Categories: Новости

«Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу

Мясцовы жыхар папрасіў гарадскія службы ліквідаваць яму ад прасадкі люка. Але яму адмовілі і параілі… рамантаваць усё самастойна.

Share

Прыдуманы дзяржавай Год добраўпарадкавання ў краіне працягвае набіраць абароты. Беларусы, якія звярталіся ў службу 115, каб вырашыць гарадскія праблемы, часта сутыкаюцца з адмовамі.

Чытайце таксама: «Гэта не тратуар, а траўр!»: як у Глыбоцкім раёне праходзіць Год добраўпарадкавання

У BGmedia ўжо пісалі пра тое, як жыхар Брэсцкага раёна звярнуў увагу на вялікае поле інвазіўнай расліны — сумніка, які рос каля дзяржпрадпрыемства ўздоўж ЛЭП. Ён даслаў скаргу ў рэспубліканскі партал 115.бел, але яе не задаволілі: спаслаліся на тое, што тэрыторыя з полем не знаходзіцца на абслугоўванні дзяржпрадпрыемства. Калі ён спрабаваў гэта абскардзіць, заяўку закрывалі некалькі разоў.

@365bel В Вилейке жители 50 лет ждут дорогу. Вместо асфальта — ямы и бездорожье. Жительница Вилейки покзаала в TikTok разбитую дорогу на Партизанском переулке: кругом грязь, ямы колдобины. По словам женщины, в таком состоянии улица находится уже полвека — столько же, сколько она здесь живет. «Не пройти, не проехать. 50 лет ждем дорогу!» — говорит жительница Вилейки. Она рассказала, что люди не раз обращались к местным властям, но в ответ получали только отписки и пустые обещания. #беларусь #вилейка #новостибеларуси #беларусьсейчас ♬ original sound — 365bel

Падобная сітуацыя адбылася ў Слуцку. Мясцовы жыхар заўважыў, што на праезжай частцы дарогі на вул. Хмяльніцкага ўтварылася яма праз прасадку люка. Гэта даволі небяспечна як для пешаходаў, так і для машынаў. Спачатку мужчына звярнуўся ў службу Слуцкага водаканала, але яму адмовілі: сказалі, што ніякія службы ў горадзе не змогуць вырашыць гэту праблему, паколькі люк на вуліцы — прыватная ўласнасць, а не дзяржаўная.

Потым случчанін даслаў скаргу ў 115.бел, але і там заяўку закрылі. У сваім адказе служба дала тое ж тлумачэнне, што і водаканал. Там мужчыну прапанавалі самому знайсці ўласніка дадзенага люка, каб вырашыць пытанне. Ці, напрыклад, каб заяўнік сам заняўся рамонтам (за ўласны кошт). Хоць мужчына сказаў, што не пражывае на той вуліцы, а толькі часта там ездзіць, заяўку закрылі, бо «яны не могуць нічым дапамагчы».

Скарга случчаніна. Фатаздымак з мясцовага канала

Самае цікавае, што на сайце 115.бел пазначана, што заяўка выкананая. Аб гэтым мужчына паведаміў ананімна на адным з мясцовых каналаў.

Закрываць заяўкі як агульная тэндэнцыя

Многія случчане падтрымалі свайго земляка і падзяліліся падобнымі гісторыямі. З іх слоў бачна, што сітуацыя, калі заяўкі закрываюць без вырашэння праблемы — не адзінкавы выпадак, а хутчэй распаўсюджаная з’ява ў горадзе, калі не па ўсёй краіне.

  • «У мяне было тое самае, але яшчэ больш крута: райвыканкам пасля скаргаў адпраўляў у ЖКГ — ЖКГ адмаўлялі, і так дзесяць разоў па коле».

У Слуцку, паводле мясцовых жыхароў, шмат праблемных участкаў, якія застаюцца неўпарадкаванымі — а часам сітуацыю пагаршаюць і камунальныя службы:

  • «Такіх месцаў па ўсім горадзе хапае. Калодзеж прасеў, машыны ўбілі яго ў грунт, бо мясцовасць балоцістая. Некаторыя люкі наогул пад асфальтам — потым “Водаканал”  іх шукае і разбівае пакрыццё. Старая каналізацыя месцамі падтапліваецца грунтавымі водамі падчас дажджоў, і ўсё цячэ ў падвалы. Трасы яшчэ з савецкіх часоў часта забіваюцца, а некаторыя жыхары яшчэ і кідаюць у іх сурвэткі ды паперу — замест таго, каб проста выкінуць у смецце».

Чытайце таксама: В Бресте на мосту через Мухавец частично провалился асфальт. Чиновник объяснил, что происходит и перекроют ли движение

Recent Posts

Почерневшие бананы по 4 рубля: беларус удивился ценам на фрукты

Беларус показал в TikTok бананы, которые выглядят «как отходы», но стоят около 4 рублей за…

18.03.2026

«Кто-нибудь в курсе, что это значит?» В пункте пропуска «Тересполь» пограничник зачеркнул штамп в беларуском паспорте

Польский пограничник поставил штамп в паспорт, а потом зачеркнул его двумя полосками и поставил новый.…

18.03.2026

«Это, конечно, интересная движуха»: беларуска показала вакансию бухгалтера в Бресте — к ней куча вопросов

Беларуска опубликовала в TikTok видео, где рассказала о странной вакансии бухгалтера, найденной на сайте rabota.by.…

18.03.2026

Заробак ніжэйшы за мінімальны: у сацсетках паказалі разліковы ліст супрацоўніка «Марка»

У сацсетках паказалі разліковы ліст супрацоўніка фабрыкі «Марка», і яго заробак аказаўся нават ніжэй за…

17.03.2026

Помните российского блогера с инвалидностью, который поссорился с пограничниками? В Бресте его ждал новый сюрприз

В 2025 году Назир Евлоев был возмущен, что его не пропускали в пункт пропуска «Брест»…

17.03.2026

Нават без рэгістрацыі: як у Беларусі будуць знаходзіць уладальнікаў сабак і налічваць падатак

З ліпеня 2026 года ў Беларусі падатак на сабаку будуць налічваць нават без рэгістрацыі гадаванца…

17.03.2026