Categories: Новости

«Больш за суткі ніхто не прыязджае». Пад Дзяржынскам жыхары паведамілі пра лісу з прыкметамі цяжкага стану

Беларусы больш за суткі не маглі дачакацца спецыялістаў пасля з'яўлення лісы, што паводзілася незвычайна. BG тлумачыць, куды звяртацца ў падобных выпадках.

Share

Жыхары адной з вёсак пад Дзяржынскам паведамілі пра лісу, якая некалькі дзён з’яўлялася каля дамоў і паводзіла сябе незвычайна. Пра гэта распавяла мясцовая жыхарка ў сваім TikTok-акаўнце.

Чытайце таксама: «Воўчая сцежка» на Піншчыне: жыхары занепакоеныя, але драпежнікаў пакуль не бачылі

Паводле яе словаў, раніцай людзі знайшлі жывёлу проста на тэрыторыі прыватнага двара. Ліса ляжала на зямлі, амаль не рэагавала на навакольнае, а таксама, як відаць на відэа, у яе дрыжалі лапы.

«Прачнуліся і знайшлі лісу са 100% шаленствам. Яна ўжо даўно на апошніх стадыях. Бегае па дварах у нас і ў суседзяў. Больш за суткі да нас ніхто не прыязджае, званілі ўсім, каму можна. Хто ведае, каму яшчэ можна патэлефанаваць, каб яе вылавілі і апрацавалі тэрыторыю?» — каментуе сітуацыю дзяўчына.

@darya.myworld #лиса #бешенство #беларусь #держинск ♬ оригинальный звук — darya

Пры гэтым варта адзначыць, што на дадзены момант шаленства ў жывёлы не пацверджана лабараторна. Паводле апублікаванага відэа немагчыма дакладна ўстанавіць прычыну такога стану жывёлы.

Праз суткі пасля публікацыі роліка да лісы прыехалі санітарныя службы. Што было з жывёлай пасля — пакуль невядома.

Ліса, якую заўважылі ў вёсцы пад Дзяржынскам. Скрыншот з відэа ў Tiktok

Якія прыкметы могуць сведчыць пра шаленства

Спецыялісты адзначаюць, што ў дзікіх жывёл шаленства можа праяўляцца па-рознаму. Да магчымых прыкмет вірусу адносяць:

  • незвычайную адсутнасць страху перад чалавекам;
  • агрэсіўнасць або, наадварот, незвычайную млявасць;
  • парушэнне каардынацыі рухаў;
  • страх вады;
  • цяжкасці пры хадзе;
  • сутаргі або дрыжыкі;
  • выразны слінацёк;
  • астатнія нехарактэрныя паводзіны для здаровай дзікай жывёлы.
Ліса. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: wall.alphacoders.com

Нагадаем, што канчаткова пацвердзіць або выключыць шаленства можна толькі пасля лабараторнага даследавання.

Чытайце таксама: У Паршына па вёсцы бегаюць шалёныя лісы. Улады не паабяцалі хуткага рашэння праблемы

Што рабіць, калі заўважылі дзікую жывёлу з падазронымі паводзінамі

Калі ліса або іншая дзікая жывёла паводзіць сябе незвычайна, не варта падыходзіць да яе, спрабаваць карміць, гладзіць або самастойна лавіць.

У Беларусі ў такіх выпадках рэкамендуецца прадпрыняць наступныя крокі:

  • паведаміць у мясцовую дзяржаўную ветэрынарную службу;
  • звярнуцца ў раённы або гарадскі выканаўчы камітэт, які арганізуе ўзаемадзеянне адпаведных службаў;
  • пры пагрозе жыццю або калі жывёла знаходзіцца ў населеным пункце і можа напасці на людзей — патэлефанаваць па нумары 112, дзе паведамленне перанакіруюць неабходным службам.

Калі жывёла кагосьці ўкусіла або нават падрапала, неабходна як мага хутчэй прамыць рану вялікай колькасцю вады з мылам і неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Антырабічнае лячэнне найбольш эфектыўнае, калі яго пачынаюць без прамаруджання.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра вынікі санітарнай праверкі або пра тое, ці была ліса адлоўлена, няма.

Чытайце таксама: Не вампиры и не вредители. Почему в Беларуси гибнут летучие мыши — и как их можно спасти

Recent Posts

Беларусь вырабляе мільёны тон малака, але закупляе расійскае. Што яшчэ імпартуе краіна з Расеі?

Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…

20.10.2026

«Очень жаль»: в Новополоцке не удалось спасти мозаику на здании бывшей школы №5

Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…

20.10.2026

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026