарплате бюджетников в Беларуси, которая якобы превысила 2 000 рублей
Арганізатары самі ж і сталі галоўнымі наведвальнікамі мерапрыемства: сярод іх — «дэпутат палаты» Валерый Малашка і першы сакратар абласнога аддзялення КПБ Міхаіл Жудро. Першы назваў убачанае «пасылам у будучыню», другі ад каментароў устрымаўся. Пра выставу паведамляе выданне «Магілёў.медыя».
Як адзначаецца, настальгія па СССР у выкананні сучасных пераймальнікаў КПСС выглядае выбарачнай: гаворачы пра «ўсё лепшае», яны фактычна аднаўляюць горшыя рысы савецкай сістэмы — ад стратнай планавай эканомікі і татальнай ідэалагічнай цэнзуры да культу асобы і бессэнсоўных квазі-бальшавіцкіх структур.
Пры гэтым у Магілёве нават разгарнулася ўнутраная «барацьба» — сем раённых арганізацый КПБ спаборнічаюць за званне лепшага стэнда, у той час як сама партыя ўсё глыбей пагружаецца ў прапаганду сталінізму, услаўленне чэкістаў і іншыя формы ідэалагічнага цемрашальства.
Чытайце таксама: Кому — квартиры, кому — обещания. Власти Бреста расписали арендное жилье на год вперед
Жанчына падзялілася відэа, у якім паказала, як выглядае чарнічны тварог ад вядомай беларускай фірмы. Гэта…
Жыхарка Полацка паскардзілася на якасць сыру ад маркі «Свежа»: нягледзячы на дзейны тэрмін прыдатнасці, на…
Не все беларусы в курсе, что с 1 января появилась возможность зарегистрироваться онлайн в зонах…
Новостройка в Гомеле обернулась для жительницы шоком: плесень, вода на полу и трещины. Узнали, что…
Несмотря на вступление в силу нового закона о защите животных, случаи жестокого обращения и выбрасывания…
В Сочельник, 6 января, брестский блогер ВаськаПилот снял город с высоты. Посмотрите, какой красивый Брест.